цяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Тое, што і цягнуць (у 1, 2, 5, 6, 8, 10 і 13 знач.) з той розніцай, што цягаць абазначае шматразовае дзеянне, якое адбываецца ў розныя часы і ў розных напрамках. Самае страшнае — смерць Казачэнкі, начальніка штаба, які цягаў з сабой сумку з дакументамі. Навуменка. [Ілья:] — Сёння рыбка павінна здорава брацца. Толькі паспяваў цягаць. Васілёнак. Аліку, відаць, было весела, бо ён з захапленнем цягаў за вяровачку свой сіненькі грузавік. Арабей. Малое такое, што ні яго дома пакінуць, ні яго з сабою цягаць. Крапіва. Дарэмна здалёку Паўнюткія вёдры цягала [маці], Той камень у спёку Вадой і слязьмі палівала. Куляшоў. / у перан. ужыв. Цяпер і ён такі ж прапашчы, Ланцуг жыцця цягае ледзь. Жылка.
2. Красці. [Дзямід:] — Ліса яшчэ часам малых парасят цягае. В. Вольскі. — Прыкусі язык! — крыкнуў.. [Сяўрук] на Хвядосіху. — Ты думаеш, што як пры немцах тут усё валакла, цягала, дык і цяпер... Кулакоўскі.
3. Насіць доўгі час (адзенне). Тое, што маці берагла на свята, Дар’я пачала цягаць штодня. Паслядовіч. — Не пужайце вельмі, не баімся! — злавалася Каця [на брыгадзіра]. — Апошняе зімовае паліто на работу цягаю — ніхто не бачыць. Мыслівец.
4. Тузаць за што‑н. Абапёршыся плячом на сцяну, стаяла Каця, .. якую Рыгор не раз цягаў за косы. Ваданосаў. Віктар успомніў, як прыйшоў да іх Адам і пачаў цягаць Паўла за вушы. Гроднеў. Здаецца, зусім нядаўна ён [Міша] з іншымі малышамі цягаў ноччу за гэты дрот, адводзіў увагу гаспадара і сабакі ад таго месца, дзе іншыя хлопцы абіралі яблыкі. Карпюк.
5. Валачы па зямлі. Цягаць хустку па зямлі. □ Віцю, разведчыка, эсэсаўцы прывязалі да хваста каня і цягалі па бруку вуліц. Брыль.
•••
Ледзь ногі цягаць (цягнуць, валачы, перастаўляць) — а) з цяжкасцю ісці; б) пра старога, слабага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хутка, скора, шпарка, быстра, спешна, паспешна, паспешліва, спехам, спяшаючыся, торапка, таропка, тарапліва, жвава, мігам, уміг, імкліва, імпэтна, імгненна, вокамгненна, увачавідкі, ураз, умомант, бегла, маланкава, кулём, стрымгалоў, наўскач, бягом, бегма, лёцьма, улёт; наскора, духам (разм.); шыбка, моцна, борзда, борздка, хапатліва, хапліва, упохапкі, хапаючыся, вобмельгам, вомегам, вобцас, кумільгом, кумільгна, наўскапыта, учвалам, угрунь, сугрунём (абл.); ліхаманкава, шалёна, ашалела, птушкай, каменем, куляй, стралой, ветрам, віхрам, агнём, перуном, маланкай, безаглядна (перан.) □ у хуткім тэмпе, на скорую руку, спешным парадкам, наспех, у той жа час, у адзін момант, як адзін момант, у хвіліну, за адну хвіліну, у мінуту, у імгненне, у адно імгненне, у імгненне вока, у міг вока, у два мігі, у вачах, на вачах, як бачыш, як відзіш, як на дражджах, не па днях, а па гадзінах, на ўвесь дух, ва ўвесь дух, у адзін дух, адным духам, што ёсць духу, адным дыхам, колькі сілы, што сілы, на ўсю сілу, як дуж, як мага, на ўсе жылы, адным махам, у абгонкі, на хаду, на ўвесь ход, на поўны ход, на ўвесь скач, на адной назе, ва ўсе ногі, з усіх ног, з усіх чатырох ног, не чуючы ног, у два скокі, ва ўсе лапаткі, на злом галавы, на злом шыі, з усіх капытоў, без аглядкі, як на пажар, высалапіўшы язык, як куля, як корак з бутэлькі, як птушка, на крылах, на крыллях, як маланка, як страла, як вецер, як віхор, на ляту, раз-раз, раз-два
