усту́п 1, ‑а, м.

Частка чаго‑н., якая адступае ад асноўная лініі, утвараючы ступень, выемку. Уступ катлавана. Уступы гор. □ Ля невялікага віру, які пераходзіць у доўгую затоку, [мы] спыніліся, аглядаючы кожны ўступ ля берага. Ігнаценка. Па другі бок.. [вуліцы], там, дзе канчаецца асфальт, не крута, а ўступамі, штораз усё ніжэйшымі, пачынаецца спуск да Дняпра. Палтаран.

усту́п 2, ‑у, м.

Пачатковая частка кнігі, артыкула, музычнага твора і пад., уводзіны да чаго‑н. Уступ да паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». □ Уступ [Трэцяй сімфоніі Р. Пукста] пачынаецца магутнай, моцнай па гучанню кароткай завершанай тэмай. Дубкова. І Міхась па .. голасу [маці] здагадаўся: гэта толькі ўступ, а галоўнае — наперадзе. Сіўцоў. // Прадмова, уступнае слова. Ян Дрда, папрасіўшы ўвагі, у кароценькія ўступе сардэчна, па-сяброўску вітае нас — беларускіх таварышаў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тым, суадноснае слова, састаўная частка складанага злучніка, часціца.

1. суадноснае слова. а) Ужываецца ў складаных сказах з даданымі дапаўняльнымі, калі апорнае слова галоўнага сказа кіруе як даданым сказам, так і займеннікам. Думы, мары мае!.. Ганаруся я тым, што навек заўладалі вы сэрцам маім. Куляшоў. Расправу чыніць польскае начальства пад тымі, хто браў панскае дабро ў маёнтках і сек панскі лес. Колас; б) Ужываецца ў складаных сказах з даданымі супастаўляльнымі, якія падпарадкоўваюцца пры дапамозе злучніка «чым». І чым больш аддаляліся, заміралі гукі, тым больш вастрэйшая станавілася туга. М. Ткачоў. Чым бліжэй чулася сустрэча з .. [вёскай], тым больш расла трывога. Мележ; в) Ужываецца перад членамі простага сказа, якія супастаўляюцца пры дапамозе злучніка «чым», каб падкрэсліць большую ступень праяўлення прыкметы (звычайна перад вышэйшай стуценню прыслоўя або прыметніка). Пачалі браты церабіць прасекі.. Але дзе там! Чым далей, тым лес гусцей. Якімовіч. Чым госць радзейшы, тым мілейшы. Прыказка.

2. З’яўляецца састаўной часткай складаных падзельных злучнікаў «між тым, як», «перад тым, як», «тым больш (болей), што». Перад тым, як разысціся, закончыўшы паход, Нупрэй сабраў у лесе на прывале агульны сход. Колас. Мурашовай вельмі не хочацца адставаць ад Каці, тым больш, што лічыцца яна спрактыкаванай фармоўшчыцай. Скрыган.

3. часціца ўзмацняльная. Ужываецца з прыметнікамі і прыслоўямі вышэйшай ступені, каб падкрэсліць большую ступень праяўлення прыкметы. [Галчанаў:] — Калісьці ў вашым садзе пад бэраю была лавачка, яна цэлая? [Кулёнак:] — Там цяпер новая. Тая струхлела. — Тым лепш, калі новая. Васілёнак.

•••

Між тым — у той час, тым часам.

Разам з тым гл. разам.

Тым больш гл. больш.

Тым не менш (меней) гл. менш.

Тым часам гл. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

класі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Створаны класікам, класікамі (у 1 знач.); узорны, дасканалы. Паэма «Новая зямля» Я. Коласа справядліва лічыцца класічным тварам беларускай літаратуры. Шкраба. Руская класічная літаратура велічна тым, што з’яўлялася люстрам рэвалюцыі. Пшыркоў. // Тыповы, асабліва характэрны. Класічны прыклад. Беларусь — краіна класічнай партызанскай барацьбы. □ [Купала] стварыў класічныя ўзоры лірыкі, ліра-эпічнай паэмы. Івашын. // Разм. Лепшы ў сваім родзе; выдатны. Класічны падарунак.

2. Які мае адносіны да класіцызму (у 1 знач.), уласцівы паслядоўнікам гэтага напрамку. Класічная паэма.

