сцягня́к, сцегняка, м.

Разм. Тое, што і сцягно. Запрэжаны конь быў высокі, худы, адны косці і скура — з казённым кляймом на сцегняку. Чорны. У Рамана і на плячах і па сцегняках пролежні. .. Варочаюць з боку на бок, мажуць спіртам. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смягчи́ться в разн. знач. змякчы́цца, памякчэ́ць;

ко́жа смягчи́лась ску́ра змякчы́лася (памякчэ́ла);

гнев смягчи́лся гнеў змякчы́ўся (памякчэ́ў);

звук смягчи́лся лингв. гук змякчы́ўся (памякчэ́ў).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лусокскура гадзюкі, ліновішча’ (воран., Сл. ПЗБ). Польск. lusk ’лупіна’. Да луска (гл.). Мена роду назоўніка як у прасл. koръkopa, kromъkroma і інш. (Слаўскі, 5, 347).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазадзіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Падняцца, задрацца ўгору — пра ўсё, многае. Пазадзіраліся наскі ў ботах. Пазадзіралася скура на пальцах. □ На даху гонта сатлела, сям-там пазадзіралася. Навуменка.

2. Разм. Загаліцца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́жаскура’ (Сл. паўн.-зах., Ян., ТС, Бяльк.). Укр. кожа, рус. кожа, ст.-рус. кожа ’тс’, ст.-слав. кожа, балг. кожа, макед. кожа, серб.-харв. ко̏жа, славен. kóža ’тс’, польск. koża, чэш. kuže, славац. koža, в.-луж. koža, н.-луж. koža, палаб. tʼuza ’тс’. Адна з найбольш надзейных этымалогій увогуле: этымалогія Зубатага, AfslPh, 16, 396: koža < koz‑ja. Спачатку kozja (skora) ’казіная скура’. Аб іншых этымалогіях гл. Трубачоў, Эт. сл., 12, 36. Параўн. таксама апошнюю спробу тлумачэння Борысь ЗФЛ, 25, 1, 169–170.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свярбе́ць, ‑біць; незак.

1. Выклікаць адчуванне казытлівага болю. Я помню, як яна [крапіва] апякае рукі: як агнём, на целе потым чырванеюць пухіры, яны пякуць і свярбяць, іх потым раздзіраеш да крыві і слініш — робіцца трохі лягчэй. Адамчык. // Адчуваць казытлівы боль (пра цела і яго часткі). Цела так свярбела ад поту і тырсы, што хацелася драць абедзвюма рукамі. Місько. Узмакрэла ад поту шыя, правае вока, быццам што трапіла туды, непрыемна свярбела. Савіцкі.

2. безас. перан. Разм. Пра неадольнае жаданне зрабіць што‑н. — Ну ж і свярбела стрэльнуць, — прызнаўся Амяллян. Грахоўскі.

•••

Рукі свярбяць у каго гл. рука.

Скура свярбіць гл. скура.

Язык свярбіць гл. язык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скурапе́жка ‘кавалак тонкага сала’ (Касп.). Відавочна, ад скарупа (гл.) з метатэзай галосных пад уплывам ску́ра. Паколькі суф. ‑еж‑ утварае назоўнікі ад дзеяслоўных асноў (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 36), трэба дапусціць існаванне дзеяслова *скарупіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кама́шы ’чаравікі з паўхалявамі’ (Мат. Гродз., Сцяшк., Бес.; смал. КЭС; гарад., в.-дзвін., докш., брасл. Сл. паўн.-зах.), кыма́шы ’тс’ (Бяльк.), ’мужчынскія чаравікі, туфлі з гумавымі ўстаўкамі па баках, без шнуроўкі’ (ТСБМ), ’жаночыя чаравікі на шнурках, на гузіках, з гумкамі’ (вілен., гродз., смарг., Сл. паўн.-зах.). Тое ж гама́шы (дзятл., паст., Сл. паўн.-зах.). З ням. Kamasche і больш новага Gamasche (магчыма, праз пасрэдніцтва польск. мовы) < франц. gamache < праванс. gamacho < ісп. guadamaci ’ціснёная скура’ < араб. gadāmasīскура з горада Gadames (у Трыпалі)’. (Клюге₁₁, 184; Даза, 353; Слаўскі, 2, 36).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скары́нка ‘цвёрды вонкавы слой хлеба, пірага і пад.’, ‘верхні зацвярдзелы слой чаго-небудзь’ (ТСБМ, Ласт., Шат., Гарэц., Касп., Стан., Бяльк., Мядзв., Варл., Пятк. 2, Др.-Падб., Байк. і Некр., Шн. 2, Сл. ПЗБ), скоры́нка ‘тс’ (пруж., Сл. ПЗБ), скары́на ‘тс’ (Нас.), сюды ж уласнае імя Скары́на (Стан.), ст.-бел. скорина ‘тс’ (XVII ст., Козыраў, Очерки, 155). Укр. скори́на, рус. смал., пск. скори́нка ‘тс’. Дэрыват з суф. ‑ін(к)а ад скора (гл. скорка) < *(s)kora ‘кара, скура’, якое потым, відаць, было выціснута паланізмам скура. Суадносіцца з прасл. *korina, гл. ЭССЯ, 11, 70.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сыры́ца ’сырамяць; свежая, саматужна вырабленая скура’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Пятк. 1, Шат., Маш., Жд. 2; Мат. Гом., ТС, ЛА, 4), ’неабпаленая цэгла’ (Сл. ПЗБ), ’сырая зямля’ (Кліх, Федар. 4), ’сырая пшаніца’ (Кліх, Федар. 6), сюды ж з іншай суфіксацыяй сырэ́ц ’нявырабленая скура, сырамяць’ (Арх. Вяр., Сцяшк., Варл., Гарэц., ТС, ЛА, 4, Сл. ПЗБ), ’неабпаленая цэгла’ (Касп., Сл. ПЗБ, Гарэц.), сыроўка ’тс’ (Сл. ПЗБ, ТС). Вытворныя ад сыры (гл.) з суф. ‑ыц‑а; паводле Сцяцко (Афікс. наз., 110), у сучаснай мове рэдкае ўтварэнне пры больш прадуктыўных тыпах на ‑эц і ‑оўк‑а (там жа, 102, 170).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)