Лялёта, лелёта ’маларухомая, непрыгожая жанчына’ (Растарг.), лялётачка (фалькл.) ’лялька’ (гом., Нар. сл., Нар. Гом.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ота ад ляля (гл.) < la‑/le‑. Параўн. утварэнні ад гэтага кораня ў іншых слав. мовах: рус. валаг. леле́к ’балбатун, гаварун (аб дзіцяці)’, уладз. лелёхатоўстая, непаваротлівая жанчына’, укр. лельом‑полельом ’ледзь перасоўваючы ногі’, польск. lelum polelum ’флегматычны чалавек’, велікапольск., каш., калішск., серадзк. lelak, lelåč, lelåch, lelåš, lelåček, lelåšek, lela, lelek ’пястун, гультай’, ст.-польск. lele ’тс’, ’кволы’, н.-луж. lelawa ’бессаромная гультайка’, lelawiś se ’бессаромна сябе паводзіць’, в.-луж. lělawa ’гультаяватая дзяўчына’, lělak ’грубіян’, чэш. býti lelkem ’глядзець з адкрытым ротам’, ’быць салапякам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́нка1 ’таўстуха, сытая, гладкая дзяўчына’ (Бяльк.), ’непаваротлівая жанчына’ (Горленка, Совещ. ОЛА, Гомель). Магчыма, з’яўляецца роднасным да рус. валаг. ландуха ’здаровая, мажная жанчына’. Семантычная тоеснасць лексем ланка і ландушка даецца ў Даля₃ (2, 609), а лань і ландёха ў СРНГ (16, 258). Тое ж і ў Фасмера (2, 456 і 457). Бел. лексема, як і рус. ланка ’самка аленя’, паходзіць ад ланя ’лань, самка аленя’. Параўн. ланя ’вельмі тоўстая, здаровая жанчына’ (З нар. сл.).

Ла́нка2 ’дзялянка зямлі, участак’ (Мат. Гом.). Балтызм (параўн. літ. lankà ’заліўны луг’, лат. lañka ’нізіна, нізкі луг’). Генетычна роднаснае з прасл. lǫka ’луг’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́мба ‘невысокі слупок ля дарогі або тратуара’, ‘круглае збудаванне для наклейвання афіш, аб’яў’, ‘падстаўка’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Яўс.), ‘выемка, гняздо ў бэльцы, куды ўстаўляецца прамавугольны шпень кроквы’ (Зайка Кос.), ‘тоўстая мажная кабета’ (Яўс.), тумбава́ты ‘тоўсты (чалавек)’ (Сцяшк. Сл.), тумбішча ‘непаваротлівая жанчына’ (Юрч. СНЛ). Праз польскую (tumba першапачаткова ‘саркафаг для цела святога’, пасля ‘слупок’, якое з лац. tumba) ці рускую мову (ту́мба, якое з нова-в.-ням. Tumbe ‘магіла’, ‘труна’, ‘яма’) з нар.-лац. tumba ‘магіла’, апошняе ўзыходзіць да ст.-грэч. τύμβος; ‘пагорак’, ‘магільны курган’, роднаснага лац. tumulus ‘узгорак’ (Фасмер, 4, 120; ЕСУМ, 5, 675; Чарных, 2, 271; Арол, 4, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каду́шка1 ’невялікая кадзь, кадка’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Грыг.; палес., З нар. сл.; Касп., Маш., П. С., Сержп., Сержп. Грам., Сцяц. Нар., Сцяшк., Яруш.), ’кадаўб’ (палес., З нар. сл.), ’маленькая цыліндрычная каробачка, зробленая з бярозавай ці вішнёвай кары (змацаваная «ў замок») з накрыўкай; у кадушку насыпалі соль ці накладвалі масла, калі ехалі на сенажаць, у дарогу’ (брэсц., З нар. сл.), ’вялікіх памераў ёмістасць для мукі’ (слонім., КЭС), ’выдзеўбаная скрыня на дне калодзежа’ (калінк., Нар. сл.), ’рыбалоўная стаўная пастка з двума процілеглымі глухімі заходамі (ніцяная або з лазы)’ (палес., Крыв.), ’тоўстая жанчына’ (Мат. Маг.), кадуша ’тс’ (Мат. Маг.). Слова вядома ў рус. літар. мове і ў гаворках, што можна разглядаць як сумесную інавацыю (яна ўтворана памянш. суфіксам ад кадь, гл. кадзь) або як пранікненне слова разам з пашырэннем рэаліі. Звяртае на сябе ўвагу рус. дыял. кадушка ’састаўная частка рыбалоўнай снасці — венцера: абруч з нацягнутай на яго сеткай’, аднак меркаваць аб нейкай роднаснасці слоў нельга па розных прычынах. Маг. кадушкатоўстая жанчына’ можна разглядаць як утварэнне ад кадушка з трансфармацыяй суфікса ў выніку экспрэсіўнага характару слова або ў выніку замены яго на іншы, больш падыходзячы суфікс, параўн. вядомае на гэтай тэрыторыі гаваруша ’асоба, якая любіць пагаварыць’.

