Бурлі́ць ’бурліць’. Рус. бурли́ть, укр. бурли́ти. Усх.-слав. слова, спрэчнае па паходжанню. Праабражэнскі (1, 54) лічыў яго гукапераймальным. Фасмер (1, 246), Рудніцкі (263–264) думаюць пра сувязь з *burʼa (гл. бу́ра). Шанскі (1, Б, 234) выводзіць ад *бурло ’крыкун, шумны чалавек’ (параўн. рус. бурло ’самы вялікі звон на званіцы’, бурлан ’крыкун, забіяка’ і г. д.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальго́та ’ільгота’ (Касп., КТС); ’прыволле, раздолле’ (З нар. сл.). Рус. вольгота, вольготный лічыцца прэфіксальным утварэннем ад льгота < льга ’свабода, лёгкасць’ (Шанскі, 1, В, 154–155). Гэта версія выклікае сумненне, бо прэфікс в‑ звычайна спалучаецца з дзеяслоўнымі асновамі. Больш верагодным трэба лічыць вальгота вынікам кантамінацыі ільгота і вольны; якраз гэтыя значэнні былі ўласцівы ст.-рус. льга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ваўрэ́ць ’моцна спацець’ (Касп., Гарэц., Яруш., Бяльк.). Рус. дыял. вреть ’моцна пацець’. Параўн. укр. дыял. врі́ти ’кіпець’, бел. врэць, ст.-рус. вьрѣти ’кіпець’, польск. wrzeć, чэш. vřiti, ст.-слав. вьрѣти, серб. вре̏ти і г. д. Прасл. *vьrěti ’кіпець і да т. п.’ Падрабязней гл. Фасмер, 1, 362. Бел. ваўрэ́ць < *о‑вьрѣти (з пратэтычным о‑ > ва‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аплята́ць1. Гл. плесці.

Аплята́ць2 ’прагна есці’. Рус. уплета́ть і оплета́ть, укр. оплітати ’тс’. Магчыма, звязана з народным выкарыстаннем аплеценых гаршкоў, параўн. аплятанік ’гліняны гаршчок, аплецены дротам’ (Інстр. I), аплятаць гаршчок ’закончыць яго’ (У. А. Міцкевіч, вусн. паведамл.). Магчыма, звязана з плоць ’цела’, параўн. рус. сіб. плетево ’стан, талія чалавека’ > *оплетати ’набываць плоць, стан’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрэсірава́ць ’дрэсіраваць’ (БРС). Рус. дрессирова́ть, укр. дресирува́ти. Паводле Фасмера (1, 538), запазычанне з ням. dressieren (< франц.) або прама з франц. dresser (< італ.). Шанскі (1, Д, Е, Ж, 191) дапускае толькі запазычанне з франц. крыніцы. Зыходзячы з агульнай сітуацыі, можна меркаваць, што бел. слова, магчыма, узята непасрэдна з рус. мовы, а не з франц. ці ням.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́лаванне (ТСБМ). У 60‑х гадах XIX ст. з рус. жалование ’тс’ (Гіст. лекс., 238). Ст.-рус. жалование ’падарунак’ ад жаловати ’аказваць міласць, жалець’, якое мае той самы корань, што жаль (гл.). Значэнне ’плата за працу, што выдаецца ў вызначаны тэрмін’ атрымала ў XVIII ст. (Булахоўскі, 3, 367–368; Гарбачэвіч, РР, 1967, 5, 41–42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жудзе́ць ’дакараць, лаяць, павучаць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. арл. жуде́ть ’гусці’, жуди́ть калуж. ’гусці крыламі’, смал. ’доўга бурчаць’. Кантамінацыя гусці (гудзець) з жузнець, жужэць (гл. гэтыя словы), якая адбылася ва ўсх.-слав. дыялектах, прычым зафіксаваная бел. форма на першы план высоўвае знач. ’дакараць’, у той час як рус. дыялекты хутчэй адлюстроўваюць значэнні агульнага шуму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заба́ць, зо́баць ’кляваць’ (Нас.). Рус. дыял. зо́бать ’кляваць, есці, грызці’, укр. дыял. зоба́ти (Грынч.), польск. dziobać, дыял. zobać ’кляваць’, чэш. zobati, славац. zobať, славен. zóbati ’тс’, серб.-харв. зо̀бати, балг. зобам, макед. зоба ’есці зерне’. Ст.-слав. позобати, озобати, изобати. Ст.-рус. зобати ’есці’. Адназоўнікавы дзеяслоў з суфіксам ‑а‑ць ад наз. зоб (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Знямо́га ’стан крайняй стомленасці’. Укр. знемо́га ’бяссілле’, балг. изнемо̀га ’знямога’. Параўн. ст.-слав. изнемагати. Ст.-рус. изнемогати ’знемагаць’, ст.-польск. zniemóc, sniemóc ’тс’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова jьz‑ne‑mog‑a‑ti з коранем *mog‑; гл. магчы, верагодна, прасл. рэгіянальнага пашырэння (параўн. яшчэ рус. изнеможе́ние, польск. zniemożenie, в.-луж. zniemoženje, серб.-харв. изнѐмоглост ’знямога’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пазы́чыць ’даць каму-н. што-н. у доўг; узяць у каго-н. што-н. у доўг, на час’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Шпіл., Мядзв., Бессон., Шат.), позы́чыць (ТС). Рус. зах. позы́чить ’тс’, ст.-рус. позычити (XIV ст.). З польск. pożyczyć ’браць, даваць у доўг’ ад pożytek ’карысць, выгада’ (Фасмер, 3, 304). Адносна ‑з‑ гл. зычыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)