Мульта́н, мульта́нкагатунак тытуню’ (ТСБМ, Нас.; маладз., Янк. Мат.), драг. му́льтан ’тс’ (Лучыц-Федарэц). З польск. multan ’тс’, якое ад назвы Валахіі — Multany. Адсюль і ст.-польск. multan, з якога ст.-бел. мультанъ, мултанъ (XVI ст.) ’кароткі двухбаковавостры меч’ (Булыка, Лекс. запазыч., 70), ’від шаблі’ (Жураўскі, Тюркизмы, 84).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ране́т ’сорт яблыні ці яблыкаў’ (ТСБМ), ранэ́тагатунак яблыкаў’ (Сл. рэг. лекс., Нар. словатв.). Параўн. рус. дыял. ране́т, ране́та, ране́тка, польск. renetka, чэш. reneta. З франц. rainette/reinette ’тс’ (Мацэнаўэр, Cizí sl., 293), што звязана са значэннем ’каралева, каралеўскі’. Параўн. варыянтнае ням. Reinette, што з французскай, і Königsapfel ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смаля́нка1 ‘смолка, Viscaria viscosa Aschers’ (Шат., Кіс., Сцяшк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ‘зязюльчын светнік, Coronaria flos cuculia L.’ (Кіс., Жыв. сл.), смаля́нка, смалёўка ‘травяністая расліна сямейства гваздзіковых з белымі, ружовымі, чырвонымі кветкамі’ (ТСБМ). Да смаляны < смала1 з суф. ‑к‑, параўн.: смалянка ліпне, як смала (Сл. ПЗБ). Далей гл. смолка.

Смаля́нка2гатунак груш’ (ТСБМ, Мат. Гом.), смоля́нкагатунак груш і яблыкаў’ (ТС). Параўн. польск. smolanka, чэш. мар. smoľenka, славац. smolnatkaгатунак груш’. Да смала1; паводле Махэка₂ (563), таму, што гэтыя грушы, як толькі пачынаюць гнісці, становяцца ўнутры чорнымі, як смала.

Смаля́нка3 ‘пацук з доўгім хвастом’ (Байк. і Некр.), смалля́нка, смыля́нка, смыльня́нка ‘пацук’ (Нас., Шымк. Собр., Касп., Бяльк., ЛА, 1), смальчу́г ‘пацук (самец)’ (З нар. сл.), смалю́га ‘пацук’ (Мат. Маг.). Да смала1, смаляны; першапачаткова, відаць, ‘чорны пацук’.

Смаля́нка4 ‘паганы грыб’ (Мат. Гом.). Польск. smolucha ‘атрутны грыб’. Да смала1, смаляны, відаць, паводле колеру.

Смаля́нка5 ‘грыб лісічка’ (брэсц., Сярж.–Яшк.; Сл. Брэс.), смоля́нкі, смоло́вікі ‘лісічкі’ (ТС). Да смаліна ‘сасна’ (гл.), смаловы ‘сасновы’ і, далей, да смала1 (гл.), відаць, па месцы вырастання, параўн. іншыя назвы сасня́нка, падсо́снаўка (Сярж.–Яшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сортгатунак’, ‘від, род’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ). Паводле Крамко (Гіст. мовы, 2, 238), запазычанне пачатку XX ст. з рус. сорт ‘тс’. У рускай мове, пачынаючы з пач. XVIII ст., з франц. sorte ‘тс’ < лац. sors, Р. скл. sortis ‘жэрабя; доля; лёс’ (гл. Праабражэнскі 2, 359; Фасмер, 3, 725).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Знак аплаты паштовых і некаторых іншых збораў звычайна ў выглядзе чатырохвугольнай паперкі з абазначэннем цаны і якім-н. малюнкам.

Калекцыя марак.

2. Гандлёвы знак, кляймо на вырабах і таварах.

Фабрычная м.