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
смерть прям., перен. смерць, род. сме́рці ж.;
свое́й сме́ртью у́мер сваёй сме́рцю памёр;
◊
вопро́с жи́зни и сме́рти пыта́нне жыцця́ і сме́рці;
до́ смерти да сме́рці;
до́ смерти спать хо́чется да сме́рці спаць хо́чацца;
бле́дный как смерть бле́дны (бе́лы) як смерць;
ме́жду жи́знью и сме́ртью паміж жыццём і сме́рцю;
не на жизнь, а на смерть не на жыццё, а на смерць;
при́ смерти пры сме́рці;
найти́ свою́ смерть знайсці́ сваю́ сме́рць;
на волосо́к от сме́рти на валасо́к ад сме́рці;
его́ то́лько за сме́ртью посыла́ть яго то́лькі па смерць пасыла́ць;
пе́ред сме́ртью не нады́шишься пе́рад сме́рцю не нады́хаешся;
поги́бнуть (пасть) сме́ртью хра́брых загі́нуць сме́рцю хра́брых;
смотре́ть сме́рти в глаза́ глядзе́ць сме́рці ў во́чы;
на миру́ и смерть красна́ посл. на лю́дзях і паме́рці не стра́шна;
двум смертя́м не быва́ть, а одно́й не минова́ть посл. двум сме́рцям не быць, а адно́й не міну́ць; раз паміра́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прылі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прыліп, ‑ла; зак.
1. Моцна прыстаць да чаго‑н. (пра што‑н. ліпкае, клейкае, мокрае або да чаго‑н. ліпкага, клейкага, мокрага і пад.). Кроў неўзабаве закарэла, і разарваныя нагавіцы прыліплі да раны. Чорны. Крушынскі сарваў са стала свой правы локаць, які прыліп да цыраты. Бядуля. // перан. Шчыльна прытуліцца, прыціснуцца да чаго‑н. [Кулямётчык] .. здаваўся адным целам з кулямётам, да таго ён прыліп да яго, зблізіўся з ім. Лынькоў. Пад плотам, у прагным чаканні, прыліп да зямлі худы рабы кот. Савіцкі. Да шыбы прыліп спачатку жаночы твар, пасля ён знік, а з глыбіні пакоя да акна падышоў мужчына. Брыль. // перан. Замацавацца за кім‑н. (пра мянушку, прозвішча). Прыліпла мянушка да .. [Асмалоўскага] — Адвакат. Сіўцоў. Механік быў зусім малы; Мянушка некалі — Малеча — К яму прыліпла горш смалы. Калачынскі.
2. перан. Разм. Адчуць прывязанасць да каго‑, чаго‑н. На шчасце, прыліп да .. [Ігната] добраахвотны памочнік, Вольчын сын, дзевяцігадовы бялявы хлопчык Кастусь. Мележ. У гэтыя першыя трывожныя дні да .. [Домны і Раечкі] неяк прыліп Андрушка Шэмет. Лобан. // Перадацца каму‑н. (пра хваробу, пра што‑н. дрэннае). Ліхая хвароба падсачыла .. [бацьку], прыліпла к нядошламу целу, улезла ў яго нутро. Гартны. Андрэй усміхнуўся, што і да доктара прыліпла слоўца з лагернага жаргону. Грахоўскі. // Прыстаць з распытваннямі, папрокамі, парадамі і пад. — Ну, што ты да яе прыліп? — сказала маці і з дакорам паглядзела на Валодзю. — Вырасце такая, як ты, таксама не будзе баяцца. Васілеўская.
3. перан. Разм. Моцна захапіўшыся, старацца не разлучыцца з чым‑н. [Бацька] прыліп да дачы; калі не трэба на работу, яго немагчыма сілком выпіхнуць у горад: гатовы сядзець на адной цыбулі і грыбах, абы не ехаць лішні раз. Шамякін. Маці .. здзівілася: што з .. [Віцем] сталася? То, бывала, сілаю не прымусіш сесці за кніжкі, а то раптам гэтак прыліп да іх... Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папа́сціся, ‑падуся, ‑падзешся, ‑падзецца; ‑падзёмся, ‑падзяцеся; пр. папаўся, ‑палася; заг. пападзіся; зак.
