Камлю́к1 ’камель’ (ТСБМ, Др.-Падб., Юрч.; КЭС, лаг.), камлю́х, кымлюшок ’тс’ (Яўс.); міёр. камлю́к, къмлюшок ’тонкае паленца дроў’ (Нар. сл.), камлюшок ’сцёрты венік’ (шкл., Мат. Маг.); камлю́к ’прысадзісты, каржакаваты чалавек’ (Др.-Падб.; гродз., З нар. сл.), ’хлопчык-таўстун’ (калінк., З нар. сл.), ’моцны, хуткі’ (полац., Нар. лекс. і З нар. сл.), камлюкава́ты ’камлісты’, ’невысокі, прысадзісты’ (КЭС, лаг.; ТСБМ). Да камель1. Утворана пры дапамозе суф. ‑ʼук (‑ʼух). Сюды ж і свісл. камлукаваты ’тоўсты, нязграбны’ (Сцяшк. Сл.).

Камлю́к2 ’камень’ (нараўл., Мат. Гом.). Ад каменю́к, параўн. укр. каменю́ка ’камень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плыга́ць ’скакаць’ (Ян.; ТС; нараўл., Мат. Гом.) ’тс’, ’крочыць’ (брагін., Шатая.), жыгнуць ’скокнуць’ (жытк., Мат. Гом.; гом., Мар. Том.), плыгнупт ’тс’, плэгатэ (пін., Нар. лекс.; Сл. Брэс.), сюды ж фразеалагізм плыгам ляцець ’хутка ісці’. Арэальнае ўтварэнне, параўн. укр. плигати ’скакаць’; плыголі ’наўскамыта, скокам’, плигонути ’скочыць з сілай’, якое альбо з’яўляецца кантамінаваным утварэннем з плыць і пры гаць, абазначаючы ’хуткі рух уніз і наперад адначасова’, альбо ўзыходзіць да прыгоіць з менай р > л (іранскі субстрат?), параўн. першасны імітатыў плыг — паралельны да прыг (Смаль-Стоцкі, Приміт., 168; Копечны, Зб. Младэнаву, 375).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́зкі1 ’рэзкі, востры; шурпаты, з вострымі гранямі; жорсткі; ядраны, халодны; дзёрзкі’ (ТСБМ, ТС), ’калючы; вельмі кіслы’ (воран., калінк., Сл. ПЗБ), ’прарэзлівы’ (Ян.). Укр. рі́зкий ’рэзкі’, рус. резкий ’тс’, польск. rześki ’жвавы, рэзкі’, чэш. дыял. rezký ’жвавы, бадзёры’, серб. і харв. ре̏зак ’востры, кіслы’, балг. рязък ’рэзкі’. Прасл. *rězъkъ < *rězati (гл. рэзаць). Параўн. яшчэ семантыку укр. рву́чкий, рву́чий ’рэзкі, хуткі’ ад рвати ’рваць’.

Рэ́зкі2 ’вілы для пераноскі саломы’ (Сл. Брэс.). Ад рэзаць (гл.), параўн. драпакі́ ’вілы для гною’ (Сл. Брэс.) ад драпаць. Але нельга выключыць уплыў рэзгіны (гл.) ’прылада для пераноскі саломы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каро́ткі, -ая, -ае; -так, -тка.

1. Невялікі па даўжыні; проціл. доўгі.

Кароткая сукенка.

Падстрыгчыся коратка (прысл.).

2. Непрацяглы ў часе; проціл. доўгі.

Кароткая нарада.

К. дзень.

Выступіць коратка (прысл.).

3. Сціслы, нешматслоўны.

Кароткае пісьмо.

Адказаць коратка (прысл.).

4. Рашучы, хуткі, суровы.

К. удар.

Прысуд ворагам к.

5. Які вымаўляецца хутка, адрывіста (пра гукі, склады).

6. Які характарызуецца няпоўнай формай.

Якасныя прыметнікі ў кароткай форме.

Кароткая памяць у каго (неадабр.) — дрэнная, слабая памяць (звычайна ў таго, хто не хоча помніць, прыпомніць што-н.).

Кароткі завароткі у каго (разм.) — пра таго, хто дзейнічае рашуча, не задумваючыся.

