Надзённы ’актуальны’ (ТСБМ). Паводле Баханькова (Весці АН БССР, 1981, 1, 120), «недакладная калька» са ст.-слав. насущный ’штодзённы’, параўн., аднак, утворанае па той жа мадэлі надобны ’своечасовы, патрэбны’ (< *на дабе, гл. даба, надабе), тады надзённы са спалучэння на дне, гл. дзень. Паводле той жа мадэлі ст.-слав. надневьныи, адзначанае ў Заграфскім евангеллі, якое адпавядае грэч. ἐφήμερο.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)