уста́ў, устава, м.

Спец. Тып пісьма старажытных грэчаскіх, лацінскіх і славяна-рускіх рукапісаў, які вызначаўся прамым і вельмі акуратным напісаннем літар. [Кірыла Тураўскі:] Сеўшы на хлеб-ваду, Сляплюся па-над уставам, З сабою самім вяду Размовы пра дух і яву. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шанта́ж, ‑у, м.

Запалохванне каго‑н. пагрозай выкрыцця або паведамлення якіх‑н. непажаданых звестак з мэтай вымагання чаго‑н. Палітычны шантаж. □ [Чарнавус:] Гэта гісторыя з Зёлкінай — сапраўды дзіўная гісторыя! [Вера:] Вельмі дзіўная. Я думаю, ці не шантаж тут які-небудзь? Крапіва.

[Фр. chantage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галадамі́рыць ’паміраць з голаду; марыць голадам’ (Нас.). Не вельмі яснае ўтварэнне. Здаецца, гэта складанае слова, але не выключаецца, што яно сапсаванае; магчыма, гэта нейкае жартаўлівае ўтварэнне. Акрамя Насовіча, яно быццам больш нідзе не зафіксавана. Няма яго таксама ў рус. і ўкр. мовах. Можна меркаваць, што яно ўзнікла ў якімсьці дыялекце як гібрыд двух слоў: голад (дакладней, пэўнай формы гэтага слова) і мерці, мярэць і да т. п. Тады ’паміраць з голаду’ будзе першапачатковым значэннем, а ’марыць голадам’ — другасным. Другаснымі (вытворнымі) па паходжанню і па значэнню з’яўляюцца і зафіксаваныя ў Насовіча галадамі́ра, галадамі́рны ’той, хто мала есць’. Яшчэ далей стаіць яўна занесенае з іншых дыялектаў галадаме́р (Сцяц. Словаўтв.) ’ненаедны (якога цяжка накарміць)’. Паколькі гісторыя гэтай групы слоў застаецца невядомай, то, акрамя вельмі гіпатэтычных меркаванняў, сказаць што-небудзь пэўнае пра іх сапраўднае паходжанне вельмі цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́ліцца ’галіцца’ (Касп., Нас., Бяльк., Сцяшк. МГ), га́ліць ’выклікаць у каго-н. жаданне да чаго-н.’ (Нас.). Вельмі разгалінаванае семантычна сямейства слоў са шматлікай семантыкай. Не заўсёды нават вядома, ці ўсе словы з элементам гал‑ роднасныя этымалагічна. З рус. мовы, што датычыцца складанасці ўсёй семантычнай праблематыкі, гл. СРНГ, 6, 111–113. Ва ўсякім выпадку Слаўскі (1, 251–252) адносіць бел. лексемы да вялікай групы слоў, сярод якіх, напр., серб. дыял. gáliti сваёй семантыкай (’жадаць, прагнуць’) стаіць вельмі блізка да бел. фармацый. Фармальна карэктнай і семантычна абгрунтаванай была этымалогія Мейе (MSL, XIV, 373) аб сувязі з прасл. *želati, *želěti ’жадаць’. Агляд іншых, часам вельмі заблытаных этымалагічных канструкцый гл. у Слаўскага, 1, 251–252. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 387. Здаецца ўсё ж, што ў корані *gal‑ адбылося супадзенне розных па паходжанню лексем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казлі́ць ’пець непрыемным, прарэзлівым голасам’ (Нас.). Празрыстае ўтварэнне ад казёл1, матывацыя таксама зразумелая. Дакладных адпаведнікаў няма, рус. козлить, козлиться ў значэнні ’весці сябе як казёл і інш.’ можна разглядаць як незалежныя ад бел.; аднак мадэль, па якой утвораны гэтыя лексемы, з’яўляецца, відаць, архаічнай. Бел. казліць можа захоўваць вельмі старажытную канструкцыю, якая ў выніку яе экспрэсіўнасці магла і змяняць структуру (клас дзеяслова) і спецыялізаваць значэнні. Рус. лексему, такім чынам, можна разглядаць як найбольш блізкую да архетыпу, хоць, зразумела, вельмі ўмоўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біліндрасы ’балбатня, жарты’, біліндра́сіць ’вярзці лухту’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. балендря́сы, балиндрясы ’жарты’ і да т. п. Няясныя словы. Звязваюць з баля́сы, але гэта не вельмі надзейна. Гл. Фасмер, 1, 115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мамента́льнывельмі хуткі, імгненны’ (ТСБМ). З рус. моментальный ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 77). З рус. мовы пранікла і маме́нтам ’тс, мігам, умомант’ (докш., Янк. Мат.; калінк., З нар. сл.). Да момант (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́німум ’найменшая колькасць, сама менш, мінімальна’, ’сукупнасць ведаў або мерапрыемстваў, неабходных у якой-небудзь галіне’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мову з лац. minimumвельмі мала’, ’зусім не’, ’менш за ўсё’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пламі́дны і (у выніку асіміляцыі дн > нн) платаны ’зайздросны чалавек’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ’сквапны’ > ’які вельмі многа есць’ (Жд. 3). Да планіда (гл.), якое з планета (гл.). Параўн. таксама пламетны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прамо́склывельмі мокры’ (брэсц., Нар. словатв.). З * промозглы ў выніку аглушэння групы зычных зг > ск. Крыніцай слова з’яўляецца рус. промозглый ’гнілы, сыры (пра надвор’е)’, гл. Фасмер, 3, 375; параўн. мазглявы, промзлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)