3. Які мае адносіны да старажытных грэкаў і рымлян; антычны. Класічная грэчаская мова. Класічная антычная літаратура. // Звязаны з вывучэннем антычных моў і літаратуры. Класічнае аддзяленне філалагічнага факультэта. Класічная адукацыя. Класічная гімназія.

4. Які адпавядае ідэалу хараства ў рымлян і грэкаў; правільны. Класічны профіль. Класічны нос.

•••

Класічная барацьба гл. барацьба (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перае́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; зак.

1. што і цераз што. Праехаць цераз што‑н., на другі бок чаго‑н. Пераехаць цераз мост. Пераехаць гасцінец. □ Пераехалі [сябры] сухі луг і спыніліся начаваць. Якімовіч.

2. каго. Наехаўшы, задушыць, пакалечыць калёсамі, гусеніцамі. — Сцеражыся, дзядзечка, а то пераеду! Васілевіч. Другое дзіця, таксама хлопчыка, пераехаў цягнік. Навуменка.

3. Перамяніць месцапрабыванне; перасяліцца, перабрацца. Рагуля паведаміў Філістовічу, што ён можа пераехаць у Лувен і там скончыць універсітэт. Паслядовіч. Новая кватэра, куды пераехалі Віталік і Раман, знаходзілася ў доме з шыльдай «Дзіцячы свет». Даніленка. [Мікола:] Я мяркую, што Настасся Рыгораўна павінна ў наш калгас пераехаць. Крапіва.

4. Разм. Праехаць — пра ўсіх, многіх. Пакуль Наталька спраўлялася ў сталоўцы, па вуліцы перайшло і пераехала шмат народу. Колас.

5. каго-што. Заехаць далей, чым патрэбна, мінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́мнік, ‑а, м.

1. Архітэктурнае або скульптурнае збудаванне ў знак ушанавання памяці якой‑н. асобы або падзеі. Пасярод плошчы узвышаўся помнік У.І. Леніну. Хадкевіч.

2. Збудаванне на магіле з граніту, мармуру і пад. ў памяць памёршага. Тут жа, побач, над брацкай магілай стаіць помнік. Бялевіч. [Хлопцы] зрабілі невялікую труну і на магіле паставілі помнік. Навуменка.

3. Прадмет матэрыяльнай культуры мінулага. Недалёка ад плошчы ўбачыў драўляную царкву, цікавы помнік народнага ўмельства. В. Вольскі.

4. Твор старажытнай пісьменнасці. Літаратурныя помнікі гэтага часу [канца 17 і 18 стст.] нешматлікія. Івашын. Калі новая рэдакцыя — гэта этап у літаратурнай гісторыі тэксту пэўнага твора, то новы помнік — гэта пэўны этап у гісторыі цэлага жанру. Чамярыцкі.

5. перан. Тое, што напамінае аб чыіх-небудзь справах. [Алеся:] — Вырастуць дрэвы і будуць помнікам тым, хто загінуў у імя гэтай перамогі... Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́вадзень (на́ва дзень) ’бохан хлеба’ (Грыг.), навадзянь ’тс’ (Пал.). Укр. чарніг. на́водзень ’бохан, вялікі жытні хлеб’. Карскі (2–3, 99) лічыць чарніг. новодзень ’усякі цэлы (непачаты) хлеб’ складаным словам тыпу вялікдзень і пад., аднак семантыка яго застаецца нявытлумачанай. Можна бачыць у ім табуізаваную назву або эўфемізм, параўн. naujinis, naujas ’новы’ як назва баравіка ў літоўскіх дыялектах, гл. Атрэмбскі, Gramatyka, II, 193, што пацвярджаецца таксама забаронай рэзаць хлеб да заходу сонца, параўн.: Нельга было почынаць ббхона увечэры наноч (ТС). Страхаў сведчыць пра рытуальнае дзяленне хлеба на Палессі: «…бралі буханку і ішлі на двор, станавіліся там, дзе зайшло сонца, і пачыналі рэзаць. Лусту адрэжа гаспадар і вяртаецца ў хату» (Полесье и этногенез славян. M., 1983, 99). Магія цэлага, непачатага адлюстравалася і ў паняцці новы, параўн. ст.-рус. новый ’іншы; яшчэ адзін’, што павінна было забяспечыць працяг дастатку і ў будучым; параўн. таксама выкарыстанне таго ж паняцця ў гадавым сялянскім цыкле: чэш. мар. prednov(ok), славац. donovok, dönovie ’час перад жнівом, як правіла, непасрэдна перад жаданым «новым» хлебам, калі трэба вытрымаць «да новага» хлеба’. З фармальнага боку другая частка слова можа быць узведзена да *dšti ’рабіць’, параўн. польск. дыял. dziono, dzienie, dzień ’выраб’ і рус. пск. борть новодетъ, борть стародетъ ’дрэвы з новымі і старымі борцямі’, новодѣльновая борць’ і пад.; у такім выпадку першапачатковае значэнне слова можна ўзнавіць як ’новапачаты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распу́ста, ‑ы, Д ‑у, М ‑сце, Т ‑ам, м.; ДМ ‑сце, Т ‑ай (‑аю), ж.

