Нару́б ’надмагільны помнік; драўляная калода з суком, на якім выразаны крыж’ (Клім.), паруб, поруб ’зруб (у калодзезі і інш.)’ (ТС). Ад парубиць ’насячы’ (гл. рубиць), што адлюстроўвае спосаб пабудовы зруба (з вырубанием гнёздаў на канцах бярвёнаў); назва надмагільнага помніка, відаць, другасная, пра што сведчыць іншая назва рэаліі прыхором (Полесский этнолингвистический сб. М., 1983, 25), а таксама археалагічныя даныя аб рэштках спаленых прамавугольных зрубаў з пахаваннямі (Звод помнікаў гіст. і культ. Беларусі: Брэсцкая вобл. Мн., 1984, 349); параўн. таксама запіс з Кобрынскага p-на: Нарублелы пару́бом могылу (Міхайлаў, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́пка ‘самаробная пастка’ (Ян., ТС), сту́піца ‘пастка на ласёў’ (Пятк. 1). Укр. сту́па ‘частка пасткі для лісіц’, ступи́цядраўляная пастка на звяроў’, рус. старое ступи́ца ‘пастка на звера’, польск. stępica ‘тс’, чэш. stupice, stupka, ст.-чэш. stupka ‘тс’, серб.-харв. stupice ‘тс’. Прасл. *stǫpъka, *stǫpica. Паходжанне спрэчнае; Брукнер (515) выводзіць ад *stępa (гл. ступа); Махэк₂ (580) лічыць дэрыватам ад прасл. *stǫpati ‘ступаць’. Суфіксацыя не пярэчыць абодвум дапушчэнням, параўн. Слаўскі, SP, 1, 98–99. Гэтаму не пярэчаць таксама розныя канструкцыі пасткі (у выглядзе выдзеўбана калодкі і капкана, гл. ЭБ, 48).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кабы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Памянш.-ласк. і зніж. да кабыла. Пярэстая кабылка худая, нядужая, а натурыстасць у яе была такая, што ва ўсім жывёльным свеце падобнай не знойдзеш. Кулакоўскі. Худая кабылка цягнула мокры невад і цэбар з рыбай. Колас.

2. Драўляная падстаўка пад струны ў музычных інструментах (скрыпцы, балалайцы і пад.).

3. Адна з дзвюх пласцінак з калёсікамі ў кроснах, да якіх падвешваюцца ніты.

4. Тое, што і кабыла (у 2 знач.). — Мне расцягвалі жылы і косці. І пасля гэтага я не прызнаваўся.. Але, калі ізноў паставілі мяне на кабылку, я не вытрываў, змогі не было вытрываць. Колас.

•••

Была кабылка, ды з’ездзілася — пра тое, што страціла свае вартасці, перастала быць карысным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плаво́к1 ’плывец’ (докш., Янк. Мат.; добр., Мат. Гом.). Да пла́ваць (гл.); суф. ‑ок, яку хадок, яздок, ядок і інш.

Плаво́к2 ’паплавок’ (ТСБМ, ТС), рус. плаво́к ’тс’, арханг. ’буй’, ’драўляная рассошка на шыі каня з меткай гаспадара’. Да пла́ваць (гл.). Бел.-рус. ізалекса. Параўн. таксама паплавок (гл.). Сюды ж плавок ’пухір у рыбы’ (кобр., ЛА, 1) — у выніку пераносу значэння паводле падабенства: існуе меркаванне, што рыбы плаваюць (а не тонуць) дзякуючы пухіру.

Плавок3 ’частка плуга, якою плуг сунецца па зямлі’ (Тарн.). Да пла́ваць (гл.) у пераносным значэнні: пры ворыве плуг то вынырае, то патанае ў зямлі, як лодка (ці карабель).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагатка1 ’перашкода ў выглядзе накрыж збітых калоў’, ’драўляная развіліна з гумкай’, ’палка з развілінай для падтрымання якіх-небудзь прадметаў; рагаціна’ (ТСБМ, в.-дзв., Сл. ПЗБ), рога́тка ’прылада для вымярэння даўжыні’, ’рагаціна, з якой хадзілі на мядзведзя’ (ТС). Ад рог1 (гл.). Перанос назвы адбыўся паводле падабенства прадмета да рагоў жывёлы.

Рага́тка2 ’прылада для лоўлі рыбы’ (гарад., Сл. ПЗБ). Ад рог1 (гл.), метафарычны перанос назвы па форме прылады.

Рага́тка3 ’рыба колюшка, Gasterosteus aculeatus’ (гарад., Сл. ПЗБ), рага́ткі ’дробная рыба’ (Сцяшк. Сл.), рус. рога́тка ’колюшка’. Назва матываваў наяўнасцю вострых і моцных калючак на хрыбце рыбы. Ад рог1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мушту́к, ‑а, м.

