То́пкі1 ’балоцісты, гразкі, багністы; пра сыпучы грунт’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’ужываецца са словамі луг, сенажаць, балота, бераг (вадаёма), дно (вадаёма); такі, у якім не загразнеш’ (Янк. 2), ’гразкі, багністы’ (ТС), ’цвёрды (дзе не загразнеш)’ (узд., Сл. ПЗБ), то́пкій ’гразкі (бераг і пад.)’ (Бяльк.), ст.-бел. топкий ’гразкі, багністы’ (КГС). Вытворнае ад тапі́ць1, гл.

То́пкі2 ’тлусты, які дае многа тлушчу пры тапленні’ (Скарбы; стаўб., З нар. сл.), ’плаўкі’ (ТС), ’плаўкі, цвёрды’ (Ласт., Байк. і Некр.). Ад тапі́ць2, гл.

То́пкі3 ’здатны хутка загарацца’ (Нас.). Ад тапі́ць3, гл.

То́пкі4 ’тапачкі’ (Мат. Гом.). Параўн. рус. смален. то́пки ’абцасы’ (выспяткі?): ножными топками топтали немлстівно (з помніка 1745 г., Барысава, Лекс. Смолен. края, 142), звязанае з то́пкаць ’штурхаць, біць’ (Мат. Гом.), укр. палес. то́пкати, та́пкати ’таптаць’, што да топаць, гл. Параўн. топці, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́шчыць ‘біць, ламаць, крышыць, разбураць крохкае, далікатнае’ (Янк. 3.), тры́шчыць ‘тс’ (Нас.), трю́шчыць ‘тс’ (Бяльк.), тру́шчыцьмнога есці неспажыўнога’ (Янк. 3.), ‘есці са смакам, з апетытам’ (Адм.), ‘есці, хрумстаць’ (іўеў., Сл. ПЗБ), тру́шчыць, тро́шчыць ‘ламаць, разбіваць; есці з хрустам’ (ТС), трушчэ́ць ‘расціскаць’, ‘лузаць арэхі’ (Варл., капыл., ЛА, 1), трушчэ́ць, трушча́ць ‘хрусцець (пра снег, лёд пад нагамі)’ (Нас., Байк. і Некр.). Відаць, узыходзіць да труск ‘друзачкі, дробныя частачкі’ з варыянтным вакалізмам, характэрным для экспрэсіўных слоў (Сной у Бязлай, 4, 233), параўн. тру́сціць ‘ламаць, разбіваць на кавалкі’ (Нас., Некр. і Байк.). Параўн. укр. дыял. тру́щити ‘лушчыць’, якое разглядаецца як вынік кантамінацыі трощити ‘ламаць, разбіваць’ і лущити ‘лушчыць’ (ЕСУМ, 5, 662). Падабенства з літ. triùškinti, дыял. triùškyti ‘біць, разбіваць з хрустам’, triuškéti ‘хрумстаць пры разжоўванні ежы’ насуперак Лаўчутэ (Балтизмы, 133) не дае падстаў лічыць запазычаннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бла́га разг.

1. нареч. пло́хо; ду́рно; нехорошо́; ху́до; скве́рно;

адчува́ць сябе́ б. — чу́вствовать себя́ пло́хо (ду́рно, нехорошо́, ху́до, скве́рно);

2. в знач. безл. сказ. пло́хо, ду́рно, нехорошо́;

яму́ ста́ла б. — ему́ ста́ло пло́хо (ду́рно, нехорошо́);

3. в знач. сказ. пло́хо, нехорошо́;

б., што вы так мно́га ку́рыце — пло́хо (нехорошо́), что вы так мно́го ку́рите

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папрабава́ць сов.

1. (испытать) попро́бовать, испро́бовать;

п. усто́йлівасць чаго́е́будзь — попро́бовать (испро́бовать) усто́йчивость чего́-л.;

2. перен. (испытать в жизни) изве́дать;

мно́га ён ~ва́ў на сваі́м вяку́ — мно́го он изве́дал на своём веку́;

3. (поесть для пробы) попро́бовать, отве́дать;

4. с инф. (сделать попытку) попыта́ться (что-л. сделать);

п. пераплы́сці рэ́чку — попыта́ться переплы́ть ре́чку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лише́ние ср.