1. ж. Распусны спосаб жыцця. Маладзіца.. [Кацярына] — нішто сабе. Дарма, што кажуць, нібыта за распусту муж кінуў. Затое паглядзець на яе — душу адвесці. Гроднеў. Казёл з гадамі кінуўся ў распусту. Сягоння ён адной закруціць галаву. Назаўтра — новая каза па густу, А там ён з трэцяю скубе траву... Валасевіч.

2. ж. Свавольства, раздуранасць, адсутнасць дысцыпліны. Мне здавалася, што .. [малыя] залішне крычаць, без прычыны б’юцца, усюды лезуць, і гэта ў іх ад распусты. Карпюк. — Замуж збіраюцца [дзяўчаты], а за зіму ручайку кужалю не напралі. Распуста ды і толькі. Сергіевіч.

3. м. і ж. Пра таго, хто раздурэў, распусціўся. Так могуць рабіць толькі распусты, а я ведаў, што Волечка не распуста. Чарнышэвіч. А ў іх быў любімы сыночак-унук — Раздура, распуста, капрыза Янук. Яго абувалі, Яго разувалі, Яго апраналі, Яго распраналі, Лішняга кроку Ступіць не давалі... Муравейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэда́кцыя, ‑і, ж.

1. Праўка, рэдагаванне тэксту. Рэдакцыя артыкула.

2. Пэўная фармулёўка або тэкст, якія чым‑н. адрозніваюцца ад падобных фармулёвак або тэкстаў. Пункт пратакола ў новай рэдакцыі. Другая рэдакцыя рамана. □ Многія раннія вершы Таўлая маюць па некалькі зусім розных рэдакцый. Арочка. Калі новая рэдакцыя — гэта этап у літаратурнай гісторыі тэксту пэўнага твора, то новы помнік — гэта пэўны этап у гісторыі цэлага жанру. Чамярыцкі.

3. Кіраўніцтва выданнем (кнігі, часопіса і пад.). Кніга пад рэдакцыяй прафесара.

4. Калектыў рэдактараў, работнікаў, якія кіруюць перыядычным органам друку. Пазней, па заданню рэдакцыі, мне давялося самому зайсці ў той домік пад соснамі. Брыль. — Я прыехаў здалёк, ад рэдакцыі, і хачу паглядзець, як людзі жывуць. Галавач. // Група работнікаў, якія займаюцца апрацоўкай і падрыхтоўкай тэксту рукапісу да выдання.

