прахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праходзіць — прайсці.

2. Месца, па якім можна прайсці праз што‑н., паміж чым‑н. Юркава парта стаяла побач са Сцёпкавай. Іх падзяляў вузкі, як прайсці аднаму чалавеку, праход. Курто. Манг мігам упёрся жардзінай у сцяну, а бацька тым часам хутка прасунуў човен у праход. Маўр.

•••

Задні праходадтуліна прамой кішкі, праз якую выходзяць вонкі спаражненні.

Не даваць праходу гл. даваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́йма 1, ‑ы, ж.

1. Адтуліна, праход, паглыбленне ў чым‑н., паміж чым‑н. У хаце шарганула засаўка, дзверы крыху адчыніліся, і ў вузкую пройму высунулася галава. Мележ. У проймах паміж хмарамі .. паказаліся сурова і халодна белыя горы Грэнландыі. Брыль.

2. Выраз у адзежы для рукі, рукава. Рукаў з падоўжанай проймай.

про́йма 2, ‑ы, ж.

Абл. Скразняк, скразны вецер. Раптоўна грукнулі дзверы, страшэнная пройма пацягнула да печы. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кватэ́рка1 ’фортачка’, ’адтуліна ў коміне’ (Нас., Мат. Гом., Ян., Хар., Касп., Яшк.), ’палова акна’ (Нар. словатв.), ’частка столі паміж дзвюма бэлькамі’ (Яшк.). Гл. кватырка.

Кватэ́рка2 ’мера вадкіх або сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты’ (ТСБМ, ДАБМ, Шат., КЭС, лаг., Сержп. Грам.). Ст.-бел. кватерка, кватырка ’мера вадкасці’ (з 1690 г.) (Булыка, Запазыч., 145). З польск. kwaterka (Слаўскі, 3, 473).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акно́, -а́, мн. во́кны і (з ліч. 2, 3, 4) акны́, ако́н і во́кнаў, н.

1. Праём у сцяне будынка для святла і паветра, а таксама рама са шклом, якая закрывае гэты праём.

Дом на шэсць акон.

2. перан. Адтуліна, прасвет у чым-н., выхад, доступ да чаго-н.

А. паміж дамамі.

3. Астатак вадаёма ў выглядзе адкрытага паглыблення.

А. ў балоце.

4. перан. Доступ да чаго-н.

А. ў шырокі свет.

5. разм. Вольны прамежак часу ў раскладзе заняткаў.

А. паміж парамі.

|| памянш. аке́нца і ако́нца, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач., разм.).

|| прым. ако́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гарэ́лка1 ’гарэлка’ (да гарэ́ць) (БРС). Відавочна, запазычанне з рус. горе́лка ’тс’.

Гарэ́лка2 ’гарэлка, спіртны напітак’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., Сцяц. Нар., Сл. паўн.-зах.). Рус. горе́лка, укр. горі́лка. Утварэнне па польскаму узору: польск. gorzałka (да *gorzały ’гарэлы’ < gorzeć ’гарэць’). Гл. Фасмер, 1, 440; Слаўскі, 1, 322. Падрабязна Сцяц. Нар., 72.

Гарэлка3адтуліна ў бучы’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, метафара да гарэ́лка1 (паводле знешняга падабенства з варонкай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зрэ́нкаадтуліна ў радужнай аболонцы’. Укр. уст. абл. зрі́нка, здрі́нка ’тс’ (Грынч.). Параўн. польск. źrenica ’зрэнка’, славац. zreníca, славен. zreníca. Ад дзеяслова zьrěti ’глядзець, бачыць’ утвораны дзеепрыметнік на ‑n‑, адкуль далей з суфіксам ‑ъk‑ > zьrěnka > зрэнка. Параўн. рус. (< ст.-слав.) зрение (< zьrěn + ije) з той жа вытворнай асновай. Утварэнне зах.-рус. Не выключана сувязь з зенка ’тс’, як і ў форм на ‑ica з зеница. Гл. зрок, зара, зары́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́ха1, люха́адтуліна для выхаду дыму ў курнай хаце’ (віл., Сл. ПЗБ) находзіць з веха (параўн. ве́ха3, вяха́1 ’вехаць’, польск. wiecha ’пучок саломы’, чэш. věch, vích ’саламяны жмут’ і інш., якія пад уплывам запазычаных люхт, лю́хта змянілі пачатковае ве‑ на лю‑ (кантамінацыя). У выніку далейшай кантамінацыі вешка ’пучок саломы’ (якой затыкалі адтуліну) і люшка атрымалася, напр., рус. вьюшка.

