адшчыпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што і чаго.
Шчыпком аддзяліць, адарваць. Я знячэўку адшчыпнуў лісток ад вінаграду, а потым зрабіў руку трубачкаю, паклаў лісток і стрэліў. Баранавых. [Міхась] адшчыпнуў толькі маленькі кавалак хлеба і ўкінуў яго ў рот. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раз’ядна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Аддзяліць адзін ад другога (пра злучаныя часткі чаго‑н.). Раз’яднаць правады.
2. перан.; каго. Зрабіць далёкімі, чужымі адзін другому. І зноў надоўга нас раз’яднала маўчанне. Васілевіч. Вайна раз’яднала, абяздоліла сотні тысяч сямей. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адцадзі́ць, ‑цаджу, ‑цэдзіш, ‑цэдзіць; зак., што.
Цэдзячы, адліць; аддзяліць рэдкае, вадкасць ад гушчы, прымесей. З печы спрытна злезла гаспадыня, схапіла на запечку анучу і анучаю выхапіла з пячуркі чыгунок ды панесла яго ў кут ля парога, каб адцадзіць над цэбрам бульбу. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адчапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак., што.
1. Расчэпліваючы, аддзяліць што‑н. прычэпленае. Шаманскі спрытна адчапіў плугі, і трактар лёгка пабег наперад. Дуброўскі. Зняў [Алесь] ватоўку, скруціў яе і перавязаў аборкай, якую адчапіў ад ашыйніка сабакі. Ваданосаў.
2. Зняць што‑н. начэпленае. Адчапіць значок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсячы́, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце, ‑сякуць; пр. ‑сек, ‑секла; зак., каго-што.
1. Адсякаючы, аддзяліць. Абсячы сучча на дрэве.
2. перан. Спыніць, абарваць каго‑н. Дзе ж.. [хлопцам] пасівець, калі яны цэлы год нібы ў госці на заняткі ходзяць? — абсекла Сашу Люба. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перфарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец.
1. Зрабіць (рабіць) шчыліну ў горнай народзе. // Аддзяліць (аддзяляць) перфаратарам (у 1 знач.) частку масіву горнай пароды. Перфараваць пласт калійнай солі.
2. Прабіць (прабіваць) скразныя адтуліны на чым‑н. паводле пэўнай сістэмы. Перфараваць кінастужку.
[Ад лац. perforare — свідраваць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што і чаго.
1. Аддзяліць агароджай што‑н. у сваю карысць. У сухія гады там добра растуць буракі і без канавы, таму Нікадзім Пятровіч трохі ўгарадзіў сабе гэтай нізіны. Кулакоўскі.
2. Акружыць агароджай што‑н. Угарадзіць двор.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перагаро́дка, парагаро́дка, пырыгоро́дка ’тонкая сценка ў памяшканні’ (ТСБМ), ’канявая сцяна’ (ЛА, 4), ’дыяфрагма’ (ЛА, 1). Да прасл. *per‑gord‑ъka, якое з *per‑gord‑iti ’перагарадзіць, агарадзіць, аддзяліць, паставіць плот’; словаўтваральна і марфемна тоеснае с.-перс. par‑gārdan ’праводзіць вакол баразну’, ’агароджваць’ (Трубачоў, Проспект, 69). Больш падрабязна гл. пера- і гарадзі́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адкляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Адбіць, аддзяліць прыкляпанае. Адкляпаць заклёпкі.
2. Накляпаць касу. [Высеўка:] — Вельмі ж любіў.. [Яўтух] касьбу. Можа, таму, што ў пракосе далёка ззаду пакідаў усіх, а можа, таму, што многія прасіліся, каб ён касу адкляпаў, — толькі касьбы чакаў, як вялікага свята. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкусі́ць, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак., што і чаго.
Кусаючы, аддзяліць частку ад цэлага. Пасля кожнай чаркі Антаніна Міхайлаўна брала хлеб, і, перш чым адкусіць, падносіла яго да носа і нюхала, а потым ужо клала ў рот і закусвала. Колас. // Адцяць шчыпцамі, кусачкамі. Адкусіць кавалак дроту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)