Трактава́ць 1 ’разглядаць, абгаворваць’, ’даваць тлумачэнне’, ’разумець, тлумачыць’ (ТСБМ), ’меркаваць, разважаць, ацэньваць’ (Цых.), ст.-бел. трактовати ’весці перагаворы’, ’тлумачыць, разважаць’ (1595 г.). Са ст.-польск. traktować ’трактаваць’, ’адносіцца да каго-небудзь, абыходзіцца з ім’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188), якое з лац. tractāre ’весці перагаворы, абмяркоўваць, дамаўляцца’, ’трактаваць’, ’ведаць і ўмець’.
Трактаваць 2 ’частаваць’, ’абдорваць’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Ласт., Гарэц., Шат., Байк. і Некр., Нар. Гом., Янк. БП), трахтава́ць ’тс’ (Бяльк., Федар. 5, Сцяшк. Сл.), ст.-бел. трактова́ти ’частаваць’ запазычана са ст.-польск. traktować ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188), якое з лац. tractāre ’аказваць гасціннасць, частаваць’. Параўн. таксама ст.-бел. трактамент ’пачастунак’ (1711 г.), якое са ст.-польск. traktament ’пачастунак’, ’прыём’ < лац. tractamentum ’тс’ (Брукнер, 574; Голуб-Ліер, 486; Голуб-Копечны, 106, 388; ЕСУМ, 5, 617).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзе нареч.
1. где;
дзе ты працу́еш? — где ты рабо́таешь?;
там, дзе былі́ непрахо́дныя бало́ты, цвіту́ць сады́ — там, где бы́ли непроходи́мые боло́та, цвету́т сады́;
2. (с частицей толькі) где то́лько;
дзе то́лькі ён не працава́ў! — где то́лько он не рабо́тал!
3. разг. где, где́-нибудь, где́-либо;
ці няма́ дзе свабо́днага ме́сца? — нет ли где (где́-нибудь, где́-либо) свобо́дного ме́ста?;
◊ дзе б там ні было́ — где бы то ни́ было;
дзе́ табе! — куда́ тебе!;
дзе́ там! — куда́ там! не тут-то бы́ло! како́е там!;
дзе́ ўжо! — где уж!, куда́ уж!;
дзе на́ша не прапада́ла — где на́ше не пропада́ло;
дзе цябе́ но́сіць? — безл. где тебя́ но́сит?;
дзе папа́ла — где попа́ло;
не ве́даць, дзе во́чы дзець — не знать, куда́ глаза́ деть;
не ве́даць, дзе дзе́цца — не знать, куда́ дева́ться;
не ве́даць, дзе ру́кі дзець — не знать, куда́ ру́ки деть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
асляпі́ць, асляплю, аслепіш, аслепіць; зак., каго-што.
1. Пазбавіць зроку, зрабіць сляпым. // Часова пазбавіць здольнасці бачыць. На ганку.. [Кастуся] адразу асляпіла сонца і гагава ажно закружылася ад чыстага паветра. Галавач. // перан. Зрабіць моцнае ўражанне на каго‑н. Усе гэтыя думкі яскравым святлом пражэктара асвяцілі перад.. [Андрэем] усё жыццё і на нейкі момант асляпілі яго. Галавач.
2. перан. Пазбавіць здольнасці правільна зразумець што‑н., разабрацца ў чым‑н. Злосць, лютая злосць асляпіла, затуманіла розум. Шамякін. Святло радасці захапіла, асляпіла.. [Аксану]. Кавалёў. / у безас. ужыв. І чаму ёй [Марылі] не ведаць было ў п[а]ру пра Івана, чаму не знайшоўся добры чалавек ды не сказаў ёй гэтага, чаму яе самую асляпіла? Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́каз, ‑у, м.
1. Довад або факт, які з’яўляецца падставай для сцверджання чаго‑н.; сведчанне чаго‑н. Людзі кінуцца ў лес, а гэта і будзе доказам іх партызанскай прыналежнасць. Шчарбатаў. Даўно ўжо так не абедаў Пракоп, і лепшым доказам гэтага багатага абеду служылі засеўшыя ў зубах кавалачкі гавядзіны. Колас. Шмат каго будуць судзіць за зносіны з паўстанцамі, хаця ніякага доказу на гэта.. не маецца. Чарот.
2. Сістэма вывадаў, якая служыць для устанаўлення новага палажэння на падставе іншых, раней вядомых. Складанасць.. [тэарэмы] была ў тым, што, каб даказаць яе, трэба было ведаць заадно доказ і яшчэ адной тэарэмы. Краўчанка.