1. (действие) пазбаўле́нне, -ння ср.;

лише́ние свобо́ды пазбаўле́нне во́лі;

лише́ние гражда́нских прав юр. пазбаўле́нне грамадзя́нскіх праў (право́ў);

2. (потеря) стра́та, -ты ж.;

3. лише́ния мн. (недостатки) няго́ды, род. няго́д; (материальные) няста́ча, -чы ж.; ліхту́га, -гі ж., ліхі́я прыго́ды; няшча́сце, -ця ср.; го́ра, -ра ср.;

терпе́ть лише́ния цярпе́ць няго́ды (няста́чу);

перенести́ мно́го лише́ний перажы́ць (перане́сці) мно́га няго́д (го́ра, няшча́сця, ліхі́х прыго́д).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рот, ‑а, М ‑роце; мн. раты, ‑оў; м.

1. Поласць паміж верхняй і ніжняй сківіцамі і шчокамі да глоткі. [Маёр:] — У нас тут, бачыце, чарніц вельмі многа. Я вось вяртаўся з заставы ды так і не вытрымаў, злез з каня ды давай заграбаць іх у рот, як мядзведзь. Брыль. Не адчуваў голаду пакуль што і Віктар, толькі ў роце было неяк нядобра. Маўр. // Разрэз губ. — Нічога, і мне яшчэ засталося, — выцер чамусь рукавом рот Антось. Васілевіч. // Пашча, дзюба ў звера, рыбы, птушкі. З рота [у дзіка] тырчаць вялікія, вострыя, як нажы, і загорнутыя ўгору іклы, — грозная і небяспечная для ворагаў зброя. В. Вольскі.

2. перан. Разм. Тое, што і ядок. Тры дзесяціны зямлі, вядома, не маглі пракарміць сем ратоў, як часта казаў сам пісьменнік. Бядуля. Каб скараціць выдаткі і пазбавіцца ад лішняга рота, .. [Ліда] разлічыла Олю і ў гэтыя ж яслі аддала Аліка. Васілевіч.

•••

Адкрыць рот гл. адкрыць.

Глядзець у рот гл. глядзець.

Закрыць рот каму гл. закрыць.

Замазаць рот каму гл. замазаць.

Заткнуць рот каму гл. заткнуць.

Заціснуць рот каму гл. заціснуць.

Макавага зярнятка (макавай расінкі) у роце не было гл. быць.

На поўны рот — папоўніцы, удосталь (есці).

Ні кроплі (каплі) у рот не браць гл. браць.

Пальца ў рот не кладзі каму гл. класці.

Разявіўшы рот гл. разявіўшы.

Разявіць рот гл. разявіць.

Рот не закрываецца ў каго — а) пра ахвотніка многа і пустое гаварыць. — Гэта твой язык жахаецца і направа і налева, дурань, — адказваў Сідар, не пазіраючы на Антося, бо ці варта на такога дурня глядзець! — У цябе і рот не закрываецца, пустальга. Чарнышэвіч; б) пра вялікае хаценне спаць, частае пазяханне; в) пра таго, хто часта і многа есць.

У рот не лезе што гл. лезці.

У роце растае гл. раставаць.

У роце расце гл. расці.

Як вады ў рот набраць гл. набраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паглыну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Увабраць, уцягнуць у сябе. Зямля паглынула ўсю дажджавую ваду. □ Магутная плынь паглынула ўсе.. струменьчыкі і паўстае перад намі ўжо адзінай і маналітнай. Кучар. // Заглушыць (пра гукі). [Асуджаны] яшчэ нешта выкрыкваў, але слоў яго ўжо не было чуваць — іх паглынуў гром барабанаў. Машара.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Схаваць у сабе, прыняць у свае нетры, межы. Рукі.. [байца] саслізнулі, і плынь у адзін момант бясследна паглынула яго. Краўчанка. Ля дуба і далей за ім — вывернутыя, карэннямі ўгору, дрэвы. Колькі іх вырвала, паглынула за свой век рака? Сачанка. Разросся горад над Пінай, паглынуў ваколіцы, упарадкаваўся, папрыгажэў. В. Вольскі. // Пакрыць сабою, зрабіць нябачным. Туман паглынуў усё наваколле. □ Цемра адразу паглынула мястэчка. Шахавец.

3. і чаго. Патраціць на сябе многа чаго‑н. (часу, энергіі і пад.). Падрыхтоўка да ўрокаў паглынула шмат часу. Паездка паглынула многа грошай.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Цалкам захапіць (свядомасць, думкі і пад. каго‑н.). Язэпка пакуль што не прыглядаўся да сваіх сяброў: усю яго ўвагу паглынула доўгае і шырокае карыта з бульбаю, якую яму трэба, перадзяўбці секачом на дробную кашу. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уцячы́ 1, уцячэ; уцякуць; пр. уцёк, уцякла, ‑ло.