1. Апынуцца ў якіх‑н. абставінах, умовах (звычайна непрыемных). — Нічога цяпер не паробіш... — ідучы за Віктарам, вінавата гаварыў Іван. — Прыйдзецца ўсё аднесці дырэктару. Прыходзь вечарам да мяне... — Няма дурных, — сказаў Віктар.. — Сам папаўся, сам і выкручвайся. Васілёнак. — Куды [едзем]? — перапытаў Барыс і ўхмыльнуўся. — Папаўся ты, брат. Едзем мы на свята песні, ведаеш такое? Жычка.
2. Быць схопленым, злоўленым на чым‑н., выкрытым у чым‑н. — Я тут табе лістоўкі перадам, — панізіла голас Алаіза.. — Ты зможаш раздаць рабочым?.. Толькі асцярожна, каб не папаўся. Арабей. — Што, на кражы папаўся? — спытаў [капітан] у паставога міліцыянера. Паставы далажыў аб здарэнні. Капітан слухаў уважліва, сяды-тады паглядаючы на Віцю. Якімовіч. // Быць затрыманым, сустрэтым з намерам выкрыць што‑н., паквітацца за што‑н. і пад. — А-а, фашысты, папаліся! — злосна працадзіў праз зубы Барыс і доўгай чаргой секануў па казарме. М. Ткачоў. // Быць злоўленым (пра жывёл). Мужчыны ціха падводзяць сетку пад бераг і топчуць. Вось папаўся першы шчупак. Невялічкі, але для пачатку няблага. Жычка.
3. Сустрэцца, знайсціся; трапіцца. І зноў папаліся лісічкі — раз, другі, а потым у бярэзніку.. знайшоў я абабак і брылястыя чырвоныя сыраежкі. М. Стральцоў. Нам, што б там ні было, трэба сёння дабрацца да Закружнага. Аўтобус мы празявалі, а выпадковых машын не папалася. Пянкрат.
•••
Папасціся (трапіць) на вочы (вока) каму — з’явіцца ў полі зроку каго‑н., нечакана ўбачыць, сустрэць каго‑н.
Папасціся (трапіць) на вудачку — даць магчымасць падмануць, ашукаць, правесці сябе.
Папасціся на язык каму — стаць прадметам размоў, абмеркавання. Пападзіся цяпер [Марозу] на язык які Шэмет — жартачкамі душу выняў бы. Лобан.
Папасціся (трапіць) у лапы каго, чые, каму — апынуцца ў залежнасці ад каго‑н.
Папасціся (трапіць) у рукі каго, чые, каму — а) апынуцца ў залежнасці ад каго‑н.; б) быць злоўленым, схопленым кім‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перацягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак.
1. каго-што. Цягнучы, перамясціць з аднаго месца ў другое або цераз што‑н. Перацягнуць гарматы на новыя пазіцыі. Перацягнуць канапу ў другі пакой. □ Лодку [хлопцы] перацягнулі цераз дарогу каля моста без асаблівай цяжкасці. Брыль. // Разм. Перавезці, перанесці ўсё, многае. [Тарэнта:] — За зіму лес перацягну, а з вясны, як адсеюся, пачну зруб ставіць. Галавач.
2. перан.; каго. Разм. Угаварыць або прымусіць перайсці ці пераехаць куды‑н.; пераманіць на чый‑н. бок. Перацягнуць сябра з цэха ў лабараторыю. □ [Вэня:] — Памятаеце, як я ўспомніў пра вас і перацягнуў вас з мястэчка сюды? Чорны. Зелянюк пачуў гамонку, выйшаў пацікавіцца, паслухаць, разгаманіўся сам і нарэшце перацягнуў усіх да сябе. Зарэцкі. Адам Некраш перацягнуў на бок партызан батальённага ўрача, немца Ганса (прозвішча не памятаю). Дзенісевіч.
3. перан.; каго-што. Разм. Паступова выкрадаючы, прысвоіць сабе ўсё, многае. Перацягнуць да сябе чужое дабро. □ — Бач, які ты сквапны, гатоў усё калгаснае перацягнуць сабе. Федасеенка.
