дайгра́цца, -ра́юся, -ра́ешся, -ра́ецца; зак.

Легкадумнымі паводзінамі давесці сябе да непрыемнасцей.

Дайграўся да таго, што пачалі балець рукі.

Глядзі, дайграешся, галубок!

|| незак. дайграва́цца, -раю́ся, -рае́шся, -рае́цца; -раёмся, -раяце́ся, -раю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазвя́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Звязаць, змацаваць усё, многае.

П. вяроўкі.

2. каго-што. Перавязаць, звязаць чым-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

П. рукі бандытам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перагайдама́чыць ’перавесці ў чужыя рукі; перамарнатравіць, прамантачыць дабро (грошы)’ (Нас.). Да пера- і гайдама́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свярбе́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -бі́ць, незак.

1. Выклікаць адчуванне казытлівага болю, адчуваць гэты боль.

Ад крапівы пякуць і свярбяць ногі.

Цела свярбіць.

2. перан., безас. Пра неадольнае жаданне зрабіць што-н.

Цэлы дзень свярбела паехаць па грыбы.

Рукі свярбяць (разм.) —

1) хочацца пабіцца;

2) хочацца прыкласці рукі да якой-н. справы.

Язык свярбіць у каго (разм.) — хто-н. не можа стрымацца, каб не сказаць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзеравяне́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў цвёрдым, як дрэва, неадчувальным.

Адзеравянелыя ад холаду рукі.

2. перан. Анямелы, здранцвелы, нерухомы, застылы.

А. твар.

3. перан. Безуважны, абыякавы.

|| наз. адзеравяне́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адубе́лы, -ая, -ае (разм.).

1. Які адубеў, змёрз, загінуў.

2. Які стаў нягнуткім ад холаду; скарчанелы.

Адубелыя рукі.

3. Каляны, цвёрды ад вады, марозу.

А. плашч.

|| наз. адубе́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адху́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Адагрэць дыханнем.

А. рукі.

2. перан. Выратаваць, вярнуць сілы (доглядам, увагай і пад.).

Ледзь адхукалі малога.

|| незак. адху́кваць, -аю, -аеш. -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жы́лісты, -ая, -ае.

1. З выпнутымі жыламі, вялікай колькасцю сухажылля.

Жылістае мяса.

2. Мускулісты, сухарлявы (пра чалавека, часткі яго цела).

Жылістыя рукі.

3. Дужы, вынослівы (разм.).

|| наз. жы́лістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пага́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго-што (разм.).

1. Пэцкаць, рабіць брудным.

П. хату.

П. рукі.

2. Ганьбіць.

Здраднікі паганяць зямлю.

|| зак. апага́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прылажы́цца, -ажу́ся, -о́жышся, -о́жыцца; зак.

1. Тое, што і прыкласціся.

2. Дакрануцца губамі, цалуючы.

П. да рукі.

|| незак. прыклада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. прыклада́нне, -я, н. і прыкла́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)