ку́хан, ‑а, м.

Невялікая булка, начыненая цыбуляй. Цяперашнія Гінкіны куханы былі не падобныя да тых, якія яна прыносіла раней, не белыя. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папусці́цца, -ушчу́ся, -у́сцішся, -у́сціцца; зак.

1. Уступіць у чым-н., адступіць, адмовіцца ад чаго-н.

Тут я не папушчуся: будзе, як рашылі раней.

2. Даць сябе ў крыўду.

Ён не той чалавек, каб п.

3. Дапусціць, дазволіць што-н. (разм.).

Як ты магла п., што яны табе на галаву селі?

|| незак. папуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пе́рвераней, спачатку’ (Бяльк.; Сл. ПЗБ). З первей (< ст.-бел. первее, первѣи) — формы параўнальнай ступені н. р. прыметніка *рыуь*pьrvęje (Карскі 2-3, 71), або прыслоўе на ‑ё‑ ад таго ж прыметніка, якія ўзніклі, паводле Карскага (2–3, 76), пад польскім або ўкраінскім уплывам. Да Сцервы (гл.). Параўн. таксама польск. pienviejраней’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́дзікі ’капшук’ (смарг., Сцяшк., Сл.). Да муды́ (гл.). Матывацыя: раней з машонкі бараноў рабілі капшукі на тытунь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяро́д ’вузгалоўе (у возе)’ (ЛА, 2), пэро́драней’ (пін., Сл. ПЗБ), перэ́д ’перадок (ботаў)’ (ПСл). Гл. перад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

варыя́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Разнавіднасць чаго‑н. Варыянты рашэння задачы. // Адна з некалькіх рэдакцыі якога‑н. твора або яго часткі. Лемяшэвіч недзе чытаў раней гэту ўсходнюю легенду, праўда, крыху ў іншым варыянце і, пачуўшы яе з вуснаў Данілы Платонавіча, сам асэнсаваў інакш, чым раней. Шамякін. // У шахматах — адна з магчымых камбінацыя хадоў. Закрыты варыянт абароны.

[Ад лац. varians, variantis — які змяняецца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суднаве́рф, ‑і, ж.

Суднабудаўнічая верф. Дзесяткі новых прафесій з’явіліся там, дзе раней жылі толькі аратыя ды плытагоны. На беразе Дняпра раскінулася суднаверф. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ба́ло ’даўней, раней’ (Сцяшк. МГ, Сцяц.). Скарачэнне слова быва́ло. Параўн. яшчэ форму ба͡ало (пераходная ступень у працэсе скарачэння).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дамо́ўленасць, ‑і, ж.

Пагадненне, дасягнутае ў выніку перагавораў. У гэтым годзе, па дамоўленасці праўлення калгаса з прамкамбінатам, цагельны завод пачаў працаваць раней звычайнага. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даплаці́ць, ‑плачу, ‑плаціш, ‑плаціць; зак., што і без дап.

Дадаць пэўную частку грошай да раней унесенай сумы; выплаціць усё да канца. Даплаціць за кнігу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)