4. што. Спец. Перанесці частку набору з адной старонкі на другую.
5. што. Працягнуць што‑н. далей, чым трэба. Перацягнуць лінію.
6. што. Апусціцца ніжэй пад уздзеяннем большага цяжару; пераважыць. Адна шаля перацягнула другую. □ Банжын думае раму партала, на якой будзе стаяць і вежа, і электраматоры, падняць наверх у гатовым выглядзе. А пад’ёмнік.. абавязкова перакуліцца. Рама цяжэйшая — перацягне. Шыцік. // перан. Дабіцца перавагі над кім‑, чым‑н., аказацца больш важкім, значным. Набытая мазалём капейка перацягне лёгкі рубель.
7. каго. Аказацца мацнейшым у спаборніцтве, пры якім праціўнікі цягнуць што‑н. у розныя бакі.
8. каго-што. Вельмі туга перавязаць, сцягнуць чым‑н. Надзя адарвала яшчэ шкумат ад сваёй кашулі, перацягнула рану, уссунула валёнак. Бураўкін.
9. што. Нацягнуць што‑н. тужэй або яшчэ раз. Перацягнуць шыны на колах. Перацягнуць канапу.
10. чым. Разм. Балюча ўдарыць чым‑н. гнуткім; хвоснуць. Перацягнуць па спіне бізуном. □ Яўхім роў так, нібы яго рэзалі. — Уставай, гад, бо лейцамі перацягну! Чарнышэвіч.
11. што. Перарабіць, нерашыць (пра скураны абутак). Перацягнуць боты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́хнуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.
Разм.
1. Утварыць глухі адрывісты гук; грымнуць. Раптам бухнуў гарматны стрэл. Шамякін. І далёка за чаротам Бухнуў, нібы ў кадзь, бугай. Колас. Запішчала скрыпка, заліўся гармонік, бухнуў барабан — маладых, як толькі яны паказаліся ў канцы сяла, сустракалі з маршам. Васілевіч. // Раздацца, пачуцца нечакана, з сілай. Бухнуў рогат. // З сілай вырвацца, памкнуцца. Яму [Сымону] усё цёмна, невядома... І раптам бачыць — бухнуў дым, Як вата белы, а за ім Агонь прарваўся з-пад саломы. Колас.
2. Стукнуць, ударыць; стрэліць. Матрос яшчэ раз бухнуў у дзверы і раптам заціх, прысеў побач са Сцёпкам, уздыхнуў. Хомчанка. Не спяшаючыся, адчыніў [шафёр] дзверцы, вылез з кабіны, бухнуў нагою па пакрышцы, чакаючы, пакуль падыдуць пасажыры. Скрыган. [Аляксей:] — Адыдзіце ад акна, а то яшчэ каменнем дадуць. А могуць і з абрэза бухнуць. Сабаленка.
3. каго-што. З сілай кінуць. Госць спрытна адарваў гаспадара ад падлогі, закруціўся з ім, потым падставіў «ножку» і бухнуў яго ў бярлог. Колас.
4. безас. у знач. вык. Ударыць, стукнуць, грымнуць. — Бах! — гулка бухнула дзесьці непадалёку. Хомчанка.
5. Тое, што і бухнуцца. Бухнуць у ваду. □ Бабка Наста кулём скацілася з печы і бухнула ў ногі рыжаму пану. Колас. Галодны і стомлены за ўсе гэтыя дні, не прыглядаючыся да месца, я, што нежывы, бухнуў у лазу тут жа ля берага. Адамчык.
6. Уліць, усыпаць, укінуць адразу ў вялікай колькасці. Бухнуць солі ў суп. Бухнуць вядро вады ў кацёл. Бухнуць усё масла ў кашу.
7. перан. Сказаць, зрабіць што‑н. нечакана, неабдумана. Яна ў тэатры спявае, і нават яму прыносіла білет у тэатр, дык ён, дурань, бухнуў, што нічога не разумее ў гэтых яе операх. Васілевіч.
бу́хнуць 2, ‑не; пр. бух, бухла; незак.
