Плі́сканне ’бліск’, пяіскыць ’пабліскваць’ (мсцісл., Юрч. СНЛ). Да бліск, бліскаць. < прасл. *bliskati < і.-е. *bhlei̯‑sk‑/*blei̯gʼ‑sk, роднасныя літ. blyškčti ’ззяць, блішчэць’, англ.-сакс. Ыісап ’тс’, ст.-в.-ням. bleih ’бледны’, ням. Blick ’погляд’ (Трубачоў, Эт. сл., 2, 117). Няясным застаецца пераход б > п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тырмазы́ ‘калыска, якую бралі ў час жніва’ (шкл., ЛА, 3). Параўн. тормозова́ць ‘тузаць’ (ТС), укр. дыял. тормоси́ти ‘цягаць, тузаць, трасці’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне з дыялектнай фанетыкай (пераход а > ы; с > з) ад тармасі́ць (гл.), канчатак, як у тычаны ‘трыножнік для падвешвання калыскі ў полі’ (Касп.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перату́лак (піряту́лык) ’вузкая прастора паміж будынкамі, еутачкі’ (клім., ЛА, 5). Да пера- (гл.) са значэннем, як у пераход, і чпу́лак (магчыма, спачатку — ступак) ад стульваць ’месца, дзе стульваюцца два будынкі’ < туліць (гл.), для адпаведнага прасл. *tulili выводзіцца першапачатковае значэнне ’прыціскацца да нечага, туліцца’ (Борысь, Czak. stud., 87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бе́зма ’гразкае, непрыкметнае месца, дзе загразае ці топіцца жывёла’ (Яшкін). З е́зна (*bez(ъ)dъna), параўн. ба́гма ’багна’ (Касп.) < ба́гна (невядома, ці пераход н > м фанетычны). Семантыка слова выказвае працэс дэградацыі, мікранізацыі гэтага тэрміна (’вялікая глыбіня’ → ’лужына і да т. п.’). Параўн. Талстой, Геогр., 235–236.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ана́фема царк.; ст.-рус. анаѳема, анатема праз ст.-слав. з грэч. ἀνάθεμα (Фасмер, 1, 77; Рудніцкі, 1, 23). Пераход значэння ад ’пракляцця (царкоўнага)’ да ’пракляты чалавек’ (анахимъ, анахима, анахимикаНас. 6) вядомы ўжо Бярындзе, 176. Форма з ‑х‑ замест грэч. ‑θ‑ узнікла ў выніку фанетычнай субстытуцыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кантаміна́цыя, ‑і, ж.

1. Змешванне дзвюх або некалькіх з’яў, падзей пры іх апісанні. У прадмове М. Федароўскі звярнуў увагу чытача і на вельмі характэрную з’яву ў фальклоры — кантамінацыю, г. зн. на пераход сюжэтаў і матываў з адной казкі ці песні ў другую, зліццё іх і перапляценне. Саламевіч.

2. Узнікненне новага слова або словазлучэння ў выніку збліжэння, аб’яднання двух розных слоў або выразаў, блізкіх па значэнню ці гучанню (напрыклад, няправільны выраз «іграць значэнне» ўтвараецца шляхам кантамінацыі двух выразаў: іграць ролю і мець значэнне.).

[Ад лац. contaminatio — сутыкненне, змешванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жагну́цца ’сцепануцца, скалануцца ад вельмі гарачай ці халоднай вады’ (навагр., З нар. сл., 57). Магчыма, тлумачэнне праз семантычны пераход ад жагнацца ’хрысціцца’ (са спалоху, ад нечаканасці) або хутчэй жахнуцца ’спалохацца’ (адно з адценняў значэння: ’у жаху адхіснуцца’, ТСБМ) з экспрэсіўным азванчэннем зычнага (х > г). Не выключана кантамінацыя абодвух слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ванька ’мода, звычка’ (КСТ). Відаць, частка нейкага фразеалагічнага выразу. Улічваючы, што слова ванька мела калісьці агульнае значэнне ’(ліхі) рамізнік’ (Даль, 1, 164), можна меркаваць пераход ’ваньку ламаць’ > ’моднічаць’, адкуль ’ванька’ > ’мода, звычка’. Параўн. шырокае ўжыванне ванька ў розных экспрэсіўных значэннях у рускай мове (гл. СРНГ, 4, 38–39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяраі́ мн. л. ’валакно, сплеценае ў выглядзе касы’ (астрав., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, звязана з польск. pierzeja, першапачаткова пра кожны са “сцяжкоў” пяра (ад pióro, гл. пяро, Банькоўскі, 2, 562), параўн. перыя, перон ’бок вуліцы’ (гл.). Малаверагодная па семантычных прычынах сувязь з літ. perėjaпераход’, нягледзячы на геаграфічную блізкасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярэ́йдпераход; праход’ (Нас., Гарэц., Стан.). Бяссуфікснае ўтварэнне ад перайсці, 1 ас. адз. л. перайду́ (гл. ісці), параўн. пярэйсьце ’тс’ (Гарэц.). У падобным польск. przedejdę ’пайсці ўперад’, якое Банькоўскі (2, 829) лічыць багемізмам, параўн. чэш. předejdu ’апярэджу’, інфінітыў předejíti ’апярэдзіць’, выступае варыянт прыстаўкі (прыназоўніка) *perdъ (przede‑, гл. перада‑, перад).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)