шту́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да штука (у 2–4 знач.). — На, Сымоне, маеш штучку! Грай здаровы! — дзед сказаў. Колас. Вярталася.. жаданне — побач з сур’ёзнаю справай выкінуць нейкую штучку. Брыль.

•••

Тонкая штучка — хітрун, спрытнюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́рлятонкая баваўняная тканіна з рэдка пераплётных нітак’ (ТСБМ). З рус. ма́рля ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 73), якое з франц. marli ’марля, кісяя’ (Фасмер, 2, 574).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перашы́ўка (піряшы́ўка) ’перагародка ў хаце’ (Мат. Маг.). Да пера- і шыць (гл.), адно са значэнняў якога ’прыбіваць’, параўн. абшыць ’абвіць дошкамі’, перабіўкатонкая перагародка’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пілюха́, шлюхатонкая мякіна, якая атрымоўваецца ад прасейвання збожжа праз рэшата або шляхам палання’ (Нік. Очерки; Касп.). З ’псяюха, якое ўзыходзіць да літ. pelai ’мякіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перагаро́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Тонкая сценка, што дзеліць на часткі якое-н. памяшканне, сховішча.

Дашчаная п. ў хаце.

Засек з перагародкамі.

2. перан. Тое, што аддзяляе адно ад другога, з’яўляецца перашкодай паміж чым-н. (кніжн.).

Саслоўныя перагародкі.

3. Унутраная сценка, што перагароджвае якую-н. поласць.

Насавая п.

|| прым. перагаро́дачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Эластычная стужка са святлоадчувальным слоем для фатаграфічных і кінематаграфічных здымкаў.

Праявіць плёнку.

Зняць на плёнку.

2. Эластычная стужка са спецыяльнага матэрыялу для магнітафоннага запісу.

3. Тое, што і плеўка (у 1 знач.).

4. Тонкая празрыстая бясколерная матэрыя сінтэтычнага паходжання.

Поліэтыленавая п.

|| прым. плёначны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шнур, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Кручаная ці вітая тонкая вяроўка.

Нацягнуць ш. з адвесам.

2. Электрычны провад, які складаецца з некалькіх ізаляваных жыл.

3. Вогнеправодны жгут, які перадае іскру выбуховаму рэчыву (спец.).

Дэтануючы ш.

4. Чарада (птушак); шэраг аднародных прадметаў, размешчаных адзін за адным.

Паляцеў ш. гусей.

Цягнуцца шнурам фурманкі.

5. Вузкая палоска зямлі.

Араць свой ш.

|| прым. шнуравы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́псула, ‑ы, ж.

1. Тонкая абалонка або сумка, якая абвалаквае розныя органы, а таксама і паталагічныя ўтварэнні ў арганізме.

2. Абалонка для вадкіх або парашкападобных лякарстваў, якая прыгатаўляецца з крухмалу, жэлаціну і лёгка раствараецца ў арганізме.

3. Герметычная кабіна, камера. // Спускаемы касмічны апарат.

[Ад лац. capsula — каробачка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пугаўё, ‑я, н.

Дзяржанне пугі; пужальна. Фурман стаяў перад нартамі, трымаючы ў левай руцэ вялікія рукавіцы з аўчыны, а ў правай сырамятную пугу на доўгім бамбукавым пугаўі. Брыль. [Зміцер] трымае ў руцэ пугаўё, а пуга, як доўгая тонкая змяя, цягнецца па гразі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́тачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да сетка (у 2–5 знач.); невялікая, тонкая сетка. Сетачка дробных маршчын. Сетачка для валасоў. □ І сетачкі-крылцы ўжо сушаць стракозы. Колас. Сын .. сядзіць у бялюткай сетачцы на зэдліку ля плота. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)