Пашырацца, павялічвацца ў аб’ёме ад вільгаці; разбухаць. Зямля вохкала пад нагамі, стагнала, бухла. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
1. Кінуць (звычайна з сілай), каб прадмет аказаўся ў пэўным месцы. Закінуць мяч у сетку. □ І кажа раз Алесік брату: — Закінем кнігі ў снег, за хату, — Ты «верую», а я «начаткі», І пойдуць іншыя парадкі. Колас. // Рэзкім рухам, узмахам ускінуць, зачапіць за што‑н. Паляўнічы спрытным рухам закінуў стрэльбу за плячо, падбег да здабычы. Гамолка. Стараста закінуў лейцы на нашы штыкеты, а сам зайшоў на двор. Якімовіч. / у безас. ужыв. Хлопец ішоў з цяжкім грузам на вялікай хуткасці, тармазнуў, і прычэп закінула. Мяжэвіч. // Згубіць, паклаўшы не на месца. Дзеці закінулі недзе нож. // Разм. Даць, пакласці (корм жывёле). — Я ўжо каня адпрог і сена яму ў драбіну закінуў, — азваўся з печы Пеця. Скрыпка. // перан. Прымусіць апынуцца дзе‑н. [Вайна] закінула.. [Салаўёва] ў беларускія лясы, аб якіх ён упершыню пачуў толькі на фронце. Шахавец.
2. Адкінуць, адвесці (частку цела, адзення і пад.) уверх, убок; надаць іншае становішча. Закінуць нагу на нагу. Закінуць рукі за галаву. □ — Калгасы цяпер не тыя, Уладзімір Васільевіч, — паціснуў плячамі Свідраль і закінуў жаўтаваты жмуток валасоў з ілба ўгару. Дуброўскі.
3. Перастаць займацца чым‑н., пакінуць каго‑, што‑н. без догляду; занядбаць. Закінуць вучобу. Закінуць дзяцей. Закінуць гаспадарку. □ Пад вясну ж па школе і ў калгасе было столькі спраў, што нашы з Васілём заняткі па музыцы прыйшлося закінуць. Кавалёў.
4. Разм. Даставіць, пераслаць у якое‑н. месца. Закінуць дэсант. Закінуць разведчыка ў варожы тыл.
•••
Закінуць агонь — неасцярожна карыстаючыся агнём, выклікаць пажар. — Вы не бойцеся, — сказаў Харытон. — Мы не закінем агню, мы ж не дзеці. Баранавых.
Закінуць вуду — асцярожна, намёкам задаць пытанне з мэтай выведаць што‑н.
Закінуць іскру (у душу) — узбудзіць, выклікаць якое‑н. пачуццё; даць падставу для чаго‑н.
Закінуць слова (слоўца) — пахадайнічаць за каго‑н., аказаць падтрымку.
Як за сябе закінуць — хутка і многа з’есці, выпіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што.
1. Пакласці, змясціць куды‑н., за што‑н. Залажыць нагу за нагу. Залажыць рукі ў кішэні. □ — А партрэцік маці выразала з газеты, — працягвала Усця, — залажыла пад шкло ў рамачку. Кулакоўскі. // Закласці куды‑н. з пэўнай мэтай і ў пэўнай колькасці. Залажыць міну. □ Дзед Талаш наўперад набіў стрэльбу, усыпаў шчодрую порцыю пораху і на гэты раз залажыў у рулю круглую алавяную кулю. Колас. Спачатку Андрэй трываў. Але зуб не хацеў сціхаць. Закурыў — не перастае, залажыў ватку, змочаную ў адэкалоне, — боль толькі ўзмацніўся. Хадановіч.
2. Адзначыць патрэбнае месца ў кнізе, паклаўшы што‑н. паміж старонкамі. Залажыць старонку ў кнізе.
3. Закрыць, загарадзіць чым‑н. адтуліну, дзірку, праём і пад. Залажыць юшку. □ [Патапчык] нацягаў яловага галля, густа залажыў ім дзірку на страсе і засыпаў зверху зямлёй. Чарнышэвіч. — Залажу пайду разгародку ў плоце, баюся, каб гусі капусты не папсавалі. Чорны. // Паклаўшы што‑н. у вялікай колькасці, заняць усю паверхню чаго‑н. Залажыць стол кнігамі.
