Бадзякіежа з палявога маладога асоту; яго сякуць і вараць з квасам’ (Шн. 3, Малчанава, Мат. культ.). Да бадзя́к ’Cirsium’ (расліна Cirsium называецца і бадзяком і асотам). Наўрад ці можна думаць пра сувязь з іншай назвай ежы — бадзыго́н (гл.), укр. бадзьоні, бадзі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзягно́ежа з канапель’ (Бяльк., Касп.). Параўн. рус. дыял. пск. дягно́ ’пена пры кіпячэнні тоўчанага канаплянага семя’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 25–26) параўноўвае гэтыя словы з рус. дягло́ ’малокі ў рыбы’ і аб’ядноўвае іх пад праформай dęg(ъ)no, dęg(ъ)lo.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліго́мы ’распешчаны’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Паводле ілюстрацыі бліжэй было б значэнне ’пераборлівы’. Па форме — дзеепрыметнік з суф. ‑ом‑ (як лакомы, ядомы). Да ляжаць (гл.). На значэнне, відавочна, уплывала лексема лігуміны ’ласункі, саладосці’ (Вешт.), якая з польск. legumina ’салодкая, мучная ежа’ і інкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́та ’расліна Secale, род з сям. злакавых’. Рус. жи́то ’мясцовая назва для жыта, ячмяню або наогул для збожжа’, укр. жи́то ’жыта’, польск. żyto ’тс’, в.-луж. žito ’жыта, збожжа’, н.-луж. žyto ’збожжа, жыта’, чэш. žito ’збожжа’, дыял. ’пшаніца’, славац. žito ’жыта’, дыял. ’пшаніца’, славен. žito ’збожжа, жыта’, дыял. ’проса’, серб.-харв. жи̏то ’збожжа; рытуальная ежа з пшаніцы’, дыял. ’проса’, балг. жѝто ’пшаніца’, дыял. ’жыта’, ’збожжа’, макед. жито ’збожжа’, ’пшаніца’, ’куцця’. Ст.-слав. жито ’збожжа’, ’плод’. Ст.-рус. жито ’збожжа’, ’ячмень’, ’багацце’. Ст.-прус. geits ’хлеб’. Шырокае першапачатковае значэнне прасл. *žito ’злакавая расліна’, ’збожжа’, ’ежа з зерня’ робіць бясспрэчнай сувязь жыта і жыць. *Žito ўтворана ад кораня *g​i, *g​ei‑ (Покарны, 1, 467–468) з суфіксацыяй *‑t‑: і.-е. *g​eito‑ (параўн. яшчэ кімер. bwydежа’). Пра суч. слав. значэнні слова гл. Клепікава, Усачова, ОЛА, 1965, 148–169. Праабражэнскі, 1, 239; Фасмер, 2, 57; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 294; Мейе, Études, 298; Ваян, RÉS, 41, 60; Махэк₂, 728; БЕР, 1, 548; Скок, 3, 681; Траўтман, 82; Тапароў, E–H, 194–197.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́нна1ежа’, таксама ў выразе: манна нябесная (біблейскі, (разм.), ’манныя крупы’ (ТСБМ, смарг., Сл. ПЗБ). Укр. манна (небесна) ’тс’, рус. манна ’манна нябесная’, ст.-рус. мана, манна, маньна ’манна’, ст.-слав. ман(ъ)на; маньна (Пацлава, Paleoslov., 120). З грэч. μάνναежа’, якое з арам. mannā́ ’дар, ежа’. У зах.-слав. мовах mana, manna з с.-лац. manna, якое таксама з грэч. мовы. Разглядаючы італ. manna Бацісці–Алесьё (3, 2351), дапускаюць, што біблейская манна суадносіцца з раслінай Lecanora esculenta (гл. манна2).

