Мінарэт ’вежа мячэці’ (ТСБМ). У літар. бел. мову прыйшло з польск. minaret або з рус. минарет, якія (праз ням. Minarett ці франц. minaret) прыйшлі з тур. minare < араб. mināra ’мінарэт’, — першапачаткова manāra ’месца, дзе гарыць агонь або ёсць святло, маяк’ (Фасмер, 2, 623). Аднак ёсць тур. minaret ’месца на вежы, з якога муэдзін ззывае на малітву’. Відавочна, лексема магла б быць вядомай у бел. гаворках тых населеных пунктаў, дзе пражывалі бел. татары.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Найліхоўніцу ’навыварат’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Ад незафіксаванага *ліхоўніца, што магло быць утворана шляхам семантычнай кандэнсацыі з устойлівага словазлучэння ліхі бок (ліхая старана) ’левы бок матэрыі і пад.’, проціпастаўленага ўстойліваму словазлучэнню добры бок ’правы бок’, параўн. надобрыцу ’на правы бок’ (гл.); апошняе магло стаць узорам для ўтварэння слова і без стадыі семантычнай кандэнсацыі. Я пасля прыназоўніка (= прыстаўкі) на з’явілася, магчыма, на марфемным шве ў выніку універбацыі (= зрашчэння) прыназоўнікавага словазлучэння (як кампенсацыя знікаючай паўзы?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накашалі́ць ’нагаварыць недарэчнага’ (трак., Сл. ПЗБ), ’нарабіць беспарадак’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Параўнанне з літ. kašelėti ’пашкодзіць па глупству’ не здаецца пераканаўчым, тым больш што і само літоўскае слова вельмі падобна на запазычанне са славянскіх моў, напрыклад, можа апірацца на фразеалагізм кашалы́ гарадзі́ць ’гаварыць недарэчнае’ (Сл. ПЗБ). Гэта датычыць і беларускага слова, для якога зыходным мог стаць шырока вядомы фразеалагізм пле́сці кашалі́ — гаварыць недарэчнае, прамое ж значэнне прыведзенага спалучэння магло быць падставай для значэння ’нарабіць беспарадак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэпута́т ’дэпутат’ (БРС). Ст.-бел. (з XVI ст.) депутатъ. Паводле Булыкі (Запазыч., 92), ст.-бел. слова запазычана з польск. deputat (< лац.). Адносна рус. депута́т думаюць, што яно запазычана або з ням. Deputat (супраць Фасмер, 1, 499), або з с.-лац. deputatus (Фасмер, там жа, мяркуе, што рус. слова можа быць новаўтварэннем). Адносна сучаснага бел. дэпута́т няясна, ці яно працягвае ст.-бел. традыцыю, ці запазычана з рус. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 75.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаўкрыне́ц ’неўрадлівая глеба’ (лун., Шатал.), жоўкрэнец ’пясчаны грунт, пясок’ (пін., Яшкін, 65), жо́вэнец ’жоўтая зямля’ (пін., Нар. лекс., 101), жоўклінец, жоўцінец, жоўрэне́ц (палес., Выг. дыс.). Сувязь з жоўты можа быць другаснай. Варыянтнасць форм на невялікім (зах.-палес.) арэале сведчыць, магчыма, аб пошуку народна-этымалагічнага тлумачэння няяснага слова. Параўн. жаўква, жаўклець з некалькі шырэйшым распаўсюджаннем. Ці не звязана з жоўклы ’сапсаваны, кепскі’; гл. жоўкнуць. Далейшая кантамінацыя вяла да змен у значэнні, звязаных з ’жоўты’ > ’пясок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́быль ’у дастатку’ (Касп.). Рус. за́быль ’праўда, сапраўды; тое, што забываецца’. Бел. дыял. значэнне можа быць выведзена ад рус. ’такая колькасць, што не трэба згадваць’. Тады ад забыць (гл.) з суфіксам ‑ль, як гніль ад гніць, відаль ад відаць; суфікс у бел. мове, па сведчанню Сцяцко (Афікс. наз.) — віц., маг. Сувязь з зоб, зобка ’кош’ малаверагодная, таму што патрабуе складанага тлумачэння націскнога а замест о. Іначай: за + быль. Гл. адзабаль; ESSJ SG, 2, 752.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зяха́ць ’зяваць’ (ТСБМ), ’цяжка дыхаць’ (Сцяшк.). Рус. дыял. зеха́ть пск., цвяр. ’крычаць’, пск. ’ілгаць, трызніць’, цвяр. зе́хать, зёхать ’глядзець’; параўн. укр. позіха́ти ’зяваць’, славен. zéhati ’зяваць’. Ст.-рус. зеха ’разява’ (1679 г.). Прасл. zěxati ўтворана на той самай аснове, што ževati (гл. зяваць): *zě‑ < і.-е. *gʼhoi‑, gʼhēi‑быць пустым’ прадстаўлены і ў ззяць. Паводле Скока (3, 656), зычны х < і.-е. *sk, адлюстраванага ў лац. hisco ’раскрывацца’. Не выключана, што х з аорыста.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацёхціся ’пачаць расці’ (пух., Сл. ПЗБ). З пух. цёхці ’цягнуць’ (там жа), якое з цесці ’тс’. Да прасл. tęg‑nę‑ti > бел. цягнуць. Форма цёгці ўтварылася паводле ўзору могці ’магчы’, лягці ’легчы’. Спрацаваў у адваротным кірунку закон якання: ‑я‑цягнуць) у I складзе перад націскам і ‑ё‑ пад націскам, хаця гістарычна тут павінна было б быць ‑я‑прасл. ‑ę‑), як пяць, мяса, цягнуць і інш. Развіццё семантыкі: ’цягнуцца’ > ’пачаць расці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбу́ркацца экспр. ’прыйсці’ (ТС); сюды ж, відаць, зафіксаванае там жа з блізкай семантыкай прыбу́рыцца ’знайсці прытулак’. Няясна. Магчыма, звязана з коранем бур‑, які рэалізаваны ў рус. іркуц. прибуро́вить ’прыйсці, прыехаць; прыбыць’, іркуц., свярдл. прибуро́виться ’прыйсці, прыцягнуцца, прывалачыся’ (СРНГ), параўн. і буровіць ’круціцца; несці бязглуздзіцу’ (ТС), што вельмі прыпамінае серб. бо̀равити ’жыць, пражываць’, балг. бора́вя ’рабіць нешта’, якія ўзводзяцца да *byti (гл. быць) (ЭССЯ, 2, 195–197). Параўн. і славен. priburiti ’нечакана з’явіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пёска (памянш.) ’палоска’ (гродз., Сл. ПЗБ). Пяясна. Магчыма. у выніку кантамінацыі бел. палоска і польск. pasek, pas ’тс’. Відаць, можа быць збліжалі з рус. песика ’цёмная паласа ў шэрсці пушных звяроў’, песики ’восць у футры’ або са славен. peša ’доўгае букавае сцябло, з якога рэжуць дошкі’, якое Бязлай (Etyma, 10) збліжае з рус. дыял. лёс ’палка для размешвання гліны’ і выводзіць з pešlafi ’націскаць, ступаць, таўчы’ (< і.-е. *pe[s‑ ’растаўчы’), роднаснае піхаць, пест (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)