4. Пакласці аснову чаго‑н., пачаць будаўніцтва. Залажыць фундамент дома. Залажыць новую ферму. // перан. Даць пачатак чаму‑н., стварыць аснову для развіцця чаго‑н. Нявіднага цікавіць, што сталася з ячэйкай, якую залажыў ён у Паставах і аб якой не мае цяпер ніякіх вестак. Колас.
5. Аддаць што‑н. у заклад за пазычаныя грошы. — Няхай кафтан заложаць драны, а грошы мусяць яны даць. Колас.
6. Заплаціць за каго‑н. пэўную суму грошай пры пакупцы. Казна залежыць тры чвэрці кошту падзелу толькі за таго мужыка, які сам збярэ і заплаціць адну чвэртку. Якімовіч.
7. безас. Разм. Пра хваравітае адчуванне ў вушах, носе і пад. Самалёт набірае вышыню. Грудную клетку нібы распірае знутры, застукала ў скронях, залажыла вушы. Жычка.
8. Уст. Запрэгчы ў экіпаж. Залажыць тройку. // Прыгатаваць экіпаж, запрэгчы ў яго каня, коней. Залажыць брычку.
•••
Залажыць (заліць) за гальштук (за каўнер) — выпіць спіртнога.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ставіць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., каго-што.
1. Выняць устаўленае. [Юрка:] — О, ужо і ў вас падвойныя вокны вынялі! [Лаўрэн:] — Вясна, Юрка! — Вясна, дзядзька Лаўрэн. — І смяецца: — А я свае яшчэ тыдні два назад быў выставіў. Ракітны.
2. Падаць, высунуць уперад. Выставіць перад сабою рукі. □ — Во, сіла ў мяне яшчэ ёсць, — выставіў.. [Гардзіенка] свае пудовыя кулакі. С. Александровіч. Падышоў Мартын трохі бліжэй да лесу, паднёс да губ трубу, выставіў крыху наперад левую нагу і затрубіў. Колас.
3. Паказаць, высунуць што‑н. адкуль-небудзь. Выставіць галаву з-за дзвярэй. // перан. Утаропіўшы, спыніць на кім‑, чым‑н. вочы. Доктар і адвакат выставілі на.. [Язэпа] здзіўленыя вочы. Бядуля.
4. Перамясціць што‑н. за межы чаго‑н.; вынесці. Выставіць вазоны з пакоя на балкон. // Паставіць на віду, дастаючы адкуль‑н. Буфетчыца выставіла на стол бутэльку крэм-соды. Асіпенка. // перан. Разм. Выдаліць, выгнаць. Выставіць за дзверы. □ [Дзядок:] — Старшынстваваў Якім у адным калгасе ў суседнім раёне. .. Але выставілі яго адтуль. Корбан.
5. Вылучыць для якой‑н. мэты пэўную колькасць асоб. [Сяльчонак:] — Каб сабраць гэтае сена, мы павінны выставіць сотні касцоў, бо касілкі ўсюды не пусцім. Асіпенка. // Паставіць, размясціць (варту і пад.). Выставіць вартавых. □ [Партызаны] занялі рад .. суседніх вёсак, выставілі заслоны. Казлоў.
6. перан. Выказаць прапанову, патрабаванне. Сход пастанавіў арыштаваць стражнікаў і ўрадніка і выставіў патрабаванне аб скасаванні пасады земскага начальніка. «Весці».
7. перан. Назваць, прапанаваць для якой‑н. ролі. Выставіць сведку.
8. Змясціць для агляду. Выставіць напаказ. □ Паны, распісваючы нас, Не шкадавалі чорнай фарбы, А мы ўзялі на гэты раз Ды нашы выставілі скарбы. Крапіва.
9. перан. Падаць у якім‑н. выглядзе. [Алесь:] — Можа, думаеш, прыемна, калі цябе выставяць вось гэтакім даўгавухім ішаком? Шыцік. // Паказаць, пахваліць сябе. Ваўчок пакідае ўражанне чалавека энергічнага, кемлівага, але занадта самаўпэўненага, схільнага парысавацца, выставіць самога сябе на пярэдні план. Хадкевіч.
•••
Выставіць на смех (на пасмешышча) каго — прымусіць каго‑н. аказацца ў смешным становішчы; абсмяяць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)