пляцо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.

1. Спецыяльна абсталяваны ўчастак зямлі (ці асобае месца ў памяшканні), адведзены для якіх-н. мэт.

Спартыўная п.

Дзіцячая п. (для дзіцячых гульняў). Будаўнічая п. (месца, дзе робіцца пабудова чаго-н.). Пасадачная п.

2. Роўная вольная прастора ў збудаванні паміж двума лесвічнымі маршамі.

Лесвічная п.

3. У вагонах: месца каля ўваходу і выхаду.

Задняя п. трамвая.

4. Тое, што і платформа (у 3 знач.).

|| прым. пляцо́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Межытока ’мокрая дарога паміж двума азёрамі ці балотамі; дарога, якая злучае два возеры ці балоты’ (ТСБМ), ’рукаў, які злучае два возеры’ (смал., КЭС), рус. арханг. межито́к ’тс’. Бел.-паўн.-рус. ізалекса. Да ток і меж (гл.). Параўн. таксама паўн.-рус. межу́ток ’прамежак’, ’суткі паміж пабудовамі’, ’мяжа’, іркуц.прастора паміж двума азёрамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разло́жысты ’развесісты, раскідзісты (пра дрэва, крону, галіны)’, ’шырокі, адкрыты’, ’які далёка чуецца’ (ТСБМ), ’разгалісты’ (Сл. ПЗБ), ’галінасты’ (Сцяшк. Сл.), ’развесісты’ (Гарэц., Др.-Падб.), рус. дыял. разло́жистый ’які разыходзіцца ў бакі’. Ад раз- і лажыць. Сюды ж разло́г ’абшар, адкрытая прастора’ (ТСБМ), ’прастор, пагоркі, нізіны’ (Сцяшк., Др.-Падб.), разло́г ’рыхлая глеба’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сусве́тны

1. (относящийся к вселенной) мирово́й;

~ная прасто́ра — мирово́е простра́нство;

2. (относящийся к земному шару) мирово́й, всеми́рный;

с. кангрэ́с мо́ладзі — всеми́рный конгре́сс молодёжи;

у ~ным машта́бе — в мирово́м масшта́бе;

с. сму́так — мирова́я скорбь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Надворак1 ’двор, падворак’ (Яруш.), ’двор каля хаты’ (БРС), ’прастора паміж хатай і гаспадарчымі пабудовамі’ (нясвіж., слуц., смілав., шчуч., Яшк.; гродз., астрав., дзятл., маст., лід., навагр., Сл. ПЗБ). Заходнебеларускі наватвор, відаць, у выніку кантамінацыі мясцовага надвор’е ’дворышча’ і падворак (< польск. podwórek, podwórko?).

Надворак2 ’стул’ (нясвіж., Сл. ПЗБ), ’панос’ (Сцяц.). Эўфемізм, да двор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акія́н, ‑а, м.

1. Водная прастора паміж мацерыкамі. Паўночны Ледавіты акіян.

2. перан. Што‑н. неабсяжнае, неабдымнае, нязмерная маса чаго‑н. Даставайце з вышак сані — Гайда сцежкі праціраць І па белым акіяне Удоўж і ўпоперак гуляць. Колас. Права маю я тым ганарыцца, Што любімая праца мая — Спраў вялікіх малая драбніца — Уліваецца чыстай крыніцай У работы людской акіян. Непачаловіч.

•••

Паветраны акіян — атмасфера.

[Грэч. okeanos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячо́ра, ‑ы, ж.

1. Пустая прастора пад зямлёй, у горным масіве, утвораная дзеяннем падземных вод або вулканічных працэсаў, якая мае выхад на паверхню; грот. Сталактытавыя пячоры. Пячоры першабытнага чалавека.

