хвала́ ж.

1. хвала́;

2. в знач. сказ. сла́ва, хвала́;

х. вам, адва́жныя геро́і! — сла́ва вам, отва́жные геро́и!;

х. і паша́на — хвала́ и честь;

адна́ х. — одна́ сла́ва;

пець хвалу́ — петь дифира́мбы;

х. бо́гу — сла́ва бо́гу;

адзі́н хоць з’еш вала́, дык адна́ х.посл. оди́н хоть съешь вола́, так одна́ сла́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згу́ба, ‑ы, ж.

Разм.

1. Смерць, гібель. Зберагчы ад згубы. □ Гамлет і Афелія кахаюць адзін другога і ў той жа час ускосна вядуць адзін аднаго да згубы. Лужанін. Малады вяпрук адстаў ад чарады, што бегла ад галоднай згубы. А. Вольскі. Не баяцца болей згубы Тут звяры. Пахавалі льва пад дубам Ля гары. Шушкевіч. // Знішчэнне. Жыць без лесу не магу на свеце — У вялікім перад ім даўгу. Лес хаваў не раз мяне ад смерці, Я яго ад згубы сцерагу. Непачаловіч. // Страта. — Няўдача, — адказаў дзядзька. — Косцік новую шапку пасеяў. .. Пачуўшы пра згубу, бацька сярдзіта паківаў пальцам, але надта не сварыўся. С. Александровіч.

2. Тое, што з’яўляецца прычынай гібелі або няшчасця для каго‑, чаго‑н. Марозы — згуба для кветак. □ — Карты — гэта згуба, бацюшка. Пальчэўскі.

3. Тое, што згублена, страчана. Дык прабач жа цяпер, мая згуба, Што з табой часта бачуся ў сне, Што халодныя рукі нялюбай Абдымаюць бясстрасна мяне. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слупо́к, ‑пка, м.

1. Памянш. да слуп (у 1, 2 знач.); невялікі слуп. Сціплы слупок з чырвонай зорачкай на версе гаварыў, што тут магіла. Шыцік. Пры вуліцы тырчалі два парэпаныя счарнелыя слупкі, што нейкім цудам уцалелі ад плота. Мележ.

2. Маса рэчыва, якая пабыла форму стаячага стрыжня, палачкі. Слупок ртуці. Слупок тэрмометра. □ Апусціце мармышку разоў пяць запар на дно і пастарайцеся ўзняць ёю некалькіх слупкоў муці. Матрунёнак. / Пра пастаўленыя, пакладзеныя адзін на другі невялікія прадметы. На стале .. роўнымі слупкамі ляжалі кнігі. Шамякін.

3. Калонка кароткіх радкоў у газеце, часопісе і пад., якія размешчаны адзін пад другім. Кожны дзень пасля працы [Міхалка] бягом пускаецца ў клуб, упіваецца ў газетныя слупкі... Бядуля. // Рад лічбаў, слоў, напісаныя адно пад другім. Слупок прозвішчаў. □ Сёння тата працуе недалёка ад дому. Прыйшоў паабедаць і пытаецца ў Тараскі: — Урокаў шмат задалі? — Не, тата, адну задачку і два слупкі прыкладаў. Юрэвіч.

