Напе́рад ’уперад’ (ТСБМ, Ян.), наперэ́д ’тс’ (ТС), напе́рад, наперэ́д, напярод ’раней’, ’спачатку’ (Жд. 2, Ян., ТС; пруж., Сл. ПЗБ), укр. наперед ’уперад’, ’спачатку’, ’надалей’, рус. наперёд ’раней’, ’спачатку’, ’у будучым’, польск. naprzód ’спачатку’, ’уперад’, серб.-харв. напред ’уперад’, балг. напред ’тс’, макед. напред ’тс’. Са спалучэння *na і назоўніка ў він. скл. адз. л., гл. перад1, пярод ’пярэдняя частка’; семантыка ’спачатку’, ’раней’, ’надалей’ развілася з прасторавага значэння для абазначэння часу, пры гэтым пунктам адліку можа стаць як мінулы, так і будучы адрэзак часу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ды́бачкі, ‑чак; адз. няма.

У выразах: на дыбачках або на дыбачкі — на кончыках (на кончыкі) пальцаў ног (падысці, стаць і пад.). Даніла падкраўся на дыбачках ззаду да Маланні, каб яна не пачула — папужаць яе надумаўся. Капыловіч. Алаіза ўзнімалася на дыбачкі, каб убачыць, хто нясе сцяг. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забяле́ць, ‑ее; зак.

1. Пачаць бялець, стаць белым. Ужо забялеў золак першага дня новага года, калі Рыгор крыху заснуў. Гартны. Забялелі, зружавелі яблыні і вішні. Бялевіч.

2. Вылучыцца сваім белым колерам, паказацца (пра што‑н. белае). Наперадзе забялелі палаткі. □ Азёры, азёры, азёры ў далі забялелі. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ачарсцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца чэрствым; падсохнуць. Ад ветру і сонца ачарсцвела шаша, запахлі лісцем дрэвы-прысады. Пташнікаў.

2. перан. Страціць чуласць, спагадлівасць; стаць бяздушным. Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою не ачарсцвець. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апраці́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць агідным, невыносным для каго‑н. Яго гаспадар Сымон, Ракуцька здорава такі .. апрацівеў [Паліводскаму] сваёю хатняю гаворкаю заўсёды аб хлебе і вопратцы. Чорны. Усё.. [Нэлі] раптам апрацівела: і сённяшні вечар з нечаканай трывогай ад сустрэчы з Ласухам, падман маці, п’яны голас Сцяпана. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абвіс, ‑ла; зак.

Павіснуўшы, апусціцца ўніз. Панура абвіслі да самай зямлі абледзянелыя галінкі хвоек. Шамякін. Правае крылца птушаняці, сапраўды, абвісла і не варушылася. Якімовіч. // Павіснуць ад знямогі. У Міколы на руцэ абвіс Яначка. Крапіва. // Выцягнуцца, стаць даўжэйшым (пра вопратку). Падкладка паліто абвісла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкасі́цца, ‑кашуся, ‑косішся, ‑косіцца; зак.

1. Стаць слабым, нядужым (ад стомы, моцнага перажывання і пад.). Мімаволі падкасіліся ногі, і Анісся прыхілілася да заснежанага плоту, каб аддыхацца, сабрацца з думкамі. Лынькоў. Уваччу Паўліка пацямнела, калені падкасіліся. Беразняк.

2. Разм. Косячы, дайсці, наблізіцца да нейкай мяжы. Падкасіцца да рэчкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натрэнірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Набыць навык у чым‑н. шляхам трэніроўкі; стаць умелым, спрытным у чым‑н. Слых.. [Аляксея] за час блуканняў паспеў натрэніравацца, каб адрозніць гукі і шолахі ў лесе. Хадкевіч. Павел натрэніраваўся ўжо хадзіць у плутонавых умовах, дый дарога на гэты раз была роўная. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парудзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць рудым, рудзейшым. Паднялася рака, вада стала густая, парудзела і несла аднекуль з-пад Мсціжаў, дзе, відаць, ліў яшчэ большы дождж, бярвенне — недзе падмывала яго з берагоў. Пташнікаў. У той бок, пад Эйсманты, дзе пачынаўся канал, торф паспеў прасохнуць і парудзеў. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрадні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Стаць блізкімі, пасябраваць. Дзеці добрыя ўсюды, не любіць іх нельга, але гэтых, з якімі за дні вучобы .. [Святлана] паспела зрадніцца, пакідаць цяжка. Шахавец. // Прывыкнуць да чаго‑н., зжыцца з чым‑н. Да МТС [Лукаш] прывык, як да ўласнай хаты. Ён зрадніўся з ёю. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)