ве́шальнік, ‑а, м.

1. Той, хто вешае людзей. А чаму ж той ваш вешальнік не пускаў слязы, калі вешаў Івася Казімерчыка? Чорны.

2. У спалучэнні з назоўнікам — правіцель, які вызначаецца сваёй жорсткасцю і дэспатызмам. У камеру ўваходзіў дзяжурны памочнік начальніка астрога, старшы наглядчык Дожджык, які здаўся Лабановічу з першага погляду падобным да Мураўёва-вешальніка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здра́днік, ‑а, м.

Той, хто здрадзіў каму‑, чаму‑н., прадаў каго‑, што‑н. У кабінеце начальніка ўправы.. [Маруся] пазнавала здраднікаў і наймітаў, якія прыходзілі сюды з даносам на патрыётаў. Брыль. Нейкі здраднік данёс фашыстам, што настаўнік Дулеба пайшоў у партызаны, і над яго сям’ёю навісла небяспека. Шчарбатаў. // Той, хто парушыў вернасць каму‑н., у чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выкана́ўца, ‑ы, м. і ж.

1. Той, хто выконвае ажыццяўляе што‑н. Выканаўца работ. □ [Камісар:] — Каб ніводная душа не ведала аб гэтай справе, выканаўцамі будзеце вы асабіста. Лынькоў.

2. Той, хто выступае з выкананнем мастацкага твора. Дыктар коратка называў аўтараў музыкі і выканаўцаў. Новікаў.

•••

Судовы выканаўца — службовая асоба, якая ажыццяўляе рашэнні суда па выканаўчых лістах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апавяда́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто апавядае, расказвае аб чым‑н. — Ага, цікава, — успомніў наш, апавядальнік, — як сям’я Белавуса апынулася ў лесе. Гурскі. // Той, хто ўмее добра, выразна апавядаць. Словам,.. [кравец] быў не злы чалавек, гаварун, добры апавядальнік. Барсток.

2. Аўтар апавяданняў; пісьменнік. Маладыя апавядальнікі паглыбіліся ў працу над шырокімі палотнамі — раманамі і аповесцямі. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачына́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто пачынае што‑н.; заснавальнік. Чалавек энцыклапедычнага складу, беларускі асветнік [Францыск Скарына] не толькі пачынальнік кнігадрукавання на ўсходнеславянскіх землях, але і доктар лекарскіх і свабодных навук — мовазнаўца, батанік і медык. С. Александровіч. Асабліва высока цаніў Купала дзейнасць Ігната Буйніцкага, аднаго з пачынальнікаў нацыянальнага тэатра. Ярош.

2. Той, хто пачынае спяваць валачобную песню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схаце́ць, схачу, схочаш, схоча; зак.

Разм. Выявіць ахвоту, жаданне; захацець. «І чаму ён — вось пытанне, — Ганна думала не раз, — І ў апошні той наш час, У той мілы час спаткання, Не схацеў зайсці да нас?» Колас. Я .. сказала, што гэткі доўгі і моцны сон Марынкі мяне трывожыць. Бацька не схацеў нават слухаць мяне. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мармы́ль ’бурклівы мядзведзь, чалавек’, ’маўклівы чалавек’ (Касп., Нас., Некр.), ’маўклівы чалавек’ (клім., Мат. Маг.), мармылёк ’капрызнае дзіцё’ (Нас.), лун. мормы́ль ’мармытун, які гаворыць сам з сабой’ (Шатал.), мормэ́ля, мэрмэ́ля ’тс’ (ТС), мармы́ля ’нелюдзень’, ’той, хто незразумела гаворыць’ (докш., Янк. Мат.). Балтызм. Параўн. літ. murmùlis, murmuiỹsтой, хто няясна гаворыць, бурчыць’ < murmė́ti, marmė́ti ’мармытаць, няясна гаварыць’ (Лаўчутэ, Балтызмы, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надзённы ’актуальны’ (ТСБМ). Паводле Баханькова (Весці АН БССР, 1981, 1, 120), «недакладная калька» са ст.-слав. насущный ’штодзённы’, параўн., аднак, утворанае па той жа мадэлі надобны ’своечасовы, патрэбны’ (< *на дабе, гл. даба, надабе), тады надзённы са спалучэння на дне, гл. дзень. Паводле той жа мадэлі ст.-слав. надневьныи, адзначанае ў Заграфскім евангеллі, якое адпавядае грэч. ἐφήμερο.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суця́гатой (тая), хто займаецца суцяжніцтвам, хто бесперапынна судзіцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Растарг.), ст.-бел. сутяжийтой, хто мае ў судзе цяжбу з кім-небудзь’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. укр. сутя́га ’тс’, рус. сутяга ’тс’, чэш. soutěž, славац. súťaž ’спаборніцтва, конкурс’. Утворана пры дапамозе прыстаўкі су- ад асновы *tęg‑, гл. цягаць, цягнуць (Фасмер, 3, 812; ЕСУМ, 5, 486).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вадаво́з, ‑а, м.

Той, хто возіць ваду. Нудна рыпеў калодзежны журавель на двары Канцавых. Гэта вадавозы не спяшаючыся напаўнялі пузатыя бочкі. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)