цепла...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая а) па значэнню адпавядае слову цеплавы, напрыклад: цепластанцыя, цеплатраса; б) абазначае адносіны да цяпла (у 1, 2 знач.), цеплавой энергіі, яе атрымання і выкарыстання, напрыклад: цеплазабеспячэнне, цеплаўстойлівасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шка́нцы, ‑аў; адз. няма.

Спец. Сярэдняя частка верхняй палубы ваеннага карабля (ад грот-мачты да юта), дзе адбываюцца ўсе афіцыйныя цырымоніі (агляды, парады, сустрэчы і пад.). Каманда выстраена на шканцах. Правыя шканцы. Левыя шканцы.

[Гал. schans.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысце́нчастка (палавіна) пуні’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ’дабудоўка; прыбудоўка да сцяны будынка’ (Др.-Падб.), прісьце́нчастка пуні’ (Бяльк.), прысце́нак ’бакавая прыбудоўка’ (ТСБМ, Шат.), ’прыбудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (стол., ДАБМ), прысце́нак ’прыбудоўка для свойскай птушкі’ (Шушк.), прысты́нок ’прыбудова’ (кам., Жыв. НС). Рус. дыял. присте́н ’месца каля сцяны або плота, тыну, штыкетніку’; ’прыбудова да хаты; частка пабудовы, будынка’, присте́нок ’тс’, укр. при́сті́нок ’невысокая сценка, якая адгароджвае частку памяшкання, і частка памяшкання, адгароджаная такой сценкай’, польск. przyścianek ’ганак; прыбудова’, чэш. přístěnek ’месца каля сцяны’, ’прыбудова’, славац. prístenok ’крыты калідор да ўваходу ў дом’. Першапачатковая форма, зыходзячы са спосабаў словаўтварэння, — прысце́нак, што ўтворана прэфіксальна-суфіксальным спосабам ад сцяна; слова прысцен з’явілася ў выніку ўсячэння суф. ‑ак. Параўн. трысце́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стры́жань, ‑жня, м.

1. Унутраная частка сцябла (ствала) або кораня раслін. У бярвенні, мабыць, адна абалонка, а стрыжань ужо спарахнеў. Сабаленка. Любіў сядзець .. і дзівіцца, як лоўка выкручвае дзед стрыжань зрэзанай на дудку хвойкі. Марціновіч. // Сярэдняя частка чаго‑н. у жывёльным або раслінным арганізмах. Стрыжань птушынага пяра.

2. Спец. Прадмет прадаўгаватай формы, які звычайна з’яўляецца воссю або апорай чаго‑н. Стрыжань поршня. // Унутраная частка электрамагніта з абмоткай з дроту.

3. Глыбокае месца ў рэчышчы ракі, месца з самым хуткім цячэннем у рацэ. Наперадзе заўжды ішоў Ціхан — брыгадзір лепшай у арцелі брыгады і Бамбалаў сусед. Ён першы садзіўся на вёслы і вёў свой баркас на самы стрыжань ракі. Карамазаў. Лодка ўвішна выкручвалася на быстрай плыні стрыжня. Брыль.

4. Разм. Цвёрды асяродак варыва. Стрыжань скулы.

5. перан.; чаго. Асноўная, галоўная, цэнтральная частка чаго‑н. Да лепшых [вершаў] трэба аднесці тыя, дзе аўтару ўдалося знайсці нейкае драматычнае зерне, нейкі канфліктны стрыжань. Бярозкін. // Тое, асноўнае, што характэрна каму‑, чаму‑н. Лірыка-інтанацыйны прынцып канчаткова аформіўся, стаў стрыжнем індывідуальнай манеры Я. Брыля ў рамане «Птушкі і гнёзды». У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Секу́нда ‘шасцідзесятая частка мінуты’ (ТСБМ). Позняе запазычанне праз польск. sekunda ці рус. секу́нда, што ўзыходзяць да новалац. secunda, скарочанага з лац. pars minuta secunda літаральна ‘іншая меншая частка’ ў адносінах да мінуты; лац. secundus ‘другі’, г. зн. ‘наступны’ паходзіць ад дзеяслова sequī ‘ісці па слядах’ (Сной₂, 646; Глухак, 543).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́сікі ’бульба з лушпайкамі, пасоленая, варыцца з цыбулькай ці кропам’ (валож., Сл. ЦРБ). Відаць, да нос© (гл.), параўн. носікчастка бульбіны (з вочкамі)’ (Мат. Гом.). Зыходная семантыка — ’выступаючая частка’, што можа сведчыць пра ўзнаўленне першаснай матывацыі назоўніка нос© — ’рэзаць’, параўн. рэзанікі ’звараная неабіраная бульба, парэзаная напалам’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падэ́шва ’ніжняя частка абутку, якая мае форму ступні, ніжняя частка, аснова чаго-н.’ (ТСБМ), дыял. падо́шва ’тс’. Рус. подо́шва, укр. підо́шва, ст.-рус. подъшъва, польск. podeszwa, чэш. podešev, славац. podošva. З podъ і šъvъ (гл. шво, шыць) (Праабражэнскі, 2, 86; Фасмер, 3, 299). Фанетычны варыянт падэшва з польск. podeszwa.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абуго́ня ’ўчастак поля, які намячаецца ўзараць’ (Юрч.), ’узараная частка гоняў’ (Гарэц.). Гл. гоні і бугоня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пужэ́йло ’пуга (яе раменная ці вяроўчатая частка)’ (ТС). Ад пуга (гл.), суфіксальна “супрацьпастаўленае” пу́жално ’пугаўё’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падаго́нь ’набедрыкі (частка збруі)’ (Сцяшк. Сл., Шатал.). З польск. podogonie ’падхвоснік, набедрык’ < о£оя ’хвост’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)