суке́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Жаночае суцэльнае адзенне, верхняя частка якога адпавядае кофце, а ніжняя — спадніцы.

Модная с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суке́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. суке́нка суке́нкі
Р. суке́нкі суке́нак
Д. суке́нцы суке́нкам
В. суке́нку суке́нкі
Т. суке́нкай
суке́нкаю
суке́нкамі
М. суке́нцы суке́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

суке́нка ж. (женская одежда) пла́тье ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суке́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жаночае адзенне, верхняя частка якога, што адпавядае кофце, складае адзінае цэлае з ніжняй часткай, якая адпавядае спадніцы. На Лёдзі была новая, з залацістым зіхценнем муаравая сукенка. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суке́нка ’верхняе жаночае адзенне’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Варл., Сцяшк., Касп., Шымк. Собр., Сл. ПЗБ, Сцяц. Сл., Бяльк.), су́княсукенка’ (ТСБМ, Касп. Сержп., Мат. Гом.), ’адзенне з фабрычнага сукна (асабліва мужчынскае)’ (Нас., Байк. і Некр.), ’выхадная, святочная сукенка’, ’шлюбная сукенка’ (Сл. ПЗБ), ’суконная спадніца для дарослых’, ’сукенка для малых’ (ТС), ’сукенка, часцей з шарсцяной тканіны’ (Скарбы, Сцяц.; навагр., Нар. сл.); ст.-бел. су́кня ’вопратка; верхняе мужчынскае адзенне; верхняе жаночае адзенне’ (Ст.-бел. лексікон), лічыцца запазычаным са ст.-польск. suknia (Булыка, Лекс. запазыч., 110); сукенка, відаць, больш позняе запазычанне, гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 71, параўн. народнае польскае sukienka ’зімовае жаночае суконнае паліто, унізе расклёшанае, з футраным каўнерам, падшытае аўчынай’ (T. Karwicka. Ubiory ludowe w Polsce. Wrocław, 1995, 151). Польск. *suknia < прасл. *sukъńa ’верхняе жаночае або мужчынскае адзенне, зробленае з сукна’ < прасл. *sukъno ’сукно’ з суф. *‑ja; гл. Борысь, 586. Аналагічна і чэш. sukně, славац. sukňa, в.-луж. suknja ’жаночая спадніца’, н.-луж. suknja ’мужчынскі халат’, славен. suknja ’паліто’, серб.-харв. су̏кна ’жаночая спадніца, адзенне’, балг. дыял. су́кня, су́кно ’доўгае жаночае шарсцяное адзенне’, што ставіць пад сумненне запазычанасць зыходнага сукня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сукенка, сукня, плацце / для верхавой язды: амазонка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ма́ксі-суке́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ма́ксі-суке́нка ма́ксі-суке́нкі
Р. ма́ксі-суке́нкі ма́ксі-суке́нак
Д. ма́ксі-суке́нцы ма́ксі-суке́нкам
В. ма́ксі-суке́нку ма́ксі-суке́нкі
Т. ма́ксі-суке́нкай
ма́ксі-суке́нкаю
ма́ксі-суке́нкамі
М. ма́ксі-суке́нцы ма́ксі-суке́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мі́дзі-суке́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мі́дзі-суке́нка мі́дзі-суке́нкі
Р. мі́дзі-суке́нкі мі́дзі-суке́нак
Д. мі́дзі-суке́нцы мі́дзі-суке́нкам
В. мі́дзі-суке́нку мі́дзі-суке́нкі
Т. мі́дзі-суке́нкай
мі́дзі-суке́нкаю
мі́дзі-суке́нкамі
М. мі́дзі-суке́нцы мі́дзі-суке́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мі́ні-суке́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мі́ні-суке́нка мі́ні-суке́нкі
Р. мі́ні-суке́нкі мі́ні-суке́нак
Д. мі́ні-суке́нцы мі́ні-суке́нкам
В. мі́ні-суке́нку мі́ні-суке́нкі
Т. мі́ні-суке́нкай
мі́ні-суке́нкаю
мі́ні-суке́нкамі
М. мі́ні-суке́нцы мі́ні-суке́нках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

суке́нка-касцю́м

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. суке́нка-касцю́м суке́нкі-касцю́мы
Р. суке́нкі-касцю́ма суке́нак-касцю́маў
Д. суке́нцы-касцю́му суке́нкам-касцю́мам
В. суке́нку-касцю́м суке́нкі-касцю́мы
Т. суке́нкай-касцю́мам
суке́нкаю-касцю́мам
суке́нкамі-касцю́мамі
М. суке́нцы-касцю́ме суке́нках-касцю́мах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)