вы́браться в разн. знач. вы́брацца, мног. павыбіра́цца; (выпутаться из чего-л. — ещё) разг. вы́блытацца; (о свободном времени — ещё) знайсці́ся;

вы́браться из боло́та на хоро́шую доро́гу вы́брацца з бало́та на до́брую даро́гу;

тяжело́ вы́браться из до́ма ця́жка вы́брацца з до́му;

вы́браться в теа́тр вы́брацца ў тэа́тр;

приезжа́й, е́сли вы́берется свобо́дный день прыязджа́й, калі́ вы́берацца (зно́йдзецца) свабо́дны (во́льны) дзень.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падзе́ць, ‑дзену, ‑дзенеш, ‑дзене; заг. падзень; зак., каго-што (ужываецца з прысл. «дзе», «недзе», «куды», «некуды»).

Разм.

1. Палажыць куды‑н. так, што цяжка знайсці. [Тамаш:] — Дзе ж ты, сынку, запалкі падзеў? Чорны. // Схаваць, некуды звесці. [Дзеці:] — Куды нашых настаўнікаў падзелі? Сабаленка.

2. Змясціць куды‑н., знайсці для каго‑, чаго‑н. месца сховішча, прытулак і пад. Юзя не ведала, дзе падзець драбавік. Бажко. — Вось забралі цябе ў палон, душылі голадам — і маўчаў. Уцёк і ўсё тваё ўцякло з табой. А я куды ўцяку? Дзе іх падзену? — бацька паказаў на прыціхлых дзяцей, якія ўважліва слухалі гаворку дарослых. Навуменка. // Зрасходаваць, патраціць; выкарыстаць. [Чарняхоўскі] не ведаў, куды падзець энергію, якая бурліла ў ім. Мележ. Але прыходзілі доўгія зімнія вечары. Куды было падзець гэты вольны час? Колас.

•••

Не ведаць (не знаць), куды (дзе) вочы падзець гл. ведаць.

Не ведаць (не знаць), куды (дзе) рукі падзець гл. ведаць.

Не ведаць (не знаць), куды (дзе) сябе падзець гл. ведаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Адсунуць адно ад аднаго на нейкую адлегласць, адсунуць у розныя бакі. [Андрэю] з Веркай не было як выйсці з кута, і ім рассунулі сталы. Пташнікаў. [Міхалка] адчыніў стрэшку вулля, рассунуў рамкі, каб быў вольны праход пчолам. Якімовіч. // Раз’яднаць, утварыўшы вольнае месца, раскрыўшы што‑н. Рассунуць заслону. □ Нешта такое мяцежнае было ў голасе маці, што .. [Алесь] раптам кінуўся да шторы і са звонам рассунуў яе. Караткевіч. // Прымусіць расступіцца, расхіліць у бакі. Раманюк адышоў ад трыбуны, рассунуў студэнтаў, якія сядзелі ў прэзідыуме, сеў. Карпюк. [Жанчына] асцярожна пасунулася ў гушчар, рассунула галлё, імкліва падалася наперад. Лынькоў.