•••
Рэчавы доказ — прадмет, які мае дачыненне да злачынства і спрыяе яго раскрыццю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аз
1. уст. (название буквы «а») аз, род. аза́ м.;
2. азы́ перен. (первоначальные сведения) азы́, род. азо́ў ед. нет;
◊
начина́ть с азо́в пачына́ць з азо́ў;
не знать ни аза́ не ве́даць ні бэ ні мэ;
от аза́ до и́жицы ад пача́тку да канца́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зубо́к
1. уменьш.-ласк. зубо́к, -бка́ м.;
зу́бки мн. зу́бкі, -бак;
2. техн. зубо́к, -бка́ м.;
зубки́ мн. зубкі́, -ко́ў;
◊
подари́ть (приноси́ть, принести́) на зубо́к падары́ць (прыно́сіць, прыне́сці) на зубо́к;
знать (вы́учить) на зубо́к знаць, ве́даць (вы́вучыць) на зубо́к;
попа́сть на зубо́к (кому) тра́піць на зубо́к (каму).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Свядо́мы ‘здольны думаць і разважаць, здольны рабіць асэнсаваны выбар’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Некр. і Байк., Касп.), све́дамы ‘які ведае справу, работу, навуку’ (Ласт.), ст.-бел. сведомый ‘навучаны, умелы; дасведчаны’ (Ст.-бел. лексікон), укр. свідо́мий ‘абазнаны, дасведчаны’, рус. дыял. све́домый ‘вядомы, знаёмы’, стараж.-рус. съвѣдомыи ‘вядомы, знаны, выпрабаваны’: куряне сведоми къмети (Слова пра паход Ігаравы), ст.-чэш. svědomý ‘свядомы, знаны’, польск. świadomy ‘тс’, в.-луж. svědomy ‘свядомы, абазнаны’. Утворана ад прасл. *sъvěděti ‘знаць’, што да *věděti ‘тс’ (гл. ведаць), дзеепрыметнік цяп. ч. *sъ‑vědomъ ‘які добра ўсведамляе’ (Сной у Бязлай, 3, 348). Формы з перагаласоўкай і націскам на другім складзе хутчэй за ўсё запазычаны з польскай мовы. Назоўнік сьве́дамʼе ‘яснае разуменне; усведамленне, прызнанне’ (Стан.) вядомы, паводле некаторых крыніц (гл. там жа), яшчэ ў старабеларускай, відаць, самастойна ўтвораны і не звязаны з польск. świadomie ‘сумленне’, якое лічыцца лексічным ці семантычным багемізмам (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 382).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
захапле́нне, ‑я, н.
1. Незвычайны ўздым пачуццяў, найвышэйшае задавальненне чым‑н. Быць у захапленні ад канцэрта. □ Пятро расплюшчыў вочы, глянуў і анямеў ад захаплення:.. убранне так пасавала да [Сашы] што яна здавалася казачна прыгожай. Шамякін.
2. Усхваляванасць, запал, натхненне. Дзеду Талашу хочацца ведаць, аб чым гавораць [Крулеўскі і Бусыга] з такім захапленнем, што і не заўважаюць яго. Колас. Студэнтачка, амаль падлетак, з захапленнем у вялікіх вачах, па-дзіцячы натхнёна чытае на польскай мове — купалаўскае.. «Я не паэт»... Брыль.
3. Павышаны інтарэс да чаго‑н.; любімы занятак каго‑н. Захапленне тэатрам. □ Адным з многіх захапленняў Сяргея Аляксандравіча быў спорт. Лобан.
4. Улюбёнасць у каго‑н. [Міхаіл Палікарпавіч] здольны быў лёгка захапіцца, і кожнае захапленне здавалася яму мацнейшым, чым папярэдняе. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаль (род. жа́лю) м.
1. жа́лость ж.; сострада́ние ср.; сожале́ние ср.;
не ве́даць жа́лю — не знать жа́лости;
абудзі́ць ж. — возбуди́ть жа́лость (сострада́ние);
вы́казаць ж. — вы́разить сожале́ние;
2. го́ресть ж.; печа́ль ж.;
3. скорбь ж.;
глыбо́кі ж. — глубо́кая скорбь;
◊ на (вялі́кі) ж. — к (большо́му) сожале́нию;
які́ ж.! — кака́я жа́лость!
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Зяць ’муж дачкі’. Рус., укр. зять ’муж дачкі, сястры, залоўкі’, польск. zięć, палаб. ząt, чэш. zeť, славац. zať, славен. zèt ’муж дачкі’, серб.-харв. зе̏т, балг., макед. зет ’муж. дачкі ці сястры’. Ст.-слав. зѧть. Ст.-рус. зять. Прасл. zętь. Літ. žéntas ’зяць’, лат. znuôts ’зяць, сваяк’, грэч. γνωτός ’сваяк, брат’, ст.-інд. jñātíṣ ’сваяк’. Да і.-е. *gʼen‑ ’нараджаць’, адкуль *gʼenǝt‑. Трубачоў, История терм., 128–131; Фасмер, 2, 112; Шанскі, 2, З, 116; Махэк₂, 715; Скок, 3, 651–652; БЕР, 1, 636–637. Шаўр (Etymologie, 56–59) звяртае ўвагу на верагоднасць сувязі *zęt‑ з пастуляваным Іллічам–Світычам (Проблемы индоевр. языкозн., 1964, 7) і.-е. *gʼam‑ ’жаніцца’, не выключаючы разам з тым сувязі з і.-е. *gʼen(ǝ) ’нарадзіць — ведаць ад нараджэння’, на якую указваў Ісачанка, Зб. Гаўранку, 125–127 Трэба ўлічваць гіпатэтычнасць пабудовы Ілліча–Світыча, які лічыў, магчыма, што і.-е. корань < сяміцк. *d̯‑m, які этымалагізуецца праз ’запрагаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)