суке́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Жаночае суцэльнае адзенне, верхняя частка якога адпавядае кофце, а ніжняя — спадніцы.

Модная с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суке́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. суке́нка суке́нкі
Р. суке́нкі суке́нак
Д. суке́нцы суке́нкам
В. суке́нку суке́нкі
Т. суке́нкай
суке́нкаю
суке́нкамі
М. суке́нцы суке́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

суке́нка ж. (женская одежда) пла́тье ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сукенка 1/104

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

суке́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жаночае адзенне, верхняя частка якога, што адпавядае кофце, складае адзінае цэлае з ніжняй часткай, якая адпавядае спадніцы. На Лёдзі была новая, з залацістым зіхценнем муаравая сукенка. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суке́нка ж. Kleid n -(e)s, -er;

вячэ́рняя суке́нка Ábendkleid n; Féstkleid n (шыкоўная);

вясе́льная суке́нка Bráutkleid n;

суке́нка для цяжа́рных Úmstandskleid n;

пля́жная суке́нка Strándkleid n;

дама́шняя суке́нка Háuskleid n;

даро́жная суке́нка Réisekleid n;

гато́вая суке́нка konfektioníertes Kleid

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сукенка

Том: 33, старонка: 61.

img/33/33-061_0330_Сукенка.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Суке́нка ’верхняе жаночае адзенне’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Варл., Сцяшк., Касп., Шымк. Собр., Сл. ПЗБ, Сцяц. Сл., Бяльк.), су́кня ’сукенка’ (ТСБМ, Касп. Сержп., Мат. Гом.), ’адзенне з фабрычнага сукна (асабліва мужчынскае)’ (Нас., Байк. і Некр.), ’выхадная, святочная сукенка’, ’шлюбная сукенка’ (Сл. ПЗБ), ’суконная спадніца для дарослых’, ’сукенка для малых’ (ТС), ’сукенка, часцей з шарсцяной тканіны’ (Скарбы, Сцяц.; навагр., Нар. сл.); ст.-бел. су́кня ’вопратка; верхняе мужчынскае адзенне; верхняе жаночае адзенне’ (Ст.-бел. лексікон), лічыцца запазычаным са ст.-польск. suknia (Булыка, Лекс. запазыч., 110); сукенка, відаць, больш позняе запазычанне, гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 71, параўн. народнае польскае sukienka ’зімовае жаночае суконнае паліто, унізе расклёшанае, з футраным каўнерам, падшытае аўчынай’ (T. Karwicka. Ubiory ludowe w Polsce. Wrocław, 1995, 151). Польск. *suknia < прасл. *sukъńa ’верхняе жаночае або мужчынскае адзенне, зробленае з сукна’ < прасл. *sukъno ’сукно’ з суф. *‑ja; гл. Борысь, 586. Аналагічна і чэш. sukně, славац. sukňa, в.-луж. suknja ’жаночая спадніца’, н.-луж. suknja ’мужчынскі халат’, славен. suknja ’паліто’, серб.-харв. су̏кна ’жаночая спадніца, адзенне’, балг. дыял. су́кня, су́кно ’доўгае жаночае шарсцяное адзенне’, што ставіць пад сумненне запазычанасць зыходнага сукня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сукенка, сукня, плацце / для верхавой язды: амазонка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ма́ксі-суке́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ма́ксі-суке́нка ма́ксі-суке́нкі
Р. ма́ксі-суке́нкі ма́ксі-суке́нак
Д. ма́ксі-суке́нцы ма́ксі-суке́нкам
В. ма́ксі-суке́нку ма́ксі-суке́нкі
Т. ма́ксі-суке́нкай
ма́ксі-суке́нкаю
ма́ксі-суке́нкамі
М. ма́ксі-суке́нцы ма́ксі-суке́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)