Скаўга́ніць ‘абгаварыць каго-небудзь’ (слонім., Жыв. сл.), ‘неахайна зрабіць што-небудзь’: каўган як зробіць ні так, ні сяк, дык кажуць скаўганіў (зэльв., Сл. ПЗБ). Ад каўга́ніцьрабіць кепска, абы-як’ (карэліц., там жа) або ко́ўган, *каўга́н ‘галава; аб круглай вялікай галаве’, гл. калган2. У рус. гаворках, апрача асноўнага значэння ‘гладыш’, ‘посуд рознай формы’, азначае яшчэ ‘тоўсты абрубак дрэва’, ‘цурбан’, адкуль па распаўсюджанай мадэлі ‘дурань, няўмека’. Гл. таксама каўган.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спата́каць ‘набыць з цяжкасцю, так-сяк’ (лаг., Стан.; Варл.), спота́каць ‘зладкаваць, зрабіць’ (ТС). Семантычна немагчыма вывесці з патака́ць ‘патураць’ (гл.). Ад займенніка так, магчыма, праз дзеяслоў а́каць з шырокай семантыкай, што замяшчае шырокі спектр канкрэтных значэнняў, параўн. балг. тако́вам ‘нешта рабіць’ і пад. Параўн. таксама рус. та́кать ‘гнаць, падганяць’, што звязана з *točiti, *tekti, гл. наступнае слова (гл. Фасмер, 4, 12). Аднак пры гэтым застаюцца значныя семантычныя цяжкасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сушы́цьрабіць сухім’, ’нарыхтоўваць у запас, высушваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Стан., ТС, Сл. ПЗБ). Укр. суши́ти, рус. суши́ть, польск. suszyć, в.-луж. sušić, н.-луж. sušyś, чэш. sušit, славац. sušiť, серб.-харв. су́шити, ст.-слав. соушити і г. д. Прасл. *sušiti ад *suchъ ’сухі’ (Махэк₂, 591). Борысь (588) мяркуе, што гэта першапачаткова быў каўзатыў да прасл. *sъchnǫti ’сохнуць’, на які пазней налажыўся адыменны (ад *suchъ) дзеяслоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сціра́ць ’мыць, праць; чысціць’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), ’выціраць, рабіць чыстым, сухім’ (ТС, Варл.). Параўн. укр. стира́ти ’выціраць, уціраць’, польск. ścierać ’тс’, чэш. stirati, славац. stierať ’тс’. Вытворнае ад церці (гл.), што адлюстроўвае спосаб прання або ачышчэння (Фасмер, 3, 761). Значэнне ’мыць (бялізну), праць’ з’яўляецца беларуска-рускай інавацыяй, бо ў стараж.-рус. сътирати асноўнае значэнне было ’малоць, размолваць’ (Новое в рус. этим., 219; Из истории рус. сл., 173–174).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́пта ‘від плыта для сплаву шпал’: ходзі́ць на тра́пты ‘займацца лесасплавам’ (ТС), трапто́ўка ‘змацаванне разам двух, чатырох або шасці калачоў, што звязваюць дровы на плыту разам’, траптава́цьрабіць траптоўку’ (навагр., Жыв. сл.). Са ст.-польск. trapta, trawta, tryfta, запазычанага з с.-в.-ням. trift ‘сплаў бярвенняў, лесаматэрыялу’, н.-ням. Trift ‘тс’ < с.-в.-ням. triften ‘гнаць, прыводзіць у рух, піхаць, спіхваць’ (Борысь, 640; Брукнер, 575; ЕСУМ, 5, 623). Гл. таксама тратва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прывы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прывык, ‑ла; зак.

1. Набыць прывычку да чаго‑н.; прывучыцца рабіць што‑н. Прывыкнуць да працы. □ Відаць было, што гэтыя стварэнні [малпы] прывыклі ўжо рабіць рукамі разнастайныя рухі. Маўр. Яго ўсе прывыклі клікаць — Ладымер Паляруш. Чорны. — Абручоў то хопіць, а клёпкі трэба рыхтаваць. — Гутарыць сам-насам .. [бондар] прывык даўно. Чарнышэвіч. // Засвоіць што‑н. як абавязковае, звычайнае. З даўніх год ён прывык да таго, што гаспадаркай займаецца жонка. Бядуля. Рамантык, чалавек адкрытай душы, Алік змалку прывык бачыць у людзях толькі прыгожае, добрае. Дадзіёмаў.

2. Асвоіцца, асвойтацца з кім‑, чым‑н. Першы раз .. [качка] спалохалася, узляцела, а потым прывыкла да Мікіткі. П. Ткачоў. Паступова Якаў прывык да сваёй машыны, стаў добра на ёй ездзіць, толькі даглядаць не надта любіў. Кулакоўскі. Спачатку Саша палохалася [начных птушак], нават ускрыквала ад страху, потым прывыкла і не звяртала ўвагі. Шамякін. // Адчуць сімпатыю, прывязацца да каго‑н. Хлопцы так прывыклі да ветлівай бабулькі, што вельмі часта наведвалі яе. Чарнышэвіч. Выправіўшы Міколу, дзед Лукаш моцна засумаваў. Ён прывык да яго, як да роднага сына. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпыні́ць, ‑пыню, ‑пыпіш, ‑пыніць; зак., каго-што.

1. Спыніць рух каго‑, чаго‑н. на некаторы час. Сцяпан прыпыніў машыну, і Рыгор, шчыра падзякаваўшы хлопцу, вылез з кабіны. Краўчанка. На Залессі, каля Цімохавага стажка, прыпынілі статак. Колас. // Сцішыць, зменшыць скорасць хады, руху. Прыпынілі і коні хаду ля яе [дзяўчыны], ад здзіўлення застыў падзішах на сядле. Дубоўка.