1. Невялікая трубачка (пластмасавая, касцяная, бурштынавая або драўляная), у якую ўстаўляюцца папяросы, цыгарэты. Тодар Шалюта сядзеў моўчкі, апусціўшы галаву з касым клінам валасоў на лбе, і з маруднай паважнасцю ўладкоўваў палавінку [цы]гарэты ў жоўты бурштынавы муштук. Дуброўскі. // Цвёрдая, свабодная ад тытуню частка папяроснай гільзы, якую бяруць у рот пры курэнні. Глянула [маці] на попельніцу і моўчкі пакруціла галавой: там адзін у адзін ляжалі муштукі.. папярос. Кулакоўскі. // Тое, што і цыбук (у 1 знач.).

2. Тое, што і цуглі. Па горкай сцежцы цокаюць падковы, Гарачы конь кусае муштукі. Грахоўскі.

3. Дэталь духавога музычнага інструмента, якую ў час ігры бяруць у рот або прыкладваюць да губ. — Хлопцы, вальс атрымліваецца! — размахваючы кларнетам, выгукнуў Андрэй і зноў прыставіў муштук інструмента да губ. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыёмнік, ‑а, м.

1. Апарат для прыёму сігналаў, мовы, музыкі, адбіткаў, які выкарыстоўваецца ў электрасувязі, радыётэхніцы, тэлемеханіцы. Прыёмнік электрамагнітных хваль. Шумавы прыёмнік. // Апарат для прыёму радыёвяшчальных перадач; радыёпрыёмнік. Транзістарны прыёмнік. □ Ледзь чутна гучэла прыгожая музыка — працаваў прыёмнік. Шамякін. [Надзя:] — У яе няма ніякага радыё. Дык Міколка аддае свой старэнькі прыёмнік. Хомчанка.

2. Прыстасаванне для прыёму, збірання чаго‑н. Прыёмнік для сцёкавых вод. □ Праз нейкі час пачалі балець плечы, лёгкая драўляная лапата рабілася ўсё цяжэйшай і цяжэйшай, а ў прыёмнік транспарцёра ішоў ужо не такі густы струмень. Дамашэвіч.

3. Установа, якая часова прымае каго‑н. для далейшага размеркавання. Дзіцячы прыёмнік. Вайсковы прыёмнік. □ — Ізаляваць хіба яго [Андрэя Андрэевіча], адаслаць на прыёмнік, няхай на Салаўкі зноў... Лынькоў.

•••

Дэтэктарны прыёмнік — самы просты радыёпрыёмнік, звычайна з крышталічным дэтэктарам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лаха́н ’вялікі гліняны збан’ (Юрч. Вытв.), мсцісл. лыжайдраўляная дзежачка’ (Бел. хр. дыял.), лаханка, лахань, лаханка ’ражка’ (Бяльк., Касп.; палес., З нар. сл.), смарг. ’невялікая драўляная міска’ (Сл. паўн.-зах.), ’вялікі гаршчок з ручкамі па баках для збівання масла’ (Малч.), ’гліняная міска’ (Чач.; лях., Янк. Мат.; палес., Вяр.Крыв.; гродз., Сл. паўн.-зах.), паўд.-усх. ’вялікі гаршчок, у якім заварваюць адзенне’, ’вялікі гаршчок-соуснік’, ’гліняны сасуд, шырэйшы зверху, вузейшы знізу’ (КЭС), ’гліняны посуд, у якім жарацца вялікія кавалкі ялавічыны’, ’умывальнік’, (Шпіл.), ’балея’ (лях., іўеў., Сл. паўн.-зах.) ’цэбар для вады ці памыяў’ (Мат. Гом.), рэч. лаханя ’гліняная міска’ (Мат. Гом.), ’вялікая міска’ (Ян.), лаханок ’шырокі, гліняны збан’ (Юрч.), пін. лахінька ’міска’ (КЭС). Укр. дюблінск. лаханка ’вялікая міска, цэбар для свіной ежы’, ’вядро для памыяў’, рус. лохань, локан, лахам, лоханка, лоханочка ’прадаўгаваты або круглы сасуд гаспадарчага прызначэння’, ст.-рус. лохам, лакам, лоханя ’круглы, адкрыты сасуд’ (XV ст.), паўн.-усх. польск. lachań, lachanka ’міска’, мазав. lochania ’ночвы’, якія, аднак, з бел. лахань, лаханка (Слаўскі, 4, 405). Надзейнай этымалогіі няма. Найбольш дапушчальная версія аб запазычанні са ст.-грэч. λεκάνη, позняе дарыч. λακάνη ’таз, балея, ражка’, параўн. таксама ст.-грэч. λεκάνιον ’міска, блюда’. Іншыя версіі гл. Фасмер, 2, 524; Слаўскі, 4, 405. Бел. лаханка нырачная (ТСБМ) узыходзіць да рус. лаханка почечная (Крукоўскі, Уплыў, 38). Аб няўстойлівасці агаласоўкі ла‑ і ло‑ гл. Аткупшчыкоў, Из истории, 245.⇉.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казю́лька1 ’маленькая лавачка’ (Касп.), ’выразаны з яліны цурбан з сукамі, які служыць замест зэдліка’ (Бяльк.). Рус. смал. казюлька ’невялікая драўляная лавачка’, ’драўляная лавачка з ножкамі з тоўстых сукоў’: падобныя значэнні зафіксаваны і ў Калінінскай вобласці. Рэгіянальны наватвор; да каза1, відаць, праз казюлька ’нешта рагатае’. У слоўніку Бялькевіча зафіксавана асноўнае значэнне, у Каспяровіча — або перанос, або недастаткова поўнае апісанне рэаліі. Параўн. яшчэ казулька.

