швейцарскі педагог, кампазітар. Вучыўся ва ун-це і адначасова ў кансерваторыі ў Жэневе, потым у А.Брукнера, Л.Дэліба і інш. У 1892—1910 праф. Жэнеўскай кансерваторыі. Распрацаваў сістэму муз.-рытмічнага выхавання, заснаваную на ўвасабленні вобразнага зместу музыкі ў пластычным руху. У 1910 арганізаваў Школу музыкі і рытму ў г. Гелераў (каля Дрэздэна), у 1915 — Ін-т Ж.-Д. ў Жэневе. Падобныя ін-ты і школы былі засн. яго паслядоўнікамі (М.Вігман, В.Ніжынскі, Р.Сен-Дэні і інш.) у многіх гарадах Еўропы і Амерыкі (у 1920 у Маскве і Петраградзе). Аўтар 7 камічных опер і аперэт, кантат («Свята ў кантоне Во», 1903 і інш.), арк. твораў, канцэртаў для інструментаў з арк., песень («Раманскія песні» сталі народнымі), а таксама літ. твораў, прысвечаных яго сістэме выхавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮСЕРСО́ (Du Cerceau, Ducerceau),
сям’я французскіх архітэктараў 16—17 ст.Жак I Андруэ (1510 ці 1512, Парыж — каля 1585), у 1531—33 працаваў у Італіі. Вядомасць прынеслі цыклы дакументальна дакладных афортаў з Выявамі помнікаў архітэктуры: «Кніга архітэктуры» (1559—61), «Антычныя аркі і манументы» (1560), «Найпрыгажэйшыя будынкі Францыі» (т. 1—2, 1576—79). У сваіх праектах (святочна-парадныя замкі Шарлеваль у Нармандыі, Вернёй-сюр-Уаз у Іль-дэ-Франсе) свабодна спалучаў элементы ант. і рэнесансавай італьян. архітэктуры. Жак II Андруэ (каля 1550—1614), з 1588 «архітэктар караля». Удзельнічаў у буд-ве Вял. галерэі Луўра і павільёна Флоры палаца Цюільры ў Парыжы (1600—08, не захаваўся).
Жак I Андруэ Дзюсерсо. Замак-палац Вернёй-сюр-Уаз. З афорта цыкла «Найпрыгажэйшыя будынкі Францыі». 1576.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАМА́Р (Hadamard) Жак (8.12.1865, Версаль — 17.10.1963),
французскі матэматык. Чл. Парыжскай АН (з 1912), замежны чл.АНСССР (з 1929, чл.-кар. з 1992). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1890). Праф. Калеж дэ Франс (1897—1935), Парыжскага ун-та і політэхн. школы (1900—35) і інш.Навук. працы па дыферэнцыяльных ураўненнях, тэорыі функцый, тэорыі лікаў, праблемах устойлівасці ў механіцы. Даследаванні Адамара зрабілі значны ўплыў на стварэнне функцыянальнага аналізу.
Літ.:
Леви П. Жак Адамар // Успехи мат. наук. 1964. Т. 19, вып. 3 (117).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІБО́ (Thibaud) Жак (27.9.1880, г. Бардо, Францыя — 1.9.1953),
французскі скрыпач, педагог. Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1896). Сольную дзейнасць пачаў у 1898 у Парыжы. Гастраліраваў у многіх краінах свету як саліст і ансамбліст, у т. л. ў трыо з А.Карто і П.Касальсам. Яго выкананне вызначалася вытанчанасцю, віртуознасцю, пявучасцю. Выкладаў у «Эколь нармаль» у Парыжы. У 1943 з М.Лонг арганізаваў конкурс піяністаў і скрыпачоў (з 1946 Міжнар. імя Лонг — Ц.). Напісаў аўтабіягр.кн. «Гаворыць мая скрыпка» (1946).