Каду́шка2 ’ўтулка (у коле)’ (браг., Шатал.). Утворана ад кадушка1 (перанос паводле падабенства), на магчыма больш шырокую геаграфію слова ўказвае брэсц. кадыця ’тс’ (гл. там жа прыклады іншых пераносаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кі́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, Р мн. ‑шак; ж.

1. Эластычная трубка, якая з’яўляецца часткай стрававальнага апарата ў чалавека і жывёл. Тонкая кішка. Тоўстая кішка.

2. Разм. Рызінавая або брызентавая трубка для падачы вады; рукаў. Нарыхтаваўшы кішку, Пажарнікі збянтэжыліся крышку: А дзе ж пажар? Крапіва.

•••

Абадочная кішка — частка тоўстай кішкі ад сляпой да прамой, якая акружае тонкія кішкі ў выглядзе вобада.

Дванаццаціперсная кішка — частка тонкай кішкі чалавека, якая пачынаецца ад страўніка (назву атрымала ад даўжыні, роўнай 12 пярстам, г. зн. пальцам, у іх папярочніку).

Заварот кішак гл. заварот.

Сляпая кішка — пачатковая частка тоўстага кішэчніка, якая мае чэрвепадобны адростак (апендыкс).

Выматаць (усе) кішкі гл. выматаць.

Выпусціць кішкі гл. выпусціць.

Ірваць кішкі гл. ірваць.

Кішка тонка (тонкая) у каго — не хапае сіл, здольнасцей, сродкаў, каб зрабіць што‑н.

Кішкі марш іграюць — пра моцнае адчуванне голаду, хаценне есці.

Пераесці (ад’есці) кішкі каму гл. пераесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пра́віла ’палажэнне, якое выражае тую або іншую заканамернасць’, ’норма паводзін, прывычка’ (ТСБМ), праві́ло ’ачэп’ (ганц., Сл. ПЗБ), правы́ло ’тс’ (бяроз., Шатал.), праві́латоўстая доўгая жардзіна, пры дапамозе якой злучаюць зад і перад калёс, калі возяць бярвенне’ (в.-дзв., Шатал.). Рус. пра́вило ’правіла’, прави́ло ’руль, лінейка’, укр. прави́ло ’руль; частка шавецкай калодкі’, польск. prawidło ’правіла; частка шавецкай калодкі і да т. п.’, чэш., славац. pravidlo ’правіла’, в.-луж. prawidło, н.-луж. pšawidło, серб.-харв. пра̏вило, славен. pravilo, балг. правило ’правіла’. Прасл. *pravidlo. Як сведчаць значэнні слова ў рус. і інш. славянскіх мовах, першапачаткова гэта было nomina instrumenti з суф. ‑dlo ад praviti (гл. правіць). Адцягненае значэнне з’явілася ў выніку пераносу ’тое, што вызначала прыладай’, параўн. лац. rēgula ’лінейка’ і ’правіла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спаві́ць, спаўю, спаўеш, спаўе; спаўем, спаўяце; пр. спавіў, ‑ла, ‑ло; заг. спаві; зак., каго-што.

1. Загарнуць, укруціць дзіця ў пялёнкі. На руках заплакала дзіця. Жанчына палажыла яго на ложак, хутка і ўвішна спавіла. Дадзіёмаў. // Абматаць чым‑н., загарнуць у што‑н. Спавіла і паволі пачала спускаць труну ў яму тоўстая вяроўка. Васілевіч.

2. Абвіць, аплесці чым‑н.; абхапіць. Спяшаўся прайсці па знаёмай дарожцы, Дзе хаты спавіў неадступлівы хмель. Гаўрусёў. Зверху, з сакавітых і яркіх галін, ападае зрэдку зялёная ігліца, кладзецца на срабрыстае павуцінне, што спавіло сухое голле ля ствалоў. Савіцкі. // перан. Ахутаць, ахінуць, акрыць з усіх бакоў. Пад раніцу волкі туман спавіў густыя кусты, і ўсё патанула ў ім, прыціхла. Асіпенка. Сіняя смуга спавіла прасторы. Дуброўскі. Спавіла вёску вечара ціша: Замоўк і на вуліцы гоман. Чарот. // Ахапіць (пра пачуцці). Раптам страх спавіў дзявочы: Ці застацца, ці ўцякаць? Толькі вочы ў хлопца, вочы Так прывабліва гараць. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рубе́ль1 ’грашовая адзінка, роўная 100 капейкам’, ’банкнот і манета такой вартасці’ (ТСБМ), ст.-бел. рубель ’грашовая адзінка, роўная 100 грошам’ (Ст.-бел. лексікон), сюды ж рублёвы ’які каштуе адзін рубель’ (ТСБМ), рублёўка ’манета або казначэйскі білет вартасцю ў адзін рубель’ (ТСБМ). Як назва грашовай адзінкі ва ўсіх славянскіх мовах з рус. рубль ’рубель’, якое ад рубить ’сячы’ (гл. руб), паводле Фасмера (3, 511), “абрубак грыўны”. Параўн. укр. карбо́ванець пры карб ’засечка; рубец’, карбува́ти ’рабіць нарэзы; рэзаць; сячы’, карбо́ваний ’пакрыты разьбой; парэзаны’ (ЕСУМ, 2, 388). Гл. таксама рубель2.