2. Зрабіць шырэйшым, раскласці (што‑н. складное, рассоўнае). Антон Авяр’янавіч рашуча ўстаў з канапы і рассунуў стол. Васілёнак. Бацька Стася стаяў трохі воддаль ад людзей. А потым рассунуў сваю казулю-сажань і пайшоў мераць поле. Хомчанка. // Зрабіць шырэйшым, большым. Дык рассунем кола шырай, Патанцуем на памосце. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Муж ’жанаты мужчына ў адносінах да сваёй жонкі’, ’дзеяч у якой-небудзь галіне’ (ТСБМ, Маш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, Яруш., Пан. дыс.), му́жні, му́жны, му́зькі ’ўласцівы мужу’, ’мужчынскі’, ’храбры, рашучы, вытрыманы, статны’, мужне́ць ’рабіцца дарослым, больш мужным, развівацца’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Касп.). Укр., рус. муж; ст.-рус. мужъ, мужь ’мужчына’, ’знакаміты, важны, вольны чалавек’, польск. mąż, н.-, в.-луж. muž, чэш., славац. muž, славен. mǫ̑z, серб.-харв. му̑ж, макед. маж, балг. мъжъ́т, ст.-слав. mѫż. Прасл. mǫžь лічыцца роднасным са ст.-інд. mánuṣ (mánu‑, mánuṣ) ’мужчына, чалавек’, авест. manuš‑, гоц. manna, ст.-ісл. maðr, лац.-герм. Mannus — імя прабацькі германцаў, фрыгійск. Μάνης — роданачальнік фрыгійцаў < і.-е. *manu‑/*monu‑ (Траўтман, 169; Мее, 209, 354; Фрыск, 1, 83; Фасмер, 2, 670–671; Покарны, 1, 700; Бязлай (М. Сной), 2, 198–199). Мартынаў (Язык, 56) мяркуе, што прасл. mǫžь з’яўляецца іран. інгрэдыентам у прасл. мове (з іран. manuš, якое аформілася пад уплывам прасл. мадэлі, параўн. vǫžь, gǫžь). Жураўлёў (Тезисы докл. Междунар. симп. по пробл. этимол., историч. лекс. и лексикограф. M., 1984, 12) аспрэчвае гэта, спасылаючыся на тое, што слав.-скіфск. пранікненні мелі месца за 1500 год да падзення рэдукаваных. Гл. таксама Шаўр (Etymologie, 17–18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нядзе́ля ’нядзеля, рус. воскресение’ (Нас., Гарэц., Булг.), ’нядзеля; тыдзень’ (Яруш., Грыг., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’тыдзень’ (Бяльк., Касп.), укр. неділя ’нядзеля’, рус. неделя ’тыдзень’, польск. niedziela ’нядзеля’, чэш. neděle ’нядзеля; тыдзень’, славац. nedeľa ’тс’, палаб. nidelʼɛ ’тс’, в.-луж. njedźela ’тс’, н.-луж. njeźela ’тс’, славен. nedélja ’тс’, серб.-харв. нѐдеља ’тс’, макед. недела ’тс’, балг. неделя ’тс’, ст.-слав. недѣлꙗ ’тс’. Прасл. *nedělja, лічыцца калькай з лац. feria, сярод значэнняў якога ’свята; вольны ад работы дзень’; менш верагоднай крыніцай з’яўляецца грэч. ἄπρακτος (ἥμερος) са значэннямі ’бязмэтны; які праводзіцца ў бяздзеянні, нерабочы’ (Фасмер, 3, 57); паводле Львова (Зб. Нахцігалю, 186–187), ст.-слав. недѣлꙗ магло з’явіцца і ўвайсці ў славянскія кнігі ў Маравіі са значэннем ’стан нядзеяння’, дзе другая частка *дѣлꙗ як у слове дрѣводѣлꙗ ’цясляр’ і пад. (гл. дзеля). Перанос назвы з дня тыдня, ад якога вялі адлік, на адрэзак часу пасля гэтага дня: ’нядзеля’ — ’тыдзень’, параўн. рус. арх. ле́то ’год’ < ле́то ’лета’. Гл. таксама Дурнаво, RÉS, 6, 107; Матушэўскі, Słowiański tydzień. Łódź, 1978; Сямчынскі, Семант. інтэрф. мов. Київ, 1974, 178; Ферлюга–Пятроніа, Živa antika, 34, 1–2; 43–48. Сюды ж нядзе́льнікаваць ’адпачываць, па-святочнаму прыбірацца’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ра́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Невялікая рама (у 2 знач.). Партрэт жонкі Івана Ігнатавіча вісеў, нібы абраз, у чырвоным куце хаты, у рамцы пад шклом. Хомчанка. // Графічнае абрамленне тэксту, малюнка. Арнаментальная рамка. Жалобная рамка. // Пра тое, што з’яўляецца абрамленнем чаго‑н. Здалёк матава-срэбным люстрам у цёмна-кучаравых, мазаічных рамках блішчыць рака. Нікановіч.

