Раске́па ’расцяпа, някемлівы, рассеяны, няўважлівы чалавек’ (карэл., З нар. сл.; дзярж., Нар. сл.; Сл. рэг. лекс.). Непалаталізаваны варыянт да расцяпа, які, паводле Векслера (Гіст., 92), рэалізаваўся на поўдні Беларусі на месцы спалучэння sk у skʼ у пачатку і сярэдзіне слова. Пра сувязь з кеп ’дурань; блазан’ (гл.) спецыяльна Слаўскі, 2, 151. Сюды ж і раске́па ’раздвоены дышаль у вупражы валоў’ (Лексика Пол.), раске́пацьзразумець, здагадацца’ (Жд. 2), магчыма, пад уплывам кепова́ць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́цы1 ’кароткі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Касп., Бяльк.). Укр. куций, рус. куцый ’тс’. Надзейнай этымалогіі няма. Экспрэсіўны варыянт да *кусы (укр. кусий ’куцы’, балг. къс, серб.-харв. ку̑с, польск. kęsy, чэш. kusý, в.-луж. kuši, н.-луж. kušy ’тс’) (Бернекер, 601; Міклашыч, 128). Гэта версія даволі надзейная, бо дапамагае зразумець абмежаванае распаўсюджанне куцы і тое, што кусы і куцы знаходзяцца, за выключэннем укр. кусий, у дадатковай дыстрыбуцыі.

Ку́цы2 ’чорт’ (Сержп. Грам.). Гл. куцы1. Параўн. куртаты2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паня́ць, найму, поймеш, пойме; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і зразумець. Родзяцца ў сэрцы дзіўныя думы, Хочацца пушчу падслухаць, паняць. Купала. Сальеры ў творчасці ўсё хацеў паняць, Ва ўсім упэўніцца, усё абмеркаваць. Багдановіч. Не ведаю, ці заахвоцілі мяне такія доказы, але з гэтае гаворкі я паняў, што людзі не роўныя. Скрыган.

•••

Паняць моду — тое, што і узяць моду (гл. узяць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасягну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. на каго-што. Зрабіць замах па каго‑, што‑н., пазбавіць каго‑н. чаго‑н. Пасягнуць на чужое дабро. Пасягнуць на свабоду чалавека. □ — У кожным простым чалавеку [пілсудчыкі] бачылі раба, які ўзбунтаваўся, які пасягнуў на іх правы і ўладу. Машара.

2. што. Зразумець, ахапіць розумам што‑н. Зноў гарыць у ім [хлопчыку] жаданне Тайн[у] нотаў пасягнуць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тлума́ч, ‑а, м.

1. Гіст. Асоба, якая выкарыстоўвалася для вуснага перакладу з замежнай мовы ў час размовы. // Службовая асоба, якая выконвала абавязкі перакладчыка ў час афіцыйных перагавораў.

2. Разм. Тое, што і тлумачальнік. Сымоніха з Лявоніхай .. пачынаюць гутарку. Мова іх на першы погляд здаецца самай простай .. Каб зразумець глыбокі сэнс гэтай мовы, патрэбен добры тлумач — іначай чалавек не пачуе праўдзівага смаку. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удзяўбці́, ‑бу, ‑беш, ‑бе; ‑бём, ‑бяце; пр. удзёўб, удзяўбла, ‑ло; зак., каго-што.

1. Часта ўдараючы, разрыхліць што‑н., зрабіць паглыбленне, адтуліну ў чым‑н. Зямля так умерзла, што не ўдзяўбці яе.

2. Тое, што і удзеўбануць.

3. перан. Разм. Неаднаразова паўтараючы, заставіць цвёрда засвоіць, зразумець што‑н.; убіць. [Тамаш:] — Іначай жыць .. [дзеці] будуць. Я гэта сам удзёўб сабе ў галаву і ўсім дзяўбу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

услу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Уважліва прыслухацца, стараючыся пачуць, зразумець што‑н. Насцярожанымі вачыма акінуў.. [Паніковіч] сход, прэзідыум і ўслухаўся ў гаворку прамоўцы. Быкаў. Генадзь услухаўся ў мелодыю, у словы песні і далучыўся да ўсяго спеўнага гурту. Сабаленка. Тады.. [Ірка] ўслухалася: нехта стукаў далёка ў лесе, і недзе рыпеў снег. Пташнікаў. Стаўшы пасярэдзіне гумна, яшчэ раз прагна ўслухалася [Аксіння] ў начную цемень, сілячыся ўлавіць, учуць след жывога чалавечага дыхання. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уця́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што і з дадан. сказам.

Разм. Зразумець сэнс, змест чаго‑н. Пытанне прагучала нечакана, і Вера не адразу ўцяміла, пра што гаворыць вяснушкаваты, кірпаносы хлапец. Асіпенка. Маці ніяк не магла ўцяміць усяго таго, што так нечакана здарылася. Ставер. // Поўнасцю, да канца ўсвядоміць што‑н. Прашу, калегі, цвёрда ўцяміць Святую мудрасць даўніх год: Малая кропля крышыць камень, Цярплівасць — сцены перашкод. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калама́шка ’лаянка на няўклюднага, чараватага чалавека’ (Шат.). Фармальна суадносіцца з каламашка ’воз’, ’нязграбны воз’, ’воз для перавозу цяжкасцей’ і да т. п. — значэнні, якія тлумачаць, відаць, утварэнне каламашка ’лаянка’. З разглядаемым словам суадносіцца кылымашыцца ’таўчыся, збірацца ў адным месцы’ (Бяльк.) (паводле фанетычнага крытэрыю ўтворана ад асновы каламаш‑). Семантыка, відавочна, адрозніваецца, аднак яе можна зразумець як натуральнае развіццё ’капацца, вазіцца’ > ’таўчыся на адным месцы’, > ’збірацца ў адным месцы’. Такое развіццё значэння верагоднае, паколькі ажыццяўляецца ў яўна экспрэсіўных лексемах, дзе семантыка з’яўляецца дыфузорнай і лёгка можа субстывавацца. Параўн. яшчэ пск. колымажиться ’важнічаць, фанабэрыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асво́іць, асвою, асвоіш, асвоіць; зак., што.

1. Навучыцца карыстацца чым‑н., авалодаць чым‑н. Асвоіць новую тэхніку. Асвоіць замежную мову. // Навучыцца вырабляць што‑н. Асвоіць вытворчасць новых станкоў. // Засвоіць, зразумець што‑н. Іван памагаў па матэматыцы — прагрэсіі, лагарыфмы, сінусы і косінусы Міця асвоіў як мае быць. Навуменка.

2. Уключыць у круг сваёй гаспадарчай дзейнасці; абжыць. Асвоіць цалінныя землі. // Выкарыстаць (грошы, сродкі і пад.). Асвоіць фонды. Асвоіць спадчыну. Асвоіць бюджэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)