Ма́нна2 ’маннік наплываючы, Glyceria fluitans (L.) R. Br.’, ’застылы сок гэтай і некаторых іншых раслін’ (маг., Кіс.; ТСБМ). Укр. манна, манна трава, маннова трава, польск. manna, mannianka, słodycz ’маннік’, чэш. manna, польск. manna samorodna ’расічка, Digitaria, рус. манна, славац. manna jeḋla ’манна ядомая, Lecanora esculenta’ і інш. — да прасл. mana (гл. мані́цы). Раней у жыцці старажытных славян (на Беларусі нават і ў XIX ст.) маннік шырока выкарыстоўваўся ў ежы ў выглядзе каш, а з застылага соку, які збіралі перад узыходам сонца, рабілі напіткі («мяды»), параўн. рус. мёд из манны (Махэк, Jména rostl., 280 і 294).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стра́ва ‘прыгатаваныя для ежы прадукты харчавання, блюда’, ‘суп, вадкая вараная ежа’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц., Растарг., Стан., Бяльк., Нік. Очерки, Байк. і Некр., Скарбы, Сержп., Касп., Пятк. 2, Вешт., ЛА, 4), ‘патрава’ (Нас.). Укр. стра́ва, рус. зах. стра́ва, стро́ва, стараж.-рус. истрава, страва (1407 г.), польск. strawa, чэш., славац. strava, старое н.-луж. strawaежа, корм’, славен. strava ‘памінкі’. Прасл. *sъtravaежа, пракармленне’, аддзеяслоўны назоўнік ад праславянскага прэфіксальнага дзеяслова *sъ‑traviti ‘знішчыць, стравіць’, параўн. страві́ць ‘скарміць’ (Бяльк.), ‘спажыць’ (ТС), якія далей да трава, травіць, гл. (Фасмер, 3, 770; Борысь, 579). Паводле Трубачова (Этногенез₂, 316), першасная форма ўзыходзіць да прасл. *jьztrava, аддзеяслоўнага назоўніка ад *jьztraviti, утворанага з *jьz‑ і *traviti (гл. з і травіць). Назоўнік *strava у значэнні ‘пір (на памінках)’ захаваўся ў апісанні пахавання Атылы з V ст. і адпавядае заходнеславянскай форме, што ўзыходзіць да *jьztrava, а не *sъtravay гл. Трубачоў, ЭССЯ, 9, 81. Пярэчанні гл. Гіндзін, Сов. сл., 1990, 2, 65 і наст.; Балто-слав. этнокульт. и археол. древн., 30–31; Мартынаў, там жа, 56 (этымалагізуецца на падставе гоц. straua < straujan па тыпу стол < сцяліць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́пек, лапёка ’латка’ (маг., гом., ДАБМ, к. 231, Нар. сл.), лапёка і лапёха (Мат. Гом.), пух., рагач. липёка ’невялікі участак, заняты пад што-небудзь’, воран. ’кавалачак дрэва’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм, утвораны ад lopas ’латка’ і дэмінутыўнага суф. ‑ėkas, адаптаваны на Гомсмммчыне ў ежа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ідзяннё, ідзяньнё ’страва, ежа’ (Гарэц.), едзе́нне (Вешт., 376), ядзе́нне (Шат.), рус. смал. идинье́, укр. іде́ння, іда́ння (Грынч.). Утварэнне з суф. ‑енне (‑яннё) ад асновы цяп. ч. мн. л. яд‑ дзеяслова есці (гл.). Адсюль розныя фанетычныя варыянты ў бел. гаворках. Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 56.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жор ’перыяд, калі рыба кідаецца на яду’ (ТСБМ). Рус. жор ’час, калі рыба добра бярэцца’, дыял. ’апетыт’, польск. żer ’яда (у жывёл)’, чэш., славац. žer ’тс’. Бязафіксны наз. ад дзеяслова *žьratiжэрці (гл.): *žьrъ; першаснае значэнне магло лепш захавацца ў зах.-слав. мовах ’ежа як працэс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Субста́нцыя ’матэрыя; першааснова’ (ТСБМ, Некр. і Байк.); ст.-бел. субстанцияежа’, ’злучэнне; матэрыя; маса’, ’маёмасць’ (Ст.-бел. лексікон) запазычана праз ст.-польск. substancyja ’тс’ або непасрэдна з лац. substantia ’сутнасць; уласнасць; наяўнасць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 77). У сучаснай літаратурнай мове, хутчэй за ўсё, з рус. субстанция.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)