Рубе́ль2тоўстая жэрдка, якой уціскаюць на возе сена, снапы і пад.’ (ТСБМ), ’жордка, да якой прымацоўваюць бярвёны пры складанні плытоў сплаўнога лесу’ (стол., лельч., петр., Маслен.), ’тоўстая рухомая жэрдка, на якой стаяць, крыючы страху саломай’, ’кладзь, якая агароджвае застаронкі ў станку (курэні)’ (ТС), рубэ́ль ’жэрдка ў нажной ступе’ (Клім.), ’прылада для ўціскання сена ці саломы на возе або машыне’ (пін., стол., Сл. Брэс.). Ст.-рус. рубль ’кляп, адсечаны кавалак’ (Сразн., 3, 182). Але, магчыма, новы беларускі аддзеяслоўны назоўнік з суф. ‑ель ад рубіць (гл.) са значэннем выніку дзеяння як бурдзе́ль ’пракіслая страва’ ад бурдзе́ць ’пракісаць’, круце́ль ’перавясла’ і ’падобныя’. Параўн. балг. ръ́бел ’адбітая частка прылады для рэзання, сячэння; зазубрына на вастрыі прылады’, н.-луж. rubjel ’абрубак палкі’ (< прасл. *robьlь ’адсечаны кавалак’, Шустар-Шэўц, 2, 1249).

Рубе́ль3 ’драўлянае прыстасаванне для разгладжвання бялізны’ (Сл. рэг. лекс.). Рус. дыял. рубе́ль ’тс’, ’жэрдка з зарубкамі па краях, якой прыціскаюць сена’. Фасмер (3, 511) выводзіць ад рубить (гл.). Відаць, да папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пло́тный

1. (плотно прилегающий) шчы́льны;

пло́тное прилега́ние кры́шки шчы́льнае прыляга́нне на́крыўкі;

пло́тный ого́нь воен. шчы́льны аго́нь;

2. (крепкий) мо́цны; (массивный) то́ўсты, дзябёлы, гру́бы, обл. га́матны; (частый) ча́сты; (густой) густы́; (твёрдый, тугой) цвёрды, тугі́;

пло́тный дождь ча́сты дождж;

пло́тный дым густы́ дым;

пло́тная бума́га то́ўстая папе́ра;

пло́тное сукно́ то́ўстае (грубо́е) сукно́;

3. (крепкого телосложения) мажны́, дзябёлы; (коренастый) каржакава́ты;

пло́тный мужчи́на мажны́ мужчы́на;

4. (сытный) сы́тны;

пло́тный обе́д сы́тны абе́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пла́нка ’клопат, куды ўстаўляецца млён’ (паўн.-усх., ЛА, 4), ’лёстка ў драбіне’ (дубр., ЛА, 4), ’вязы ў санях’ (дубр., ЛА, 2), ’дзверцы ў стаячым вулеі’ (чавус., клім., ЛА, 1); пла́нкі ’ручкі ў падушцы воза, да якіх прымацоўваюцца драбіны’ (віц., маг., брагін., рэч., ЛА, 2), ’доўгія бярвенні, што кладуцца уздоўж моста ля яго краёў для ўмацавання насцілу’ (Сцяшк. Сл.). З рус. пла́нка ’ліштва, дошчачка’, ’дошка, брус’, якое з нова-в.-ням. Planke ’дошка’, ’маснічына’ < с.-лац. plancaтоўстая дошка’ < лац. phalanga ’насілы для пераноскі цяжкага грузу’ < ст.-грэч. φάλαγξ ’прадаўгаваты кавалак бервяна’, φάλαγγαι ’бэлькі, бярвёны’ (Фасмер, 3, 273; Васэрцыер, 174). Сюды ж бел. пла́нка ’палоска з дрэва, металу, тканіны’ (ТСБМ), ’вышытая паласа ў кашулі спераду ад каўняра ўніз’ (Касп.; ветк., гом., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)