3. Гатунак, тып вырабу, тавару.

М. машыны.

М. віна.

4. Грашовая адзінка ў Германіі і Фінляндыі да 2002 года.

Трымаць (вытрымліваць) марку — падтрымліваць сваю рэпутацыю.

|| памянш. ма́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ма́рачны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Марачнае віно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Арля́кгатунак папараці, Pteridium aquilinum’. Рус., укр. орляк. Назвы папараці і ў іншых народаў звязваюцца з паняццем птушак, крылляў: параўн. лацінскую назву, славац. kapraď orličí, чэш. křídlatěnec (Махэк, Jména rostl., 33), таму, магчыма, гэта не пераклад лацінскай назвы, а самастойнае ўтварэнне паводле знешняга выгляду лісця, якое нагадвае крылле птушкі; не выключана таксама калька.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабі́нка1 ’расліна сінюха блакітная, Polemonium coeruleum’ (смал., Кіс.), ’расліна спірэя, дуброўка, Spiraea’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Ад рабі́на (гл.). Метафарычны перанос па знешнім падабенстве лістоў і суквеццяў раслін.

Рабі́нка2гатунак бульбы’ (Мат. Гом.). Вытворнае ад рабіна (гл.) з-за падабенства лістоў або ад рабы (гл.) з-за пярэстасці ці васпаватасці клубняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ганча́рка1 ’анучка, якой бяруць з печы гаршкі’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. паўд. ганчи́рка ’тс’, гончи́рка, гончу́рка, гонча́рка (гл. СРНГ, 6, 136; 7, 13). Даль прыводзіць (пад ганчи́рка) і форму гарнчи́рка, але няправільна параўноўвае з гарнец ’гаршчок’. Укр. ганчі́рка. Этымалогія слова спрэчная. Можна звязаць гэта слова з бел. ганча́р, укр. ганча́р, гонча́рГрынч.: ганча́рь, гонча́рь), рус. гонча́р (ст.-рус. гърньчаръ, горъчарь), што добра звязваецца і семантычна. Наўрад ці можна прыняць этымалогію Цімчанкі, 1, 508: магчыма, гэта запазычанне з ням. Handscheure. Для такой версіі няма ніякіх падстаў. Няясна, якая матывацыя ў слова ганча́рка (гынча́ркаБяльк.) ’гатунак махоркі’, якое, бясспрэчна, уваходзіць у сямейства лексем ганча́р, ганча́рка.

Ганча́рка2гатунак махоркі’ (Бяльк.). Няяснае слова. Відаць, звязана з ганчар, ганчарка1 (гл.), але матывацыя застаецца незразумелай (няма дадатковых даных аб самой рэаліі і яе гісторыі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́нка1 ’сена, накошанае ў розных месцах’ (іўеў., Сцяшк. Сл.) — у выніку абагульнення семантыкі з больш канкрэтных, параўн. іўеў. ля́нка ’ільнянішча’, ’трава, скошаная на ільнянішчы’ (Сл. ПЗБ), якое з польск. lanka ’від ільну’ < lany ’льняны’.

Лянка2 ’доўгая льняная кашуля’ (ст.-бел., XVI ст.) запазычана са ст.-польск. lanka ’льняное адзенне’, ’палатно з пачоскаў’, маз.гатунак ільну’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махорка ’тытунь вышэйшага гатунку, прыгатаваны з лісцяў і сцябла расліны Nicotiana rustica L. (віц., Кіс., Шат., ТСБМ). З рус. махорка ’танны гатунак тытуню’, якое (паводле Даля, 2, 807) з *амерфортский < (назва горада ў Нідэрландах) Amersfoort. Дзяржавін (Зб. Шышмарову, 168) прапануе ў якасці крыніцы ісп. majorca (mazorka) ’колас маісу’ (з індзейскай мовы вострава Гаіці) (Трубачоў, гл. Фасмер, 2, 585).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)