Кароткі розум — пра слабы, невялікі розум.

На кароткай назе хто з кім — у добрых, сяброўскіх адносінах з кім-н.

Рукі кароткія ў каго (разм.) — няма магчымасці, сілы зрабіць што-н.

|| памянш. каро́ценькі, -ая, -ае (да 1—3 знач.; разм.).

|| наз. каро́ткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нелапы́ ’ладны, дастатковы па велічыні, вазе і памерах’: мае парасята ужэ нелапые (слуц., Нар. словатв.), нелапу́ ’няладны, нядобры’ (ТС), параўн. ст.-рус. не лапъ ’ужо не, больш не’, укр. не лапі ’няхутка’, польск. nie łapie ’няхутка; нялёгка’, ст.-чэш. nelap ’нялёгка, з цяжкасцю, ледзь’. Выводзіцца з прасл. *lapati, lapъ!, што выражае хуткі рух з мэтай схапіць, злавіць і г. д., гл. лапаць. Развіццё семантыкі ад ’што трапіла, абы-што’ да ’не абы-што’, пры гэтым адмоўе не ўносіць новага семантычнага адцення, параўн. ст.-чэш. lap kto, lap který ’хто-небудзь’; больш падрабязна гл. Махэк₂, 320; Фасмер, 2, 459; Слаўскі, 4, 475.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́езд

1. ж.-д. цягні́к, -ка́ м., уст. по́езд, -да м.;

ско́рый по́езд ху́ткі цягні́к;

курье́рский по́езд кур’е́рскі цягні́к;

това́рный по́езд тава́рны цягні́к;

почто́вый по́езд пашто́вы цягні́к;

при́городный по́езд пры́гарадны цягні́к;

по́езд да́льнего сле́дования цягні́к далёкага накірава́ння;

санита́рный по́езд саніта́рны цягні́к;

по́езд прямо́го сообще́ния прамы́ цягні́к;

2. (обоз) уст. або́з, -зу м.;

