Най-прыстаўка найвышэйшай ступені параўнання, рус. наи‑, укр. най‑, польск. naj‑, чэш. nej‑, славац. naj‑, славен. naj‑, серб.-харв. нај‑, балг. най‑, макед. нај‑. Прасл. *nai‑ з na‑1 пры дапамозе ўзмацняльнай часціцы ‑j () (ESSJ, SG, 2, 433–435; Фасмер, 3, 33, 39; Шустар-Шэўц, 13, 982; Бязлай, 2, 213). Гл. на-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасёстра ’прыяцелька, сяброўка’ (Маш.; Нікіф., Очерки), ’дваюрадная сястра’ (Бяльк.; Мат. Маг.; Яшк., Назвы, Інстр. 1), пасёстра і пасёстра ’тс’ (Мат. Гом.). Укр. посестра ’тс’, ’каханая’. Прыстаўка па· (без націску) можа паходзіць з прасл. po‑ (Борысь, Prefiks., 54). Да сястри (гл.). Параўн., аднак, пасынак, якое з pa‑ і вупъ: ст.-прус. pas‑sons ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашпэ́ціць ’сцягнуць, паморшчыць’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Да па- і шпэціць ’рабіць непрыгожым, брыдкім’ < польск. szpecić ’псаваць выгляд, брыдзіць’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 498), (o)szpacić < HHM. Spath (Брукнер, 553). Махэк₂ (620) жа звязвае чэш. špatny (з першасным значэннем ’слабы’) паходжаннем з літ. pešti, pentii ’знясільвацца, стамляцца’, да якога дадавалася ўзмацняльная прыстаўка s-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́сарам ’сарамнавата’ (Нас.), параўн. укр. посоромити ’выставіць на сорам’, польск. posromić ’зняважыць, зняславіць, выставіць на сорам’, ст.-польск. posromać ’прысароміць’. Адвербіялізаванае > Тварэнне ад пасароміць ’пасарамаціць; зняславіць’, гл. сорам. Падобным чынам у кантэксце адвербіялізаваўся польск. wstyd ’тс’. Прыстаўка па‑ надае значэнне меншай ступені праяўлення якасці, параўн. no‑мала ’малавата’, по‑многа ’мнагавата’, по‑ценко ’танкавага’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перава́лкі, перэва́лкі ’канаплянае валакно, непрыгоднае на прадзіва’ (ельск., Уладз.: в.-дзв., Шатал.). Да пера- і вал5 ’тоўстая пража’ (гл.). Слова незвычайнае тым, што дзеяслоўная прыстаўка пера- далучаецца да назоўніка вал ’адыходы пры трапанні льну: грубае пачассе, ільнавалакно, куча кастрыцы’ і ’тоўстае палатно з гэтага валакна, грубая пража’ (Сцяшк. МГ; Шн. 3; Янк. 2; гродз., ваўкав., беласт., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зсвет ’досвітак, світанне, золак’ (Нас.). Укр. ро́зсвіт, славен. (raz)svit ’тс’, серб., чарнаг. ра̏свит. Фармальна ўтворана пры дапамозе прыстаўкі раз- (< прасл. *orz‑) і назоўніка свет‑ (< прасл. *světъ ’святло’ < і.-е. *svoi̯t‑) > свяці́ць ’асвятляць’ (гл.). Тут дзеяслоўная прыстаўка надае назоўніку значэнне ’пашырацца, распаўсюджвацца’. Аналагічна польск. rozbrzask і brzask, чэш. rozbřesk і břesk, ст.-чэш. bréžk, славац. rozbresk ’світанак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

а... 1, (а таксама аб..., аб’..., аба...), прыстаўка.