5. Памяшканне, дзе працуюць рэдакцыйныя работнікі. Пазваніць у рэдакцыю. Зайсці ў рэдакцыю. □ Я ўспомніў, што мне яшчэ трэба пабываць у рэдакцыі раённай газеты, і паехаў у горад. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́рай, вы́рый ’цёплыя краіны, куды птушкі адлятаюць восенню; чарада пералётных птушак (або адна птушка), якія першымі з’яўляюцца вясной’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Гарэц., Мал., Нікольскі, Федароўскі, 1), вы́ріі ’птушкі, якія прылятаюць вясной і адлятаюць восенню’ (КЭС), выро́я (Мядзв.), вы́рья, вы́рія ’тс’ (Яшк.). Рус. и́рей, и́рий, род. скл. и́рья ’паўднёвы цёплы край, куды птушкі адлятаюць на зіму; казачная краіна’, вы́рей ’жаваранак; усякая птушка, якая адлятае восенню’; ’казачная краіна’, ст.-рус. ирии, род. скл. ирьꙗ ’паўднёвыя краіны’, укр. ви́рей, ви́рій, польск. дыял. wyraj ’тс’. Па традыцыйнай версіі запазычанне з іран. *airyā (dahyu‑) ’арыйская краіна’; параўн. асец. ir ’асеціны’ (Фасмер, 2, 137 і наст.; там жа падрабязна і інш. літаратура). Гіпотэза Брукнера (195) аб прыстаўцы і‑ і сувязі з рай непераканаўчая. Ільінскі (РФВ, 74, 139) зыходзіць з *vyrojь, што тлумачыць укр. ви́рій, але па прычыне існавання ст.-рус. ирии укр. форма, відавочна, — вынік народнай этымалогіі. Паводле Мартынава, БЛ, 1975, 7, 69, крыніцай усходнеслав. слоў (польск. wyraj < бел. вырай) з’яўляецца заходнебалт. pluralia tantum *i̯uriai̯ (ст.-прус. iuriay ’мора’), якое адпавядае рус. ирей (i̯ū > i̯i). Бел. і ўкр. формы ўзніклі ў выніку пераўтварэння фразеалагізма *vъ irejь ’у вырай’. Апрача таго, на сучаснай Гродзеншчыне (старажытная заходнебалтыйская тэрыторыя) існуе паданне пра тое, як птушкі збіваюцца зімой у вялікі шар, які апускаецца ў мора. Аб сувязі славянскіх слоў з балт. формамі гл. таксама Безлай, ССл., 1976, 5, 65 і наст.

Вы́рай2 ’новы населены пункт, новая асобная гаспадарка’ (Яшк., слаўг.). З *vyrojь?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віс1 ’назва травы’ (Мат.). Карскі (Труды, 479) лічыць слова толькі палескім, супастаўляючы яго з варыянтам віш; параўн. лун. віш ’трава другога ўкосу’, петрык. ’подсціл’ і бяроз. выша́р ’тс’ (Шатал.). Адпаведнікі знаходзім у гаворках польскай моўнай тэрыторыі: wis//wisz ’чарот, Scirpus L.’, wis ’аер, Acorus L.’; ’від кіслай травы (асака?)’; ’мокры з чаротам луг’, wisowata łąka ’благое сена’, wiszowaty (аб сене) ’тс’, н.-луж. wis ’чарот’, а таксама ў славенкай мове: víš ’асака, Carex L.’, серб.-харв. виш ’расліна’. У гэту групу ўваходзіць і палес. вішар (гл.), драг. выше́р ’старая, у свой час не скошаная трава, якую выкарыстоўваюць пераважна для подсцілу’, сюды ж укр. виш ’тс’, виша́р ’леташняя трава’, польск. wiszar ’гушчар, нетры, зараснік’, рус. кур. виш ’кусты, купіны ў паплавах, зарослыя леташняй травой’, калін., сіб. виша ’губка, Bodiaga fluviatilis et lacustris’. Відавочна, звязана з літ. viksvà ’асака’, vìkšris ’сіт, Jungus L.’, прус. wissene ’трава’, weysigis ’луг’, ням. Wiese ’луг’, ст.-ісл. veisa ’іл’ (Брукнер, 624–625).

Віс2 ’вісячае становішча цела гімнаста пры гімнастычных практыкаваннях’ (КТС), укр. вис, рус. вис, чэш., славац. vis, в.-луж. wis, польск. zwis, балг. вис ’тс’. У рускай мове гэта новая лексема (ССРЛЯ, 2, 389), якая паходзіць з чэш. мовы (КЭСРЯ, 63). Бел. слова запазычана з рус. мовы. Да вісе́ць (гл.).

Віс3 ’тое, што вісіць’ (палес., Маш.), магчыма, в.-луж. wis ’схіл, склон, адхон, навісь, правес’. Палес. слова з’яўляецца (у фальклоры) дэсемантызаваным прасл. visъ. Да вісе́ць (гл.).

Віс4 ’мера вагі (для солі)’ (Кольб., 52, 78). Відавочна, да віс3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)