4. У батаніцы — частка песціка паміж рыльцам і завяззю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кво́лы ’фізічна не развіты, слабага здароўя, хваравіты’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Грыг., Сержп. Пр., Ян., ТС, Бяльк., КЭС, лаг.). Руская тэрыторыя, дзе зафіксавана кволый, уваходзіць у адзін арэал з беларускай (Герд, Бел.-рус. ізал., 32). Беларуска-ўкраінская інавацыя (Мартынаў, Бел.-укр. ізал., 47). Укр. кволий ’слабы, хваравіты, марудны, павольны’. Паходзіць ад прыслоўя кволи ’павольна’, якое да *къволи (параўн. польск. gwoli і бел. павольна, укр. повільно) (ЕСУМ, 2, 419). Параўн. таксама кволіць2. Такая этымалогія прыводзіць да адмаўлення ад ранейшых версій, абгрунтаванне якіх было вельмі цяжкім. Гэта датычыцца Ільінскага, РФВ, 1917, 3–4, 204–206 (кволы < *kъv‑, звязанага з kyvati ’ківаць’), Праабражэнскага, I, 304 (хилый > *хволый > кволы), Фасмера, 2, 218–219 (кволый < квелить ’дражніць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крок1адзін рух нагой пры хадзьбе’ (ТСБМ, Нас., Янк. Мат., Гарэц., Бяльк., ТС). Укр. крок ’тс’. Ст.-бел. крокъ ’тс’ (з 1546 г.) запазычанне з польск. krok (Булыка, Запазыч., 177). Аднак польск. krok не ўзыходзіць непасрэдна да прасл. korkъ, бо іншыя славянскія формы са значэннем ’крок’ не даюць падстаў для такой рэканструкцыі: параўн. чэш. krok, славац. krok, серб.-харв. кро̑к (прасл. *krokъ). Рэгулярныя рэфлексацыі прасл. korkъ маюць іншыя, хоць і блізкія значэнні: серб.-харв. кра̑к ’голень, нага’, славен. krȃk ’нага’, балг. крак ’тс’ (параўн. Слаўскі, 3, 121; Кюнэ, Poln., 69).

Крок2 ’шырынка, месца паміж калашын штаноў’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. крок1.

