дзе́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Драўляная, крыху звужаная к верху пасудзіна з прамых клёпак¹ для заквашвання цеста і пад.

Хапіў з дзежкі, аж не бачыць сцежкі (з нар.).

|| памянш. дзе́жачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. дзе́жачны, -ая, -ае і дзе́жкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. зацягваць ​1 — зацягнуць ​1 (у 4, 7–9 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. зацягвацца — зацягнуцца (у 2, 4 і 5 знач.).

2. Р мн. жак. Глыток тытунёвага дыму, уцягнуты пры курэнні адным удыхам. І пойдзе цыгарка па кругу — па адной зацяжцы на брата. Карпюк.

3. Падзенне парашутыста да раскрыцця парашута пры зацяжным скачку.

4. У абутковай справе — нацягванне матэрыялу загатоўкі на калодку і замацаванне краёў загатоўкі.

5. Р мн. жак. Месца ў тканіне, дзе выцягнута нітка. Зацяжка на матэрыі. Зацяжка на панчосе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абно́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

Спец.

1. Пылок з кветак, які пчала прыносіць на задніх ножках. У маі цвітуць сады, пчолы вяртаюцца ў вулей з абножкай. Ермаловіч.

2. толькі мн. (абно́жкі, жак). Грубая кароткавалосая воўна з ног авечак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяру́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн.жак; ж.

Памянш. да дзяруга; тое, што і дзяруга (у 2 знач.). Ліда ляжала на пасцелі, уткнуўшыся тварам у падушку і прыкрыўшыся да пояса лёгкаю дзяружкаю. Колас. Вулічнае акно было ўжо завешана дзяружкай. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтры́га, -і, ДМы́зе, мн. -і, -ры́г, ж.

1. Скрытыя шкодныя дзеянні для дасягнення чаго-н.; нагаворы.

Весці інтрыгу супраць каго-н.

2. Развіццё галоўнага дзеяння ў рамане, драме (кніжн.).

Складаная, заблытаная і.

3. Любоўная сувязь.

Любоўная і.

|| памянш. інтры́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ражо́к¹, -жка́, мн. -жкі́; -жко́ў, м.

1. мн. ро́жкі, -жак; гл. рог¹.

2. Тое, што і рог¹ (у 2 знач.).

3. Назва розных вырабаў, прадметаў у выглядзе рога¹, трубкі з расшыраным канцом.

4. толькі мн. Харчовы прадукт у выглядзе коратка нарэзанай макароны.

Наварыць ражкоў.

5. Лапатачка для надзявання абутку.

|| прым. ражко́вы, -ая, -ае.

Ражковае дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запрэ́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн.жак; ж.

1. Некалькі коней, сабак і пад., запрэжаных у адну вупраж. Запрэжка сабак. □ З невысокага сопкі спускалася аленняя запрэжка. Шамякін.

2. Вупраж, збруя. Гурген неяк ублытаў коней у запрэжку. Самуйлёнак.

•••

Хадзіць у запрэжцы гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фура́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн.жак; ж.

Галаўны ўбор з аколышам і казырком; форменная шапка. На салдатах не было пагон, на фуражках былі намаляваны пяцікутныя зоркі. Самуйлёнак. Ад Янукевіча выйшаў малады вайсковец у светла-сіняй фуражцы з малінавым аколышам. Хадкевіч.

[Польск. furażerka.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. дуга.

2. Ручка або якая-н. іншая частка прадмета ў форме невялікай дугі.

Д. замка.

3. Па́рны знак прыпынку або матэматычны знак у выглядзе вертыкальнай рысы (прамой, закругленай, фігурнай).

Круглыя дужкі.

Квадратныя дужкі.

Фігурныя дужкі.

Узяць у дужкі.

Вынесці за дужкі.

Раскрыць дужкі.

|| прым. ду́жачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праця́жна, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн.жак; ж.

Спец.

1. Від гарачай штампоўкі для атрымання пустых (парожніх) паковак шляхам працягвання праз кольцы, у якіх паступова змяншаецца дыяметр.

2. Многаразцовы металарэзны інструмент для апрацоўкі скразных адтулін і знешніх паверхняў металічных, пластмасавых дэталяў на працяжных станках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)