Смактуны́, смоктуны́ ‘пакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (бяроз., Нар. лекс.). Відавочна, да смактаць (гл.). Параўн. іншую назву гэтай расліны: мядоўка (Кіс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бу́ква 1 ’бручка’ (Кіс.). Няясна.
Бу́ква 2 ’літара’ (Бяльк., Шат.). Шат. лічыць, што гэта русізм (аб рус. буква гл. Фасмер, 1, 236).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́барацень ’расліна драсён змяіны, Polygonum Bistorta’ (Кіс., Крывіч, 4). Няясна. Магчыма, ад абарот, абарачваць, таму што гэта расліна мае двойчы выгнутае карэнішча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Латуце́нь белы ’гарлачык белы. Nymphaea alba L.’ (гродз., віц., Кіс., Бел. зельн., Інстр. 2). Рэгіянальнае ўтварэнне з суф. ‑ень ад лотаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лісік ’дзіванна скіпетрападобная, Verbascum thapsiforme Schrad.’ (маг., Кіс.). Да ліс (гл.). Названа паводле формы кветканосу, падобнага да лісінага хваста. Гл. таксама лісяк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кро́ўка ’святаяннік звычайны, Hypericum perforatum L.’ (Кіс., Мат. Гом.). Параўн. крывавецъ а таксама такія сінонімы, як кравапуск і рудамётка. Да кроу (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Культа́нка ’гудайера паўзучая, Goodyera repens L.’ (Кіс). Семантычная сувязь з куляць? (гл.) відавочная, але словаўтварэнне незразумелае. Ці не кантамінацыя з альтанка (гл.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памошнік ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum angustifolium Jacq.’ (Кіс., Касп.; КЭС, лаг.). Да мох (гл.); словаўтваральная аснова (па)мош‑, параўн. замошша, миіара і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рабачкі ’расходнік едкі Sedum acre’ (брэсц., Федар.; гродз., Кіс.). Ад раба́к 1 з-за знешняга падабенства расліны — галінастыя сцяблы, аблепленыя яйцападобнымі лістамі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэбрапло́днік ’расліна Pleurospermum’ (Кіс.). Назва ўтворана шляхам асноваскладання ад рабро (гл.) і плод (гл.) паводле знешняга выгляду плода, які мае вострыя канты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)