2. толькі мн. (ра́мкі, ‑мак); перан. Межы, у якіх павінна адбывацца, адбываецца што‑н. Жыццё ў ранейшых, дзедаўскіх, рамках здавалася цесным і сумным. Ракітны. Праўда, медыцынская практыка ва ўмовах партызанскага жыцця шмат чаму навучыла.. [Коўбеца], стала больш разнастайнай, выйшла з рамак ранейшай спецыяльнасці. М. Ткачоў. У рамках культурнай праграмы перад удзельнікамі свята выступілі творчыя калектывы, артысты і спартсмены. «Звязда».

3. Тое, што і рама (у 4 знач.). [Міхалка] адчыніў стрэшку вулля, рассунуў рамкі, каб быў вольны праход пчолам. Якімовіч.

4. Тэхнічнае прыстасаванне, знешне падобнае на невялікую раму (у 2 знач.). Прыцэльная рамка кулямёта.

•••

Выйсці за рамкі гл. выйсці.

Выйсці з рамак гл. выйсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самасто́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які існуе незалежна, свабодна. Самастойная дзяржава. □ Беларусы, раней прыгнечаная нацыя, набылі сваю самастойную дзяржаўнасць упершыню за ўвесь час існавання беларускага народа. «Весці». // Які вылучаецца сярод іншых, мае ўласнае значэнне; асобны. Самастойнае пытанне. Самастойны сказ. □ Гук ы не з’яўляецца самастойнай фанемай таму, што ў беларускай і рускай мовах няма такіх слоў, якія б адрозніваліся ад іншых слоў гэтым гукам. Юргелевіч.

2. Здольны дзейнічаць сам, без чужой дапамогі або кіраўніцтва. [Саша] ўжо самастойны чалавек, фельчар, у яе новыя знаёмыя — колькі ў вёсцы настаўнікаў і іншых хлопцаў! Шамякін. // Уласцівы такому чалавеку. Усе.. месцы з твораў Маркса і Энгельса.. аб дзяржаве павінны быць абавязкова прыведзены ў магчыма больш поўным выглядзе, каб чытач мог скласці сабе самастойнае ўяўленне аб сукупнасці поглядаў заснавальнікаў навуковага сацыялізма. Ленін. // Сур’ёзны, разважлівы. Самастойны хлопчык.

3. Які ажыццяўляецца сваімі сіламі або па сваёй ініцыятыве, на падставе ўласнага меркавання. Самастойны крок. □ [Русаковіч:] — Я не хачу правальвацца на першай сваёй самастойнай рабоце. Крапіва. // Вольны ад пабочных уплываў, арыгінальны. Самастойнае даследаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

употребля́ть несов.

1. (использовать) скарысто́ўваць, выкарысто́ўваць;

употребля́ть свобо́дное вре́мя на чте́ние скарысто́ўваць (выкарысто́ўваць) во́льны час для чыта́ння;

употребля́ть с по́льзой скарысто́ўваць (выкарысто́ўваць);

употребля́ть в де́ло выкарысто́ўваць;

2. (применять) ужыва́ць;

употребля́ть стари́нные выраже́ния ужыва́ць старасве́цкія вы́разы;

он не употребля́ет спиртны́х напи́тков ён не ўжыва́е спіртны́х напо́яў;

употребля́ть власть ужыва́ць ула́ду;

3. (тратить) тра́ціць;

употребля́ть во зло дове́рие злоўжыва́ць даве́рам;