Лю́ха2 ’падвал, сутарэнне’ (Шпіл.). Да лёха, лёх (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раз’яш́чыць ’расчыніць (пра дзверы)’ (Ян.), ’расчыніць насцеж’ (Жыв. сл.), разья́шчыць ’расчыніць (дзверы, акно)’ (З нар. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне цьмянага паходжання. Магчыма, роднаснае да яшчык (гл.), параўн. больш ранняе польск. дыял. jaszcz ’пасудзіна, выдзяўбаная з дрэва’ (адносна яго гл. Саднік-Айцэтмюлер, 1, 33; Банькоўскі, 1, 577), што, аднак, не тлумачыць семантыку слова. Семантычна бліжэй н.-луж. jaškадтуліна ў жаку’, што ўзводзіцца да прасл. *askъ (Трубачоў, ЭССЯ, 1, 81), якія таксама не маюць надзейнай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́ка1, мн. л. во́чы (БРС, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Гарэц., Яруш., Грыг.). Рус. о́ко, мн. л. о́чи, укр. о́ко, ст.-рус. око, ст.-слав. око, род. скл. очесе, пар. л. очи, польск., чэш., славац. oko, балг. око́, пар. л. очи́, серб.-харв. о̏ко, о̏чи, славен. око̑, род. скл. očȇsa, пар. л. оčȋ, в.-луж. woko, н.-луж. hoko. Прасл. oko, аснова на ‑es у адз. і мн. л., на i‑ ў пар. л. Роднаснымі з’яўляюцца літ. akìs ’вока’, лат. acs, ст.-прус. ackis, грэч. ὄσσε н. р. пар. л. (з *oqi̯e), ст.-інд. akṣī ’тс’, арм. akn, род. скл. akan ’вока, дзірка’, лац. oculus ’вока’, гоц. augȏ, тахар. A ak, тахар. B ek ’вока’, грэч. ὄψομαι ’убачу’, ὄμμα ’вока’ (Траўтман, 4 і наст.; Праабражэнскі, 1, 642 і наст.; Фасмер, 3, 128, Махэк₂, 411). Сюды ж этымалагічна належаць і во́ка ’ляток у калодачным вуллі’ (З нар. сл.); ’прасвет, адтуліна паміж спляценнем нітак у сетцы’ (З нар. сл.); ’лаз у склеп’ (Шатал.). Параўн. чэш. okaадтуліна паміж спляценнем нітак у сетцы’, польск. oka ’тс’, а таксама значэнні рус. глазок ’вочкі (сеткі)’; ’ляток’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарло́1, жерло́ ’абжора’ (Нас.). Рус. дыял. свярдл., арханг. жорло́ ’абжора, п’яніца’, лайл. жерло́, жерело́ ’зяпа’. Ст.-рус. жьрло, жерло ’горла’. Назва чалавека — пераносная ад жерло́ ’горла, рот’, ’той, які мае «вялікі» рот’. Параўн. жарло́3. Параўн. жарля́ць ’жэрці’ (Нас.): дзеяслоў, утвораны ад жарло́. Параўн. польск. żarło ’ежа’. Прасл. зыходная форма для сучасных форм тыпу жарло́ была *žьrlo або *žьrdlo. Яна, відаць, суадносілася з *žьr‑ti (> жэрці), бо суфікс ‑lo звычайна далучаецца да дзеяслоўнай асновы і ўтварае nomina instrumenti (SP, 1, 103). Параўн. горла, жарало.

Жарло́2 ’джала (пчалы)’ (пін., бяроз., Шатал.). Рус. дыял. лаянк. жерло́, жерело́ ’рот’. Назва джала — перанос ад жерло́ ’горла’, ’рот’, засведчанага ў ст.-рус. Гл. жарло́1.

Жарло́3, жэрло ’крыніца’ (саліг., Нар. словатв., 108; Яшкін). Рус. жерло́ смал.адтуліна ў печы’, пск., куйбыш., урал. ’частка рабалоўнай снасці’, урал. ’рот’, пск. ’пратока’, паўд.-зах. крыніца’, алан. ’топкае месца ў балоце’, укр. жерлоадтуліна ў гармаце, печы, іншых прадметах’, дыял. ’крыніца’, в.-луж. žórło ’тс’, серб.-харв. далм. ждр́ло ’тс’. Гл. таксама іншаслав. паралелі ў артыкуле жарало́. Геаграфічнае значэнне — пераноснае ад першаснага ’рот, горла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)