уцячы 1, уцячэ; уцякуць; пр. уцёк, уцякла, ‑ло.
Зак. да уцякаць 1.
•••
Многа вады ўцякло — тое, што і многа вады працякло (гл. працячы).
уцячы 2, уцяку, уцячэш, уцячэ; уцячом, уцечаце, уцякуць; пр. уцёк, уцякла, ‑ло; заг. уцячы; зак.
1. Паспешліва пайсці адкуль‑н. Уцячы з дому. ▪ Пачуў Якуш, што будзе бяда. Стрыжэ вачыма: як бы ўцячы. Скрыган. Прыгнуўшыся над міскай,.. [Зося] старалася чым скарэй кончыць вячэру і ўцячы з хаты, каб не чуць нічога і не бачыць. Гартны.
2. Спалохаўшыся, адбегчыся і схавацца (пра жывёл). З жахам убачыўшы, што не здолее ўцячы, лось, як бег, з разгону плёхнуўся ў ваду і паплыў на другі бераг. Краўчанка.
3. Тайком збегчы адкуль‑н., схавацца, ратуючыся ад каго‑, чаго‑н. Мартын Рыль, у арышце якога не апошнюю ролю адыграўвойт, уцёк з-пад канвою. Колас. Мядзведзіца прагрызла.. драўляную падлогу, зрабіла падкоп і ўцякла ў пушчу. В. Вольскі. Да збоі, ў бой, паўстанцы, Тыранам не ўцячы! Пушча. // Пакінуць, кінуць каго‑н. Маладая ўцякла ад жаніха. // перан. Пазбавіцца, вызваліцца ад чаго‑н. Не ўцячы ад назойлівых дум, Што агарнулі і плошчай Чырвонай, Як неадступныя цені, ідуць. Танк.
4. перан. Прапасці, знікнуць. Тая думка, якой.. [Амбрось Пагуга] хацеў пачаць сваё выступленне, нечакана ўцякла. Пянкрат.