Казю́лька2 ’казяўка, казурка’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Нас.). Гэтыя ўсх.-бел. утварэнні нельга аддзяліць ад рус. пск., цвяр., смал., уладз., кур., варонеж. козюлька ’тс’. Статус інавацыі (усх.-слав.? рус.?) не зусім ясны. Словаўтваральна — ад казюля, казюлька ’нешта рагатае’ або, магчыма, і перанос ад неадзначанай назвы свойскай жывёлы, як у іншых назвах, дзе сувязь з дэрыватамі ад каза1 больш празрыстая. Матывацыя — наяўнасць зааморфных адзнак у насякомых. Параўн. яшчэ казурка (гл.).

Казю́лька3 ’дошчачка з выемкай для здымання ботаў’ (в.-дзвін., Шатал.). Верагодна, самастойны рэгіянальны наватвор ад казюлька ’нешта рагатае’, якое да каза1. Матывацыя назвы зразумелая: два выступы, утвораныя выемкай, успрымаюцца як рожкі. Аб іншых магчымасцях утварэння (перанос з казюлька ’свойская жывёла’; субстытуцыя тэрмінаў) гл. каза1.

Казю́лька4 ’сажань’ (Мат. Гом.). Рэгіянальны наватвор ад казюлька ’нешта рагатае’. Да каза1; рэалія з відавочнымі зааморфнымі прыкметамі. Не выключана субстытуцыя тэрмінаў.

Казю́лька5 ’паласа, участак, адмераны драўляным цыркулем, або палкай, роўнай яго даўжыні’ (слаўг., Яшк.). Перанос ад папярэдняга слова. Рэгіянальны наватвор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Самі́нец, сомі́нец ’кароткае бервяно паміж вокнамі’ (ТС; стол., Нар. сл.), самі́ца ’тс’ (ТС), самі́нка ’сценка паміж вакон’ (КСТ), рус. дыял. сомцы́ ’працяг зруба з бярвенняў, якое завяршаецца трохвугольным выступам’, саме́ц, сомо́к ’вохлуп’, самцы́ ’кароткія бярвенні’, укр. карп. саме́ць, мн. л. сімці́ ’бервяно ў сцяне хаты, якое толькі адным канцом звязана ў замок, а другім упіраецца ў вушакі’, польск. дыял. sumiec ’бервяно, якое ўсунута сваім абсклюдаваным канцом у паз’, sonik, sunik, sumik, sulnik ’кароткае бервяно паміж вокнамі’, sowiniec ’жэрдкі над токам у гумне, вышкі’, чэш. дыял. somík ’вушак’, somínec ’кол у плоце’, slumík ’столбік у плоце’, sumík ’вертыкальная драўляная рама’, somica, somík ’бервяно паміж вокнамі’, славац. sôm ’вушак’, somík ’тс’, ’папярочная планка ў грабель, матавіла і г. д.’, серб.-харв. somić, sȍmić ’дзірка для дыму ў форме роўнастаронняга трохвугольніка, якая выходзіць на два бакі даху’, ’франтон’, славен. somik ’жолаб, паз на сцяне’. Этымалогія спрэчная. Фасмер (3, 716) першапачатковай лічыць форму сомок (сомец, сомцы — другасная) і выводзіць яе з *sъ‑mъk‑ (гл. мкаць, мкнуцца), але прыводзіць толькі рускі і ўкраінскі матэрыял. Махэк₂ (566) з улікам славацкай формы ўзнаўляе прасл. *somъ, *somьcь і ў якасці адпаведнікаў указвае на ст.-інд. śamyā ’палка, затычка, цвік’, авесц. sima ’частка вупражы возу, магчыма, драўляная частка, якая абхоплівае шыю каня’, арм. samikʼ мн. л. ’дзве драўляныя часткі ярма’, грэч. κάμαζ ’жэрдка, кол’, с.-в.-ням. hamel ’жэрдка’, дац., шв. hammel, нарв. дыял. hamul ’папярочная перакладзіна перад возам’. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)