сва́дебный по́езд вясе́льны по́езд.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Струя́ ‘струмень’ (ТС, Сцяшк.), струй ‘тс’ (ТС), ‘рэчышча’ (Сл. ПЗБ). Укр. стру́я, струя́ ‘тс’, рус. струя́ ‘тс’, стараж.-рус. струя, серб.-харв. стру́ја, славен. strúja ‘рукаў ракі, канал, цячэнне, струмень’, балг. струя́, макед. струја ‘струмень’, ст.-слав. строуꙗ ‘цячэнне, паток’. Прасл. *struja з’яўляецца дэрыватам ад і.-е. кораня *sreu̯‑ ‘цячы’ з суф. ‑ja (Слаўскі, SP, 1, 82) і ўстаўным ‑t‑; параўн. струга, струмень, востраў (гл.). Бліжэйшыя адпаведнікі ў літ. sraujà ‘цячэнне’, sraũjasхуткі’, лат. stràuja ‘імклівы’, ст.-в.-ням. Stroua, Streua, нова.-в.-ням. Streu ‘прыток Заале’. Гл. Фасмер, 3, 785 з літ-рай; Бязлай, 3, 335; Скок, 3, 349–350; Глухак, 590; ЕСУМ, 5, 455.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапёны ’няўрымслівы’ (Сцяшк. Сл.; карэліц., шчуч., З нар. сл.), трапе́нё ’ліха, хвароба’ (Арх. Бяльк.), трапе́ньне ’трапятанне’: няхай яго трапеньне возьме (Касп.), сюды ж трапе́нець ’вар’яцець, дурэць (ад гарэлкі)’ (Шат.), трапя́нка (trapiánka) ’баба, якая вышла з раўнавагі ад злосці ці ад надзвычайных жартаў’ (Варл.), трапе́няц ’неспакойны, хуткі ў дзеяннях чалавек’ (баран., Сл. Брэс.). З польск. utrapiony ’неспакойны, надакучлівы’, utrapienie ’прыкрасць, непрыемнасць’, trapienie ’непакой, хваляванне’, utrapieniec ’нязносны, нясцерпны хлопец’, у якіх ‑ra‑ замест ‑ro‑ пад уплывам старачэшскай мовы. У XV ст. ў старапольскай мове было таксама і tropić ’турбаваць, праследаваць, не даваць пакою’, utropić ’тс’, utropiony ’адурэлы, ап’янелы’ (Варш. сл.; Брукнер, 596; Борысь, 640). Гл. трапіць2. Параўн. тарапі́цца2, тарапя́нка, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пірга́ць ’штурхаць’, піргну́ць, піргану́ць ’штурхануць, піхнуць’ (Янк. I; Шат.; мядз., Нар. словатв.: смарг., віл., лаг., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), пірга́цца ’штурхацца’ (Сл. ПЗБ), піргну́ць ’раптам піхнуць рукамі’, піргеяь! у фразе: а ён піргеяь хлопца ў гразь, а сам пабег ’раптоўна піхнуць’ (Варл.), адпіргну́ць ’адштурхнуць’ (Шат.). Значэнне ’хуткі рух’ прысутнічае ў генетычна роднасных гэтай лексеме словах і ў іншых мовах: польск. pierzgnąć ’драпнуць, хутка ўцячы’, ’скочыць (каб уцячы), будучы напалоханым’, якое, у асноўным, ужываецца ў глухім варыянце pierzchnąć ’тс’ (як літ. gudrus ’хітры, лоўкі’ — прасл. хуігь ’разумны’ > ’хітры’), польск. pirgiel ’верабей’, укр. лемк. тлриця ’матылёк’, пирга́ч ’кажан (у якога ў палёце назіраюцца хуткія, раптоўныя рухі’), балг. торгае ’жвавы, хуткі’, серб.-харв. пргав ’гарачы, гняўлівы, запальчывы’; ’нястрыманы, грубы’, якія можна узвесці да прасл. *pьrgati, што мае варыянт *pьrgali: рус. пар‑ гать ’кідаць’, каш.-славін. pitrgac ’хутка ехаць’, napurgac ’спяшацца, бегчы’, purgnoc sa ’пайсці некуды і зараз жа вярнуцца’. Можна параўнаць з літ. spirgii ’смажыць, падсмажваць’, spirgėti ’пячыся, смажыцца’, ’пражыцца’ (Лаўчузэ, Балтизмы, 73: пад успіргпуць ’напіраць, нажарваць’; Саўка, Запісы, 23, 55), значэнне якога адрозніваецца ад бел. піргаць, аднак можна меркаваць, што для паняцця ’смажыцца’ ў літоўскай мове гэты дзеяслоў не асноўны, — першасным быў kepti, а spirgėti выражаў рух, хуткасць дзеяння, яго раптоўнасць, яго вялікую колькасць, меру, параўн.: saulė spirgina ’сонца смаліць’, šaltis spirgina ’мароз трашчыць’ і літ. spirgėlė ’запальчывы чалавек’, ’гарачка’. І арачава (Этимология–1985, 69–70) адносіць сюды таксама і прасл. *pьrga ’кветкавы пылок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Век ’жыццё, вечнасць, час і да т. п.’ Ст.-рус. вѣкъ ’тс’, рус. век, укр. вік, польск. wiek, чэш. věk, ст.-слав. вѣкъ, балг. век, серб. ве̑к і г. д. Прасл. *věkъ ’век, жыццё, вечнасць і г. д.’ (з даўняга *voi̯kos, а гэта аблаутная форма да і.-е. *u̯ei̯k‑ ’сіла, выяўляць сілу’, літ. viẽkas ’сіла, жывучасць, жыццё’, veĩkti ’штосьці рабіць, працаваць’, véikusхуткі’, vỹkis ’жыццё, жывасць’, vikrùs ’бадзёры’, лац. vincere ’перамагаць’, ст.-ісл. veig ’сіла, моцнасць’, vīg ’барацьба’, гоц. weihan, ст.-в.-ням. wīgan ’змагацца’. Сюды прасл. *věčьnъ ’вечны’ (ст.-рус. вѣчьныи, бел. ве́чны, рус. ве́чный, укр. ві́чний, польск. wieczny, чэш. věčný, ст.-слав. вѣчьнъ, балг. ве́чен, серб. ве̏чан і г. д.). Гл. Фасмер, 1, 286.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)