Ва́нгыля ’евангелле’ (Грыг.), вангаля ’тс’ (Мядзв.), ваянгелле ’тс’ (Шпіл.). Да евангелле (гл.). У апошнім выпадку з метатэзай у пачатку слова пад уплывам другаснага збліжэння з ангел. Гл. ваянгел.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ава́л (БРС). Новае запазычанне з рускай мовы. Слова гэта распаўсюдзілася па Еўропе ў XVIII–XIX ст. У рускай з франц. ovale, якое ўзыходзіць да лац. ovalis < ovum ’яйцо’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адне́квацца (БРС, КТС) да не (ад‑не‑к‑вацца). Дзеяслоўная экпрэсіўная суфіксацыя на ‑к‑. Аднак больш верагодна разглядаць адпаведнае рус. отнекиваться як крыніцу беларускага слова (Мартынаў, SlW, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арыента́цыя. У сучаснай форме замацавалася пад рускім уплывам; раней зафіксавана форма оръентацыя, якая адлюстроўвае, магчыма, польскі ўплыў (Яруш.). Крыніцай слова, аформленага на славянскі лад, з’яўляецца франц. orientation ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асяні́ць ’нечакана ўзнікнуць (пра думку)’. Магчыма, з стараславянскай праз старарускую ці рускую. Стараславянскае слова ўтворана ад сѣнь ’цень’ (гл. сенцы) са значэннем ’пакрыць ценню’, ’прыкрыць, захаваць’ > ’сайсці звыш’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жывасо́л ’сок з салёнага мяса, сала’ (Шат.). Складанае слова паводле той самай мадэлі, што разнасол, дзе жывы‑ ў знач. ’што мае адносіны да жывёл’ (жывая прырода, жывы куток).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рубле́ зборн. ’тонкія жэрдкі’: рубля́ ды голья́ накладзе (ТС). Слова са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’ з суфіксам ‑j‑e ад дзеяслова рубіць ’сячы’, як атрэп’е, акорʼе. Гл. руб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ручы́цца ’весціся; добра гадавацца, пладзіцца’; (звычайна з адмоўем) ’удавацца, шанцаваць; надарацца’ (ТСБМ), ручы́ць ’ідзе ў руку, шанцуе (у жывёлагадоўлі)’ (маладз., Янк. Мат.). Да рука (гл.), параўн. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спабо́рнік ‘сапернік, канкурэнт, прэтэндэнт’ (ТСБМ, Ласт.). Аўтарства слова прыпісваецца Ластоўскаму, гл. Пацюпа ў Станкевіч, Язык, 1160. Відаць ад спаборніцтва ‘саперніцтва, змаганне, барацьба’, што з’яўляецца калькай рус. соревнование ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́хі — адгоннае слова (для птушак): тухі, верабейкі! (Сержп. Прык.). Відаць, да гукапераймальнага тух (гл.), бо суправаджалася ўзмахамі рук, плясканнем ці стукам. Параўн. рус. дыял. дать ту́ха ‘выгнаць’ (СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)