Крок3 ’адкормлены кабан’ (Жд. 2). Да запазычанага з рускай мовы вокарак ’кумпяк’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Намі́тусь ’у розныя бакі (галовамі, камлямі і інш.)’ (смарг., Сцяшк. Сл., ТС), ’галовамі ў супрацьлеглыя бакі, «валетам» (легчы)’ (глыб., Сл. ПЗБ), намітуз ’тс’ (брасл., Сл. ПЗБ), намытусьадзін да аднаго спіной (ляжаць)’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), на‑мітусь ’наадварот’ (Мядзв.), намітусь ’спосаб вязання: вочка направа, вочка налева’ (Жд. 1), намітуські́ ’адна насупраць другой’ (лаг., Сл. ПЗБ). Можна параўнаць з балг. на́мито ’крыва, коса, у розныя бакі’, што звязваюць са ст.-слав. митѣ ’папераменна’; серб.-харв. mitȉti ’прайсці побач’, лат. mitêt ’змяняць’ і інш. (Фасмер, 2, 628; Куркіна, Этимология–1980, 629; Скок, 3, 291), параўн. таксама ўміт́уські: За ім леціць стрэла умітуські ’хвалепадобна’ (Сержп., Прымхі). Усё да мі́тусь ’у розныя бакі’ (гл.), мітусі́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паце́пваць ’час ад часу злёгку сцепаць, рабіць сутаргавыя рухі (звычайна плячамі)’ (ТСБМ), паце́пацца ’чухацца’ (пух., Сл. ПЗБ), це́пацца ’уздрыгваць’ (ТС), драг. тыпстэ́ ’настойліва трэсці’ (Лучыц-Федарэц). Да па- і ⁺цепці, цепаць, параўн. укр. ти́птися ’трэсціся (едучы на возе)’, тепти́, рус. тепти́ ’біць’, польск. tepać, н.-луж. śepaś, в.-луж. čepać, чэш. tepati ’біцца, стукаць, пульсаваць’, ’чаканіць’, славац. tepať, славен. tȇpsti ’біць, таўчы, удараць’, ’душыць адзін аднаго’, ’біць бізуном, дубцом’, серб.-харв. по̀тепати се ’пабіцца з кім-небудзь’, потѐпсти се ’тс’, ’паткнуцца’, ц.-слав. тети (тепу). Прасл. te(p)ti, tepǫ. Гукапераймальнае: аснова tap‑ маецца ў цюркскіх і ўграфінскіх мовах (з перастаноўкай зычных) у ст.-грэч. πατάξω ’біць, удараць’, ’разбіваць (войска)’ (Фасмер, 4, 44–45; Махэк₂, 640).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́тны ’круты, стромкі, адхоністы’ (Варл., Сцяшк., Ласт., Мат. Гом.), ’хуткі, праворны’ (Нас., Бяльк.), ’упарты, непаслушны’ (Ласт.), сюды ж пры́тна ’хутка, жвава’ (Нас.), ’моцна, шчыльна; тэрмінова; старанна, уседліва; вельмі неабходна’ (Нас., Юрч., Сцяшк., Жд. 3, ЛА, 5), прытно́м ’непасрэдна, адзін за адным, запар’ (ТСБМ, Касп., Стан.; беласт., Бел.-польск. ізал.), ’вельмі часта’ (Янк. 1; ст.-дар., Жыв. НС), пры́тня ’строма, круча’, пры́цінь, пры́ціня ’тс’: у сам пры́цінь сонца (пра сонца ў зеніце) (Ласт.), прыці́н ’зеніт’ (Стан.). Відаць, утварэнне з ‑n‑ суфіксацыяй: *prytъnъ(jь) або *pritьnъ(jь), што да *prъtiti, гл. пры́ткі, пры́тыць. Магчымы ўплыў іншых асноў, параўн. рус. дыял. при́тмом ’раптоўна, хутка’, якое Люканен (Восточнослав., I, 119) узводзіць да прасл. *pritь‑mo ад *pri‑tęti (< *tęti ’рэзаць’, гл. цяць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыюці́ць ’даць прытулак’, прыючы́цца ’знайсці прытулак’ (лід., Сл. ПЗБ). Сюды ж аддзеяслоўны назоўнік прыю́т ’дзяржаўны дом для дзяцей-сірот і састарэлых’ (Янк. 1), ’дзіцячы дом’ (Ян.), ’у дарэвалюцыйнай Расіі дабрачынная ўстанова для выхавання беспрытульных дзяцей’ (пруж., Сл. ПЗБ), прыю́тны ’ветлівы’ (Ян.), прыю́тный, прыю́тлывый ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (бяроз., ЛА, 3), прыю́тый ’мілы, прыгожы, прытульны’ (Бяльк.). Назоўнік прыют і дзеяслоў прыюціць, несумненна, запазычаны з рус. приют ’прытулак’, приюти́ть ’даць прытулак’ (параўн. ЕСУМ, 4, 586). Што да прыметнікаў, то яны могуць узыходзіць непасрэдна да *jutiti sę ’змяшчацца ў невялікай прасторы’, г. зн. ’быць блізкім адзін да аднаго’, што, паводле Трубачова, можа ўзыходзіць да і.-е. *ieu̯‑t‑, параўн. ст.-інд. yū̆tí‑ ’змяшэнне, сумесь’ (ЭССЯ, 8, 199).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́кар, пі гар, лікёр, лісель ’дзіцячая гульня, у якой гульцы, знаходзячыся за праведзенай рыскай (ці за кругам), выбіваюць кіёк (калодачку), аддалены ад іх на пэўную адлегласці/ (Янк. 1; Мат. Маг.; Янк. Мат.; Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.; гродз., Нар. словагв.; карэліц., ЖНС). Праз польск. pikier ’дзіцячая гульня, пры якой адзін кіёк выбіваецца іншым’ з ням. Picker (Варш. сл., 4, 187); Малажай (Albaruthenica — 19, 71) мяркуе аб запазычанні з франц. piquet ’кол, калок’. Аб больш складаным паходжанні тэрміна можа сведчыць балг. лук ’ямка пры гульні ў свінку/ пико ’хлапечая гульня’, няяснага паходжання (БЕР, 5, 231–233), што, магчыма, можа паходзіць ад прасл. *pikati ’калоць’ (гл. пікаць fi пры *рИоъ ’вастрыё, укол’, параўн. Бязлай, 3, 36; Сной, 442. Параўн. таксама пекар’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)