Абазначае: 1) пашырэнне дзеяння на ўсю паверхню прадмета, накіраванасць яго вакол або па краях прадмета: агарадзіць, агледзець, абяліць, акарыць, атынкаваць, ахапіць, акаваць, ахінуць, абпаліць, аб’ехаць, абабіць; 2) накіраванасць руху міма прадмета, абмінанне яго: абысці (лужыну), абагнуць (балота); 3) ахоп дзеяннем многіх асоб, прадметаў, пашырэнне дзеяння на ўсе прадметы, на ўсіх асоб: абабегаць (усе хаты), адарыць, абдзяліць (падарункамі); 4) празмернасць якога‑н. дзеяння: аб’есціся, абпаіць, абкарміць; 5) перавагу над кім‑, чым‑н. пры выкананні дзеяння: абагнаць, апярэдзіць; 6) (з часціцай ‑ся) наяўнасць недахопу, памылкі ў дзеянні: агаварыцца, абмовіцца; 7) забеспячэнне чым‑н. у працэсе дзеяння: абвадніць, аблясіць (сухія стэпы), аснасціць, абдзернаваць; 8) ператварэнне ў каго‑, што‑н., станаўленне кім‑н., наданне якіх‑н. уласцівасцей, якасцей (у выніку дзеяння): аграмадзіць, ашчаслівіць, ажаніць, ажывіць, абрадаваць; 9) дасягненне выніку дзеяння, стану: адзічэць, адубець, аўдавець, абрыдзець, апасці, асесці, ажывіцца, аблезці.

а... 2, (а таксама ан...), прыстаўка.

Абазначае адсутнасць прыметы, уласцівасці, паказанай у асноўная частцы слова (без прыстаўкі): амаральны, апалітычнасць, алагічны, анаэробы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уз... (а таксама уза..., ус...), прыстаўка.

I. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае: 1) накіраванасць руху ўверх, напрыклад: узляцець; 2) напружанасць, сілу дзеяння, хуткае наступленне якога‑н. стану, напрыклад: узвіхрыцца, узрасці; 3) закончанасць дзеяння, давядзенне да якога‑н. стану або граніцы, звычайна з адценнем паўнаты, інтэнсіўнасці, напрыклад: узбоўтаць, уз’есціся.

II. Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў, прыслоўяў і абазначае: на краі чаго‑н. або побач з чым‑н., напрыклад: узлесак, узмежак, узгорак, узмор’е, узбоч, уздоўж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ветраго́ны ’дзве дошкі, якія прымацоўваюцца да краёў страхі і сыходзяцца ўверсе, утвараючы канёк’ (бяроз., Шушк., усх.-палес., Нар. сл., в.-дзвін., Шатал.). Беларускае рэгіянальнае ўтварэнне, якое першапачаткова мела форму *ветраадгоны; параўн. ветраадбой ’тс’ (Нар. сл.), пазней прыстаўка другой часткі ад‑ выпала. Семантычна лексема ветраадгоны называла дзве дошкі, якія «адганяюць» вецер, г. зн. закрываюць шчыліну, утвораную паміж саломай страхі і кроквінай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раз-, рас-прыстаўка, гл. таксама роз- (рос‑), рус. раз‑ (рас-), рос‑ (роз-), разо‑, укр. роз-, польск. roz‑, н.- і в.-луж. roz‑, славац. raz‑, roz‑, чэш. roz‑, славен. raz‑, серб.-харв. раз‑ (рас-), балг. раз‑, ст.-слав. раз‑, роз‑. Да прасл. *orz‑. Некаторыя збліжаюць прасл. *or(z)‑ з літ. ardýti ’разлучаць, разбураць’, асец. œrdœg ’палавіна’, ст.-інд. árdhah ’палавіна’ (Покарны, 1, 333). Рэканструяванае orz‑ з *or‑ і ‑z‑ (як у прыназоўніка без, гл.); *or‑ звязваюць з *oriti, што ў *orzoriti (гл. разарыць), можа быць роднасным ar‑ у араць (гл.), далейшыя сувязі з *rědъkъ (гл. рэ́дкі) (ESSJ, 1, 149). Мяркуецца, што першапачаткова *orzъ было назоўнікам і прыслоўем. Магчыма рэканструкцыя і.-е. *ordh‑/*ardh‑, з якога ў далейшым пры ўзаемадзеянні з пачатковымі зычнымі слоў узнікла прыстаўка (Глухак, 520). Асноўнае яе значэнне ў прыдзеяслоўным ужыванні — ’адлучэнне, адасабленне, разбурэнне’ (Сной₂, 604), у прыіменным ужыванні — ’узмацненне’ (ESSJ, 1, 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)