2. Абл. Нара; падземны ход. Падаўся назад Міколка, як рак у пячору. Лынькоў. Такія глыбокія хады і пячоры выкопваюць у глінянай сцяне абрыву сваімі маленькімі дзюбкамі і лапкамі гэтыя мілыя, прывабныя птушкі [ластаўкі]. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перакру́сенне (пырыкру́сэнне) ’ніткі, якія ідуць ад задняга навоя да пярэдняга’ (Сл. Брэс.). З ⁺перакро́сенне, якое з польск. мазав., падляш. przezkrośnie ’даўжыня асновы паміж навоем і ніткамі’, параўн. ’таксама падляш. przekrośnie, przekrosenieпрастора паміж навоем і ніткамі’. З przez‑ ’праз, цераз’ і krosenie < прасл.krosьnьje < *krosno > кро́сны (гл.). Параўн. яшчэ Трубачоў, Ремесл. терм., 16, 126–127.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пусто́та ’пусты, легкадумны чалавек’ (ТС), параўн. укр. пустота ’свавольства’; збор. ’гарэзнікі’, польск. pustota ’пустата ў галаве, легкадумнасць, свавольства’. Арэальнае семантычнае ўтварэнне ад пусты ’несур’ёзны, легкадумны’, цэнтр якога з акцэнталагічнага пункту погляду, магчыма, знаходзіўся на польскай тэрыторыі, параўн., аднак, у польскай падольскай гаворцы “swawola w znaczeniu tak obszemem і niewłasciwem, że і wybicie okna і ukradzenie koni lub opalenie domu zarówno pustotą nazywają” (Крэмер, Słowniczek, 311), што сведчыла б пра ўсходнеславянскі цэнтр інавацыі; паралельнае да пустата ’пустая, парожняя прастора’ (ТСБМ, Нар. словатв.), ’неўрадлівае поле’ (шкл., Мат. Гом.), укр. пустота ’тс’, рус. пустота ’тс’, польск. pustota ’тс’, в.-луж. pustota ’тс’, чэш. pustota ’тс’, славен. pustota ’неапрацаванае, закінутае поле’ (з 1286 г., гл. Бязлай, 3, 138), балг. пустота ’пустая, незанятая прастора’, макед. nycmomuja ’тс’. Усё да *pustь, ад якога, магчыма, прасл. *pustota. Параўн. пустэча (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́ле, ‑я, н.

1. Абшар зямлі, прызначаны, прыгодны для ворыва. Балеслаў стаяў у самым лесе, на мяжы з полем. Чорны. Па той бок Нёмана лугі ідуць, а за лугамі — лес і поле. Колас. // Засеяны або падрыхтаваны да пасеву ўчастак зямлі. За садам разгортвалася вялікае поле канюшыны. Бядуля. Малашонак доўга не здаваўся, але ўсё ж штучнае ўгнаенне зааралі ў глебу разам з гноем, рыхтуючы поле пад кукурузу. Ермаловіч. // чаго або якое. Вялікі абшар, прастора, накрытая чым‑н. [Маечка] потым доўга расказвала бацьку, як яны хутка імчаліся па дарозе, як з-пад капытоў каня ляцеў іскрысты снег, як прыгожа блішчыць за вёскай снежнае поле. Краўчанка. // чаго або якое. Прастора, прызначаная для чаго‑н.; пляцоўка. Лётнае поле. Футбольнае поле.

2. Спец. Прастора дзеяння якіх‑н. сіл. Электрычнае поле. Магнітнае поле.

3. перан.; чаго або якое. Галіна, сфера (якой‑н. дзейнасці, заняткаў і пад.). З гадамі ж увогуле поле дзейнасці для будаўніка ў вёсцы стане неабмежаваным. Хадкевіч. «Вось дзе багатае поле для гераічных учынкаў», — думаў ён. Шамякін.

4. Фон, на якім нанесены ўзоры. Тканіна з узорам на атласным полі. Паркаль у белыя гарохі на чырвоным полі.

5. звычайна мн. (палі́, ‑ёў). Вузкія чыстыя палоскі па краях аркуша, кнігі, сшытка, рукапісу і пад. Потым сеў і стаў чытаць кнігу.., робячы на палях нейкія паметкі. Гурскі. На вялікіх палях з нядбайна абарванымі краямі.. [Валя] піша папраўкі мікраскапічнымі літарамі. Асіпенка.

6. толькі мн. (палі́, ‑ёў). Шырокі бераг капелюша. [Мінгрэл] быў невялікага росту, і першае, што кідалася ў вочы, — гэта яго шырокі чорны капялюш з абвіслымі палямі. Самуйлёнак.

•••

Аперацыйнае поле — участак цела, на якім робіцца аперацыя. Коўбец прыняў з рук другой памочніцы вузкі нож і, нахіліўшыся над аперацыйным полем, спакойным рухам зрабіў разрэз. М. Ткачоў.

Аднаго поля ягады гл. ягада.

Поле зроку — а) прастора, якую бачыць вока; б) перан. круг інтарэсаў, кругагляд.

Шукаць ветру (лавіць вецер) у полі гл. шукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)