Калама́шка ’лаянка на няўклюднага, чараватага чалавека’ (Шат.). Фармальна суадносіцца з каламашка ’воз’, ’нязграбны воз’, ’воз для перавозу цяжкасцей’ і да т. п. — значэнні, якія тлумачаць, відаць, утварэнне каламашка ’лаянка’. З разглядаемым словам суадносіцца кылымашыцца ’таўчыся, збірацца ў адным месцы’ (Бяльк.) (паводле фанетычнага крытэрыю ўтворана ад асновы каламаш‑). Семантыка, відавочна, адрозніваецца, аднак яе можна зразумець як натуральнае развіццё ’капацца, вазіцца’ > ’таўчыся на адным месцы’, > ’збірацца ў адным месцы’. Такое развіццё значэння верагоднае, паколькі ажыццяўляецца ў яўна экспрэсіўных лексемах, дзе семантыка з’яўляецца дыфузорнай і лёгка можа субстывавацца. Параўн. яшчэ пск. колымажиться ’важнічаць, фанабэрыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гусько́м, прысл.
Разм. Адзін за адным; чарадой. Ішлі гуськом падрыўнікі І след у след ступалі. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўтакало́на, ‑ы, ж.
Група аўтамабіляў, якія размешчаны або рухаюцца выцягнутай лініяй адзін за адным. // Прадпрыемства аўтатранспарту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́мбала, ‑ы, ж.
Прамысловая марская рыба сямейства камбалавых са сплюснутым целам і вачамі на адным баку.
[Фінск. campela.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змро́кам, прысл.
Прыцемкам, на змярканні. Змрокам, а то й пазней, хлопцы па адным збіраліся дадому. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мікратэлефо́н, ‑а, м.
Частка тэлефоннага апарата, якая складаецца з мікрафона і тэлефона, аб’яднаных у адным апараце.
[Ад грэч. mikrós — маленькі і тэлефон.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супярэ́чны, ‑ая, ‑ае.
Які супярэчыць чаму‑н. Сотні разнастайных, супярэчных пытанняў узнікалі адно за адным. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тхом у выразе: адным тхом (сказаць, зрабіць што‑небудзь) ‘на адным дыханні’ (Канкард. XIX ст.), ст.-бел. тохъ ‘уздых’ (ПГС). Дэвербатыў ад тухнуць (гл), ст.-бел. тхнути, тхнуть ‘дыхнуць’, што ўзыходзяць да прасл. *dъxnǫti ‘выдаваць дух, дыханне, пах’, параўн. польск. tchem — форма Тв. скл. ад dech ‘дыханне, дух’ (Борысь, 629). Гл. таксама тохнуць, дохнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пэнд: адным пэндам ’адразу, хутка’ (навагр., свісл., ашм., Даніл. Сл.). З польск. pęd ’хуткасць’, параўн. пэндзіць ’гнаць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плёткі ’шарсцяныя рукавіцы з адным вялікім пальцам’ (брасл., ДАБМ, камент., 948). Да пле́сці (гл.). Параўн. рус. наўг. плётки ’лапці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)