Капо́т1 ’капота, верхняе адзенне’ (мсцісл. Бяльк.), капота ’верхняе (святочнае) адзенне’ (Шат., Шпіл.; паўд.-усх., КЭС), ’род верхняга адзення’ (Гарэц., Бес.); ’жакет, фуфайка, халат’ (астр., смарг.), раг., паст. (Сл. паўн.-зах.), ’плашч з даматканага сукна’ (Сцяц., зэльв.), ’доўгая верхняя мужчынская вопратка з даматканага сукна’ (Сцяшк.), ’шляхецкі шарак з металічнымі гузікамі’ (гродз. Нар. сл.), ’кароткае самаробнае і паношанае верхняе адзенне’ (клец. Нар. лекс.), ’дзіцячае або жаночае адзенне накшталт паліто’ (дзярж., Нар. сл.), ’сукенка з рукавамі’ (ст.-дар., Нар. сл., ТСБМ), капот ’тс’ (браг. З нар. сл.), драг.сукенка для дзіцяці’ (Сл. паўн.-зах.). З франц. capote ’плашч з капюшонам’, ’жаночы капялюш’ праз польск. мову, у якой існуе з XVII ст. (Слаўскі, 2, 58–59). Параўн. ка́па (гл.). Форма капот, відавочна, з рус. капот ’жаночы халат’.

Капо́т2 ’адкідная металічная накрыўка ў машынах’ (ТСБМ) — культурнае слова з пач. XX ст., запазычанае, відаць, з рус. капот ’тс’, якое з франц. capot.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

целяпа́цца несов., разг., в разн. знач. болта́ться;

гу́зік ~па́ўся на адно́й ні́тачцы — пу́говица болта́лась на одно́й ни́точке;

суке́нка ~па́лася на ёй — пла́тье болта́лось на ней

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дачка́, -і́, ДМ дачцэ́, мн. до́чкі і (з ліч. 2, 3, 4) дачкі́, дачо́к, ж.

1. Асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў.

2. Жанчына як носьбіт лепшых рыс свайго народа, грамадства, краіны (высок.).

Вера Харужая — слаўная д. беларускага народа.

|| памянш.-ласк. дачу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (да 1 знач.) і до́чухна, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (да 1 знач.).

|| прым. даччы́н, -а́, -о́ (да 1 знач.).

Даччына сукенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

травяны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да травы; з’яўляецца травою. Травяное покрыва. Травяны пах. // Прыгатаваны з траў, па травах. Травяная мука. Травяная настойка. // Які жыве ў траве, на траве. Травяная жаба.

2. Які зарос травою, пакрыўся травою. На змярканні [хлопцы] прыйшлі да ракі. І паселі на травяным абрывістым беразе. Брыль.

3. Уласцівы траве, зялёны (пра колер). Сукенка травянога колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цераспало́сіца, ‑ы, ж.

Размяшчэнне зямлі адной гаспадаркі ўперамежку з чужымі зямельнымі ўчасткамі. Цераспалосіца і драбленне сялянскай гаспадаркі ўскладнялі апрацоўку зямлі, павялічвалі непрадукцыйныя затраты працы. Палуян. // Перамяжоўванне аднаго чаго‑н. з другім, іншым. Побач з Часовым урадам Саветы таксама спрабуюць у некаторых пытаннях ажыццяўляць сваю ўладу. Атрымліваецца цераспалосіца ўлад. Ленін. Сукенка не да твару — Зашмат цераспалосіц. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Катыльён ’катыльён, бальны танец франц. паходжання’ (БРС). Параўн. рус. котильо́н, укр. котильйон ’тс’. Лічыцца запазычаннем з франц. cotillon ’тс’, якое узнікла на базе іншага франц. слова — cotillon ’сподняя спадніца’ (< cotteсукенка’). У рус. мове запазычана з франц. на пачатку XVIII ст. Бел. і ўкр. словы непасрэдна ўзяты з рус. Адносна франц. cotillon гл. яшчэ тлумачальны слоўнік Wahrig G. Deutsches Wörterbuch — Mosaik Verlag, 2229; Meyers Neues Lexikon, 2. Aufl., Bd. 8. 1974, S. 107.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сарафа́н ’руская верхняя жаночая вопратка ў выглядзе асобай крою свабоднай доўгай сукенкі без рукавоў’ (ТСБМ, Інстр. 1, Сл. ПЗБ), ’доўгая світка’ (Сцяшк.), сарахва́н ’жаночае адзенне’ (Бяльк.), ’сукенка без рукавоў’ (Ян.), сарапа́н ’тс’ (Мат. Гом.). З рус. сарафа́н ’жаночае суцэльнае адзенне без рукавоў’, старое ’мужчынскі кафтан’, ст.-рус. сарафанъ ’доўгі мужчынскі кафтан’. Рус. слова запазычана з усходу праз цюрк. särapa(i) з пярс. serāpā ’пачэснае адзенне’ (Міклашыч, 288; Праабражэнскі, 2, 252; Фасмер, 3, 561).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

улі́пнуць сов.

1. прям., перен. вли́пнуть;

у. у гразь — вли́пнуть в грязь;

у. у гісто́рыю — вли́пнуть в исто́рию;

2. разг. пло́тно обле́чь;

суке́нка ўлі́пла — пла́тье пло́тно облегло́ фигу́ру

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

піке́ 1, нескл., н.

1. Баваўняная або шаўковая тканіна палатнянага перапляцення з рубчыкам уздоўж асновы. Блузка з піке.

2. у знач. нязм. прым. Зроблены з такой тканіны; пікейны. Сукенка піке.

[Фр. piqué.]

піке́ 2, нескл., н.

Амаль вертыкальнае зніжэнне самалёта на вялікай хуткасці; пікіраванне. Адзін з самалётаў нырнуў носам уніз.. Ён выйшаў з піке над самымі вяршынямі дрэў і з шалёным гудзеннем пранёсся над лесам. Лынькоў.

[Фр. piqué.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капта́н, кафтан ’даўнейшая двухбортная верхняя адзежына з доўгімі поламі’ (ТСБМ, Нас., Серб., Яруш., Малч., Гарэц., Шат., Бяльк.), ’кароткае паліто на кудзелі’ (навагр. Нар. сл.), ’пінжак’ (Сцяшк., Бяльк., Касп., бяроз. Выг.), кыпта́н, кыхта́н ’тс’ (Бяльк.), ’безрукаўка’ (Малч.), ’кофта’ (Сл. паўн.-зах.; глус., маг. Янк. Мат.; Нас.; Сцяц., зэльв.; Сцяшк.; Зн. дыс.; Тарн.; карэліц., петрык. Шатал.), ’жаночая сукенка’ (Бяльк.; міёр. Нар. словатв.). Ст.-бел. каптанъ, кафтанъ, кахтанъ (XVI ст.), ’кафтан’, запазычанае з перс. chäptan пры пасрэдніцтве тур. kaftan ’доўгая верхняя адзежына’ (Слаўскі, 2, 20; Булыка, Запаз. 144).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)