Муслі́н ’тонкая баваўняная ці шаўковая тканіна палатнянага перапляцення’ (ТСБМ), браг. мусліноўка ’шарсцяная хустка’ (Мат. Гом.), мысліноўка ’сітцавая хустка з кветкамі’ (Сцяц.). З польск. muślin (ці з рус. муслин), якія з франц. mousseline ці з ням. Musselin ’тонкая тканіна’ ад назвы горада Мосул, што на рацэ Тыгр (Фасмер, 3, 16). Ад гэтай назвы горада паходзіць і ст.-бел. муселбесъ, масалбасъ, мусалбасъ ’баваўняная падкладка’ (< асм.-тур. Mosul і bez ’палатно’) (Булыка, Лекс. запазыч., 114; Рабаданава, БЛ, 21, 54).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лазані́ца ’расліна Lysimachia nummularia L.’ (брэсц., гродз., Кіс., ТС, БелСЭ, 6). Утворана пры дапамозе суф. ‑(а)ніц‑а ад лаза (Сцяцко, Афікс. наз., 164), параўн. і іншыя назвы ад таго ж кораня: лазоўка, ніцая лаза, ці ад вярба: гродз. вярба, маг. вярбішнік, укр. вербозіль, вербозілля лучне, рус. вербейник, чэш. zlutá vrbina. Матывацыя: расліна рассцілаецца, «паўзе» па зямлі, адсюль і наступныя назвы рус. повитель, поползуиіник, укр. повій жовтий, волокник, серб.-харв. !!!Mujau̯Ą польск. tojeść rozesłana і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вадзяны́ вол ’птушка бугай, Ardea stellaris’ (Янк. Мат., Лыс.). Польск. wodny wół ’тс’. Да вол, паколькі крык гэтай птушкі нагадвае мычанне быка або вала. Параўн. іншыя назвы: бык, бугай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ламавіца ’хвароба’ (паўн.-зах., КЭС). Да ламіць, ламаць. Утворана, як і іншыя назвы хвароб: трасавіца, зябавіца, пухлявіца, жаўтавіца і г. д. Аб суф. ‑авіца гл. Сцяцко (Афікс. наз., 82).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Драч ’птушка дзяркач’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк.). Іншыя яе назвы: дзярка́ч, дзярга́ч (параўн. рус. дерга́ч, дерка́ч, укр. дерка́ч). Назва, магчыма, асноўваецца на гукаперайманні. Параўн. Фасмер, 1, 501.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўлю́к ’слімак’ (воран., Сл. ПЗБ). Да імя Паўлюкс Павел. Параўн. адыменныя назвы божай кароўкі (СоссіпеПа septempunctata): λ’урыўка, Пятро, Тодар, Андрзика, Федарка, Іванька, Кандратка, Сідарка (Шаталава, З жыцця, 156–178).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́скацень (трэ́скоцень) ‘траскучы мароз’ (ТС, ЛМТ). Параўн. укр. трі́скутин ‘трэск, моцны мароз’. Да трэск, трыску́ць (гл.), параўн. іншыя характэрныя назвы марозу: лютун, сквярун, прагун (Вушац. сл.), рыпоцень, скемоцень, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ільня́ненне ’трава, якая застаецца на льняным полі пасля таго, як выберуць лён’ (Жд. 2). Кандэнсат састаўной назвы ільняное поле з суф. ‑енн‑е; як макавенне, гуркавенне і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вадзянікі́ ’стан непрытомнасці’ (Касп.). Звязана з вадзяні́к ’дух, які жыве ў вадзе або ў лесе’: перанос назвы духа на стан чалавека. Параўн. кадук ’злы дух’ і кадук ’эпілепсія, падучая хвароба’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаша́нка ’радоўка’, Tricholoma albabrunneum’ (барыс., Нар. словатв., Сл. паўн.-зах., БелСЭ, 9, 31–32). Да лось, лоша (гл.). Утворана, як іншыя назвы грыбоў: ваўнянка, вяснянка, пяшчанка (Жыв. сл., Нар. словатв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)