2. Перастаць рабіць што‑н., спыніць што‑н. на некаторы час. Старыя прыпынілі нейкую сваю гаворку і абое глядзелі на Зосю. Крапіва. [Косця] прыпыніў нараду і заявіў, што зараз жа пойдзе да дырэктара. Карпюк. Пакуль ён апамятайся, у памяшканні засталіся толькі брыгадзір, некалькі мужчын ды хлопцы — шахматысты. Апошнія нават прыпынілі гульню. Кулакоўскі.

3. Разм. Кончыць рабіць што‑н., управіцца з чым‑н. А дома з дзецьмі была маці. Яе жаночая работа І гэта вечная турбота То каля печы, то на полі, Сказаць, не зводзіцца ніколі. Адно прыпыніш — там другое, Глядзіш, як бачыш, набяжыць. Колас.

4. Даць прыпынак, прытулак, схованку. Спяшаліся сеяць, спяшаліся хаваць, спяшаліся прыпыніць худобу па мала вядомых выспах, па недаступных астравах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гульня́, ‑і; мн. гульні, ‑льняў; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. гуляць (у 1 знач.). // Занятак, дзейнасць дзяцей. Паеўшы, [Славік] выбягаў на вуліцу, каб паганяць футбольны мяч або заняцца якой іншай гульнёй са сваімі шматлікімі сябрамі. Няхай.

2. Занятак з мэтай забавы, адпачынку і пад., звычайна заснаваны на пэўных умовах, правілах. Гульня ў футбол. Гульня ў шахматы. Парушыць правілы гульні.

3. Камплект неабходных прадметаў для таго, каб іграць у якую‑н. гульню. Дзіцячая настольная гульня.

4. Разм. Вечарынка, гулянка. Моладзь яшчэ спала пасля ўчарашняе гульні. Гартны.

5. Хуткая змена колераў, святла і пад. Сусвет нахіляецца да майго казырка. Нахіляецца гулам пушчы, пляскам вады крынічнай, Запалавелым жытам, вясёлай гульнёй зарніц. Кірэенка.

6. Наўмысныя дзеянні для дасягнення якой‑н. мэты; тайныя замыслы, інтрыгі. — Прахадзімец ты ... Гэта вядома. А двайную гульню кідай. Навуменка.

•••

Алімпійскія гульні — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія праводзяцца раз у чатыры гады.

Гульня прыроды — выключная, рэдкая з’ява ў прыродзе; адхіленне ад звычайных фізічных норм.

Гульня слоў — дасціпны, каламбурны выраз.

Рабіць вясёлую міну пры дрэннай гульні гл. рабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дава́ць, даю́, дае́ш, дае́; даём, даяце́; незак., каго-што.

1. Незак. да даць.

2. заг. дава́й(це); з інф. незак. ці з 1 ас. мн. буд. Разм. Выражае запрашэнне да сумеснага дзеяння. Давай спаць. Давай возьмемся за работу. □ [Мігуцкі:] Я не хачу гвалтаваць вашага сумлення, але давайце разважаць сур’ёзна. Крапіва.

3. заг. дава́й; з інф. незак. Разм. Ужываецца ў значэнні: пачаў, стаў, узяўся энергічна рабіць што‑н. Купец кінуў гуслі, а сам выхапіў у фурмана пугу ды давай коней гнаць. Якімовіч. Пёс Лютня ўскочыў мядзведзю на спіну і давай кусаць. Бядуля.

•••

Быту не даваць — не даваць спакою каму‑н.

Вачам веры не даваць — пра неабходнасць пільна, уважліва ставіцца да чаго‑н., паўторна правяраць што‑н.

Даваць у нос — тое, што і біць у нос (гл. біць).

Не даваць жыцця каму — турбаваць, непакоіць.

Не даваць кроку ступіць — пра немагчымасць або забарону свабодна дзейнічаць.

Не даваць літасці каму — не рабіць уступак, не пакідаць без пакарання за якую‑н. віну.

Не даваць праходу каму — настойліва прыставаць з пытаннямі, просьбамі, размовамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзялі́ць, дзялю, дзеліш, дзеліць; незак., каго-што.

1. Раз’ядноўваць на часткі, размяркоўваць па частках. Дзяліць каравай. Дзяліць маёмасць. □ Зямлю вырашылі на сходзе дзяліць ранняй вясной. Пальчэўскі. Калі хлеба па картках сям’і неставала, рукі матчыны зналі, што трэба рабіць, — так умелі апошні кавалак дзяліць, каб усіх надзяліць, а сябе — абдзяліць. А. Вольскі. // Размяжоўваць, аддзяляць. Дзяліць сыноў. □ Шчыльная агаро[дж]а .. дзеліць двор на дзве часткі. Чорны. Цяпер ехалі палявой дарогай, якая дзяліла два палеткі. Чарнышэвіч.

2. з кім. Даваць каму‑н. частку чаго‑н. свайго; сумесна карыстацца чым‑н. Са мною дзеліць Сойц сухар апошні. Зарыцкі. — Што я зрабіў табе? Душа ў душу жылі. Хлеб-соль дзялілі... Шамякін. // перан. Сумесна перажываць, зведваць (якое‑н. пачуццё і пад.). Шэсць год .. жывуць [Сяргей з Марыляй] разам, душа ў душу, дзеляць паміж сабою гора і радасць папалам. Нікановіч. Я сам адчуваў, што цяпер не ўсе свае думы дзяліў з табою. Скрыган.

3. Рабіць дзяленне (у 2 знач.). Шэсць дзяліць на тры.

•••

Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя — размяркоўваць прыбытак у справе, якая яшчэ не зроблена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)