Смо́рад ‘смурод, непрыемны пах’ (Байк. і Некр., Ласт., Гарэц., Растарг.), смо́род ‘тс’ (ТС, Рам. 6). Гл. смурод.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахно́ ’смурод’, ’кал’ (Яруш., Нас., Нас. Сб.). Да пах (гл.). Суфікс ‑н‑ó, як у govьno ’кал’. Параўн. укр. пахнопах’, у якім суфікс ‑н‑о мае іншае, павелічальнае значэнне — параўн. укр. прозвішча Махно́ ’вялізны чалавек’, а таксама драг. ступно́ ’вялікая ступа’, пічно́ ’вялікая печ’, качно́ ’вялізная качка’, чоборно́ ’вялізны бот’ (вусн. паведамл. Ф. Клімчук).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́жарпах гарэлага, прыжаранага; чад’ (стаўб., Жыв. сл.; гродз., Жыв. НС). Бяссуфікснае ўтварэнне ад прыжа́рыць, гл. жарыць, жар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Псінь ’гніль, гнілізна’ (Нас.), ’непрыемны (сабачы) пах’ (Нас., Нар. лекс., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад псіна або псіны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сале́травы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да салетры, утрымлівае яе. Салетравы пах. // Звязаны з вытворчасцю салетры. Салетравы завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тхлі́на, ‑ы, ж.

Тухлы, гнілы пах. За змену целагрэйкі прамакалі навылёт і пачыналі пахнуць нейкаю балотнаю тхлінай. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́нахпах’ (Бяльк.). Ад польск. wąchać ’нюхаць’ (аб апошнім гл. Брукнер, 604) з а ўкладным для ўстаранення сцягвання зычных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́хці ’смярдзець’ (раг., Сл. ПЗБ). Да пах (гл.). Аб суфіксе ‑ці (замест ‑ны) гл. Карскі 2-3, 276–279.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́тарны, ‑ая, ‑ае.

1. Непрыемны ад празмернай канцэнтрацыі якіх‑н. якасцей (пра смак, пах і пад.). Смачны бульбяны водар перабівае цяжкі, прытарны пах каніны. С. Александровіч. Кругом было ціха. Пахла, здавалася, гуркамі, белапузымі гарбузамі, якія яшчэ спелі, махрыстым прытарным маркоўнікам... Ермаловіч.

2. перан. Празмерна, ненатуральна саладжавы. Прытарная ветлівасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мя́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мяты, уласцівы ёй. Мятны пах. // Прыгатаваны з мяты, з мятай. Мятныя цукеркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)