◎ Ла́ўдаць, драг. лаўдаты ’есці’ (Клім.). Няясна. Магчыма, генетычна звязана з літ. läudaga ’гультай’, ’неахайны’ (і узнікла са словазлучэння, якое абазначала ’павольна есці’). Аднак, калі улічыць рус. уладз. лаудить ’есці або піць з асаблівым апетытам’, можна меркаваць пра запазычанне. Не выключана балтыйская крыніца літ. lamdyti ’камячыць, мяць’: перанос значэння ’мяць’ > ’есці’ характэрны для іншых моў, параўн. вепс. mähmďä ’мяць, размінаць’ і ’прагна есці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Падві́чка ’стужка’ (Шатал.), подвычка ’тс’ (Сл. Брэс.), ’абруч, на які накручвалі намітку, пасма льну, што падкладаюць пад валасы, каб зрабіць прычоску’ (Сл. ПЗБ), под- вічка ’хустка, завязаная на лоб пад другую хустку’ (Сл. Брэс.). Польск. podwika ’занавеска; вуаль, белая галаўная хутка’. Польск. слова з *podwijka < wić (Брукнер, 426), (гл. віць). У бел., відавочна, з польскага, калі меркаваць па арэалу бытавання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́мніць ’памятаць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.), помліць, помняць, поўніць ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. помнити (Сл. Скар.). Рус. по́мнить, польск. pomnieć ’тс’. Прасл. *po‑mьněti (Махэк, 490) < *mьněti/*mьniti ’думаць, меркаваць’, гл. памяць. Станкевіч (Зб. тв., 1, 59) лічыць, што па-беларуску мае быць по́мнець, што неабавязкова, паколькі магчыма і ўтварэнне *po‑mьniti ’тс’, параўн. літ. miñti ’помніць’ і minéti ’прыпамінаць, успамінаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Са́дніць ’шчымець, даваць пякучы боль (у выніку ранення, раздражнення скуры, апёку і пад.)’ (ТСБМ), садні́ць ’тс’ (Бяльк.), садне́ць ’тс’ (Мат. Гом.). Рус. садни́ть ’тс’. Дзеяслоў утвораны ад прасл. *sadъno ’пляма, нацертае месца’, якое ад садзіць; гл. Шанскі, ЭИРЯ, 1, 72. Калі ўлічыць лінгвагеаграфію і тое, што садно́ (гл.) не мае гэтага значэння, то можна меркаваць, што дзеяслоў са́дніць — гэта пранікненне з рускай тэрыторыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ільні́шча ’поле, з якога сабралі лён або на якім папярэдняй культурай быў лён’ (ТСБМ, Мат., Юрч., Мат. Гом., Янк. II); параўн. рус. дыял. льни́ще, ильни́ще, укр. льони́ще, польск. lnisko, в.-луж. lenišćo, чэш. lniště, дыял. leniště, славен. laníšče, серб.-харв. ла̀нӣште, балг. ле́нище, макед. лениште. Агульнаслав. арэал пашырэння дазваляе меркаваць аб прасл. утварэнні з суф. ‑išče ад *lьnъ (гл. лён); параўн. ільнянішча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баўдзі́ла ’лаянкавае слова’ (Янк. БП), ’дурань’ (Янк. Мат., Бір. Дзярж., БРС), бо́ўдзіла ’дурань’ (Янк. Мат.), бо́ўдзіло (Арх. Бяльк., слонім.), боўдзіла ’вярзіла’ (Шат.), ’чалавек, які ў гутарцы ўжывае недарэчныя ці лаянкавыя словы’ (КЭС, лаг.), бо́ўціла ’лаянкавае слова’ (КЭС). Можна меркаваць, што ёсць сувязь з словам боўдзіла ’жэрдка, якой заганяюць рыбу ў сетку’ (гл.). Перанос значэння ’палка, дубіна, жэрдка’ → ’дурань’ добра вядомы амаль ва ўсіх мовах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брухме́ль ’чалавек з тоўстым жыватом’ (КЭС, лаг.), брухе́ль ’празмерна тоўсты чалавек’ (Янк. Мат.). Бясспрэчна, экспрэсіўныя формы да бру́ха ’жывот’. Прынамсі брухме́ль сустракаецца, напр., у рус. гаворках (таксама ў форме брюхмель!) як назва брызгліны. Можна меркаваць, што назва расліны (ягад) тыпу брухме́ль нейкім чынам асацыіравалася з бру́ха ’жывот’ (аб гэтым сведчыць форма брюхмель у рус. гаворках) і была перанесена на тоўстага, брухатага чалавека. Гл. яшчэ брухе́ль.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Буксінка ’бручка, Brassica napus L.’ (маг., Кіс.). Бясспрэчна, мясцовае ўтварэнне (няма ў іншых мовах і суседніх дыялектах). Паколькі бручка часта носіць розныя, яўна новыя назвы (параўн., напр., немка, чыгірынка), у тым ліку і па колеру (сінюха), то можна меркаваць пра сувязь з прыметнікам тыпу рус. дыял. букси́новый ’чырвона-жоўты або цёмна-аранжавы’ (< фукси́н < ням.). Адсюль буксінка ’бручка’. Параўн. бу́кса 2 ’бручка’. Гл. Краўчук, БЛ, 1973, 3, 56.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валкава́ць 1 ’качаць бялізну’ (Шатал., Шн., Інстр. I). Да валкі ’качалкі для бялізны’ (гл.).
*Валкава́ць 2, валковати ’есці на поўны рот’ (КЭС). Клімчук (Бел.-рус. ізал., 51) параўноўвае з рус. валкий ’ласы, сквапны, зайздросны’ (СРНГ, 28). Літ. válgyti ’есці’, valgùs ’пражэрлівы, той, хто многа есць’ дазваляе меркаваць, што *валкаваць, *валкі з’яўляюцца балтызмамі.
Валкава́ць 3 ’зграбаць сена ў валкі’ (БРС, КСТ, КЭС). Укр. валкувати ’тс’. Да вал 4.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галу́твы ’замёрзлая зямля або гразь; груда’ (віц., Яшкін). Параўн. галу́та ’замёрзлая зямля без снегу’ (Шатал.). Можна меркаваць, што тут нейкія формы з уканнем (фанетычным або як вынік уплыву іншых слоў — сказаць цяжка). Параўн. падобныя формы з рус. мовы: голутва́, голудьба ’замёрзлыя кучы зямлі восенню’. Здаецца, што зыходныя формы для бел. мовы былі *golotva, *golota ад *golъ; параўн. важны элемент семантыкі ў слове галу́та: ’замёрзлая зямля без снегу’ (!).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)