Зак. да уцякаць ​1.

•••

Многа вады ўцякло — тое, што і многа вады працякло (гл. працячы).

уцячы́ 2, уцяку, уцячэш, уцячэ; уцячом, уцечаце, уцякуць; пр. уцёк, уцякла, ‑ло; заг. уцячы; зак.

1. Паспешліва пайсці адкуль‑н. Уцячы з дому. □ Пачуў Якуш, што будзе бяда. Стрыжэ вачыма: як бы ўцячы. Скрыган. Прыгнуўшыся над міскай,.. [Зося] старалася чым скарэй кончыць вячэру і ўцячы з хаты, каб не чуць нічога і не бачыць. Гартны.

2. Спалохаўшыся, адбегчыся і схавацца (пра жывёл). З жахам убачыўшы, што не здолее ўцячы, лось, як бег, з разгону плёхнуўся ў ваду і паплыў на другі бераг. Краўчанка.

3. Тайком збегчы адкуль‑н., схавацца, ратуючыся ад каго‑, чаго‑н. Мартын Рыль, у арышце якога не апошнюю ролю адыграўвойт, уцёк з-пад канвою. Колас. Мядзведзіца прагрызла.. драўляную падлогу, зрабіла падкоп і ўцякла ў пушчу. В. Вольскі. Да збоі, ў бой, паўстанцы, Тыранам не ўцячы! Пушча. // Пакінуць, кінуць каго‑н. Маладая ўцякла ад жаніха. // перан. Пазбавіцца, вызваліцца ад чаго‑н. Не ўцячы ад назойлівых дум, Што агарнулі і плошчай Чырвонай, Як неадступныя цені, ідуць. Танк.

4. перан. Прапасці, знікнуць. Тая думка, якой.. [Амбрось Пагуга] хацеў пачаць сваё выступленне, нечакана ўцякла. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вялі́кі, -ая, -ае; бо́льшы; найвялі́кшы, найбо́льшы.

1. Значны па велічыні, памерах, сіле; проціл. малы.

В. горад.

В. будынак.

Вялікая радасць.

Вялікія беды пачынаюцца з малых (прыказка). Вялікая зямля (мацярык). Вялікая літара (якая выступае над радком).

2. Выдатны па сваім значэнні; які валодае ў высокай ступені той якасцю, якая знаходзіцца ў значэнні вызначаемага назоўніка.

Вялікая перамога.

В. вучоны.

3. Большы, чым патрэбна, прасторны.

Гэтыя боты мне вялікія.

4. Дарослы (з пункту гледжання дзіцяці), а таксама (пра дзіця) такі, які выйшаў з дзіцячага ўзросту, падрослы.

Сын ужо в., пойдзе ў школу.

5. Значны па колькасці.

Вялікая сям’я.

Вялікія грошы.

Ад (з) вялікага розуму (разм., іран.) — па дурасці.

Вялікае мноства — вельмі многа.

Вялікія дзяржавы — найбольш магутныя дзяржавы, якія адыгрываюць вядучую ролю ў сусветнай палітыцы і ў міжнародных адносінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гнуць, гну, гнеш, гне; гнём, гняце́, гнуць; гні; гну́ты; незак., каго-што.

1. Надаваць чаму-н. дугападобную, выгнутую форму.

Г. дугі.

2. перан. Падпарадкоўваць, гнясці.

3. Нагінаць уніз, прыгінаць.

Вецер гне бярозу да зямлі.

4. перан., без дап. Весці гутарку, размову, накіроўваючы яе на дасягненне якой-н. мэты; схіляць (разм.).

Ведаю, куды ты гнеш.

Гнуць на свой капыл (разм., неадабр.) — рабіць па-свойму.

Гнуць сваю лінію (разм.) — настойліва дамагацца чаго-н.

Гнуць спіну (горб) (разм.) —

1) многа і цяжка працаваць на каго-н.;

2) пакланяцца, угоднічаць перад кім-н.

Гнуць у тры пагібелі (разм.) — моцна, жорстка прыгнятаць.

|| зак. пагну́ць, -гну́, -гне́ш, -гне́; -гнём, -гняце́, -гну́ць; -гні́; -гну́ты і сагну́ць, -гну́, -гне́ш, -гне́; -гнём, -гняце́, -гну́ць; -гні́; -гну́ты.

|| наз. гнуццё, -я́, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)