◎ Набрачок ’світанак’ (Касп.). Ад броск ’світанне’, першапачаткова хутчэй за ўсё прыслоўнае словазлучэнне тыпу на броску ’на світанку’. Гл. браск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пухнец́ь ’пышэць, раз’ядацца’ (слонім., Роднае слова, 2001, 5, 89). Ад пу́хны ’пышны’ (гл.) па тыпу цёмны > цямнець і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выкрада́льнік (БРС). Да выкрадаць (гл. красці); структурная калька рус. похити́тель або самастойнае ўтварэнне па тыпу выкрывальнік, злучальнік і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ме́шыва, сен. ме́шава ’замешаны корм для скаціны’ (Касп.). Да мяша́ць (гл.) па тыпу прасл. měsivo (рус. месиво, серб.-харв. mjesivo).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Но́сцы ’сквапна’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, на базе спалучэння, што выражае інтэнсіўнасць дзеяння, тыпу + посны насіць (да насіць), параўн. наст. слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нядо́імка ’недаплата’ (Бяльк.). Да іма́ць ’браць’ па тыпу недаробка ’няскончаная справа’, параўн. з іншым дзеясловам недабо́р ’недаплата’ (ад браць, Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Булдоўка ’расліна Nuphar luteum Sm., гарлачык жоўты’ (Інстр. II, Кіс., там і крыніцы). Паколькі расліна мае «пузатыя» кветкі, то яна часта носіць назвы тыпу ба́нька (< ба́нька ’пузатая пасудзіна’), глечыкі, кушынкі, жбанкі (гл. пад банька і іншыя падобныя назвы). У дадзеным выпадку выступае аснова булд-, якой часта называюць пузатыя, круглыя, выпуклыя прадметы (гл. булд-, булдава́, булды́га, булды́р, бульды́р). Параўн. яшчэ назвы кветак тыпу булдоўнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адве́дкі, атветкі ’наведванне жанчыны, якая нядаўна нарадзіла дзіця’, адведзіны (Янк. I), атведкі ’наведванне (хворага, парадзіхі)’ (Юрч., Мядзв.). Словаўтваральная мадэль тыпу вячоркі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́шчыпкам, во́шчупку ’вобмацкам’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. о́щупью ’тс’ пры ўдзеле словаўтваральнай мадэлі тыпу вобмацкам (гл.). Параўн. рус. дыял. во́щупкой ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́людак ’звер, кат’ (БРС, Крывіч, 12, 1926, 3). Рус. вы́людье ’вырадак, маральная пачвара’. Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне ад люд‑ па тыпу вырадак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)