употребля́ть все уси́лия прыклада́ць усе́ намага́нні;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Люд ’народ, людзі’, ’зборышча людзей, натоўп’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Ян.; віл., Сл. ПЗБ). Укр. люд, рус. люд ’тс’, польск. lud, ст.-польск. ’падданыя’, н.- і в.-луж. lud ’тс’, ’войска’, н.-луж. luś ’чалавек’, палаб. lʼai̯dai̯ ’людзі’, чэш. lid, ст.-чэш. ľud ’люд’, славац. ľud ’тс’, славен. ljȗd, харв. (да XV ст.) ljudje, балг. (арго муляраў) люд ’чалавек’, ст.-балг. людъ ’народ’, ст.-слав. людиѥ ’народ’, людинъвольны чалавек’. Прасл. lʼudъ ’народ, людзі, звязаныя агульным паходжаннем і мовай’ < і.-е. *leudho‑ < *leudh‑ ’расці’, літ. liáudis ’народ’, liaudžià ’дамачадцы’, лат. ļàudis ’людзі’; ст.-в.-ням. liut, с.-в.-ням. liute ’народ’, бургундск. leudis ’свабодны чалавек’, ст.-грэч. ἐλεύθερος, лац. liber ’тс’, līberi ’дзеці’; ст.-інд. rṓdhati, ст.-іран. raoðaiti ’расце’, гоц. liudan ’расці’, алб. lenj ’нараджаюся, узнікаю’ (Фасмер, 2, 545; Слаўскі, 4, 363–364; Скок, 2, 339–340; Махэк₂, 331–332; Шустар-Шэўц, 12, 865–866; Бязлай, 2, 146; БЕР, 3, 576–577). Мартынаў (Лекс. взаим., 96–98) лічыць, што прасл. ljudъ запазычана з прагерм. leuda. Сюды ж і лю́дзі, людцэ́, людзячкі, людке́ ’людцы’ (Шат.; ст.-дар., Сл. ПЗБ), людзёнак ’чалавек’ (полац., Нар. лекс.), людзі́на ’жанчына’ (Сцяшк.), людзі́на, люды́на, людзіна́ ’чалавек, асоба’ (Сл. ПЗБ, Федар. Дад.; Ян., ТС; КЭС, лаг.), людзі́ска, люды́ска ’людзі’ (Сл. ПЗБ), людя́ ’чалавек увогуле’ (Бес.); лю́дносць ’людзі’ < польск. ludność ’насельніцтва’ (дзятл., Сл. ПЗБ), людкове ’людзі’ (Сцяшк.) < польск. ludkowie ’просты люд’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кампа́нія 1, ‑і, ж.

1. Група асоб, звычайна блізка знаёмых, якія разам праводзяць вольны час. Усёй кампаніяй хлопцы і дзяўчаты рушылі на Румавую вуліцу і выйшлі на бераг Нёмана. С. Александровіч. Да зімы кампанія наша спакваля разбрылася па свеце: хто пайшоў на фронт, хто на вучобу, каго перавялі ў іншы раён. Брыль.

2. Капіталістычнае прамысловае або гандлёвае таварыства, якое аб’ядноўвае прадпрыемцаў. Акцыянерная кампанія. Параходная кампанія. Чыгуначная кампанія. // У назве такога таварыства — абазначэнне яго членаў (на пісьме скарочана К°), якое далучаецца да прозвішча афіцыйнага кіраўніка.

•••

За кампанію — разам з другімі, толькі таму, што тое самае робяць іншыя.

Не кампанія каму хто — не падыходзіць каму‑н. як сябра, прыяцель.

Цёплая кампанія — цесна звязаная група людзей, што сумесна праводзяць час за якім‑н. непахвальным заняткам.

кампа́нія 2, ‑і, ж.

1. Сукупнасць ваенных аперацый, аб’яднаных агульнай стратэгічнай мэтай; ваенны паход. Крымская кампанія. Японская кампанія.

2. Перыяд знаходжання карабля ў плаванні. Летняя марская кампанія.

3. Сукупнасць мерапрыемстваў для ажыццяўлення якой‑н. важнай грамадска-палітычнай або гаспадарчай задачы. Выбарчая кампанія. Страхавая кампанія. Пасяўная кампанія. Разгарнуць кампанію.

[Фр. campagne.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)