Ту́нна ‘дарэмна, дарма, марна’ (Нас., Гарэц. 1.), ‘бясплатна’, ‘без пакарання’: гэта табе тунна ня пройдзець; ту́нны ‘марны, дарэмны’, ‘бескарысны (пра працу)’ (Нас.), ст.-бел. туне ‘дарма, марна’ (ГСБМ). Укр. ту́нний, ту́ній ‘танны, даступны’, рус. ту́но ‘дарма, дарэмна, упустую’, ту́нный ‘дармавы’, ‘марны’, рус. і стараж.-рус. туне ‘дарэмна’, польск. усх. tuni, сілез. tůńi, каш. tóni, tóńi ‘танны’, н.-, в.-луж. tuni, славац. tuni, tuný, славен. tônj ‘тс’, zastóņj ‘дарэмна’, ст.-харв. ostunj, stunj, stunje ‘задарма, бясплатна, дарма’, балг. ту́на ў выразе: ту́ня беда ‘вялікая бяда’, ‘беспадстаўнае абвінавачанне’, макед. туне беда ‘тс’, ст.-слав. туне ‘дарэмна, бясплатна’. Прасл. *tuńь ‘дарэмны’ (Борысь, 626) ці *tunь‑jь ‘танны, даступны, дарэмны, бясплатны’ (ЕСУМ, 5, 676) узыходзіць да і.-е. *teu̯n‑. З іншым вакалізмам кораня на польскай моўнай тэрыторыі (другасная назалізацыя) прасл. *tanьjь, *tonьjь > та́нны (гл.). У якасці роднасных падаюцца: лат. taúņa ‘гультай’, taūņâtбадзяцца, хадзіць без справы, не брацца за работу’, ст.-в.-ням. dunni, ст.-н.-ням. thunni, ст.-ісл. þunnr ‘тонкі’. Развіццё індаеўрапейскай семантыкі ішло ад ‘тонкі, доўгі, выцягнуты’ > ‘невялікай вартасці’ > ‘танны’ (Шустар-Шэўц, 1558; (гл. таксама: Этимология–1967, 74; Зб. Бернштэйну, 474–480), чаму пярэчаць Фасмер, 4, 121; Сной у Бязлай, 4, 393. Адсутнічае пераканальная этымалогія (ESJSt, 17, 998).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

туля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Блукаць, хадзіць без пэўнай мэты; бадзяцца. Быў і яшчэ адзін чалавек, які ў нядзельныя дні не сядзеў у бараку, а ўсё хадзіў, туляўся па ферме. Сачанка. // Знаходзіцца дзе‑н., хаваючыся ад каго‑, чаго‑н. Многа яшчэ дзён туляўся .. [Адам] паблізу свайго дома, але ні разу не зайшоў пабачыцца з бацькам. Чорны. // Пазбягаць сустрэчы з кім‑н. [Загадчык гаража:] — Скажы [Надзя] проста, што не хочаш, са мною сустракацца, туляешся ад мяне. Кулакоўскі. Дзікім загнаным зверам туляўся .. [чалавек] па глухіх кутках, дзе можна было ўнікнуць непажаданых сустрэч. Ваданосаў. [Маці:] — Ты чаго ж гэта, нягоднік, абняславіў дзяўчыну, а цяпер туляешся па завуголлю, другой галаву чмуціш? Васілевіч. // Ухіляцца ад чаго‑н., быць незанятым чым‑н. — А што? — трохі збянтэжыўся гэтай грубасцю студэнт. [Дзядзька Антось:] — Як гэта — што? Людзі робяць, а ён туляецца, круціць. Прывык сабе на дурнічку. Брыль. Адзін толькі Яхім Суднік туляўся ад усяго новага і глядзеў на ўсё скоса і падазрона. Колас. [Штрыпке:] — Загадайце, каб .. [Верабей] адшукаў усіх, хто яшчэ туляецца недзе без справы. Лынькоў. [Сакратар партячэйкі:] — Дык ты, Антось, не туляйся там, а выйдзі наперад ды і скажы, што маеш. Калюга.

2. Быць бяздомным, беспрытульным. [Балатніцкі:] — Трэба думаць не толькі пра сваіх дзяцей, але і пра другіх. Бачыў, колькі босай, галоднай дзетвары туляецца па лесе. Гурскі. Ля крам туляюцца галодныя, рабрыстыя сабакі. Гарэцкі. // Быць адзінокім. Рамір дастаў пачак папярос, закурыў: — Разумееш, абрыдла аднаму туляцца. Асіпенка. Сымон Карызна прыехаў у раён змрочны, пахмуры і праз увесь час, пакуль не пачалося пасяджэнне райкома, туляўся ў баку ад усіх. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лы́га1 ’лгун, брахун’ (гародокск., Нар. лекс.), ’п’яніца, дармаед, бывалы чалавек’ (Федар. 4), лыга́ч, лы́гма, лыгу́н, лыгма́р ’ілгун’ (шчуч., Сл. ПЗБ; Сцяшк.; Сцяшк.; Сл. паўн.-зах., КЭС), ’памаўза, шкоднік’ (ТС), лыгаць ’ілгаць’ (лід., карэліц., Сл. ПЗБ), ’маніць, гаварыць няпраўду’ (Сцяшк.), лы́жы ’хлуслівы’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Рус. лы́га, лыга́н ’манюка’, ст.-рус. лыжа ’памылковая звестка’ (пач. XVII ст.), рус. лыга́ть, польск. łygać, каш. ləgác, славац. lyhať ’тс’, ц.-слав. облыгати ’абчарняць’. Прасл. lygati — ітэратыў з падаўжэннем вакалізму кораня ад lъgati > ілга́ць (гл.).

Лы́га2 ў выразе лыгу даць ’уцячы’ (Грыг.), ’лытка’ (петрык., Мат. Гом.), ’нага’ (капыл., Жыв. сл.; карэліц., Сцяшк. Сл.), лыгі ’ногі’ (навагр., Нар. словатв.), лы́гі ’тс’ (ТС), ’доўгія ногі’ (Бір. Дзярж.), лы́гі ’тоўстыя ногі’ (Шат.), ’доўгія, тонкія ногі’ (Янк. 3.; клец., Нар. лекс.), лы́гаць ’павольна ісці’ (ТС), ’бадзяцца’, ’дарэмна траціць час’ (Шпіл.), лы́гацца ’часта хадзіць або ездзіць туды-сюды’ (стаўб., Нар. сл.), Рус. пск., цвяр. лы́ку даць ’уцячы’, укр. ли́ги дати ’пабегчы’, лигону́ти ’спешна пабегчы’, рус. уладз., валаг. лыды ’доўгія ногі’, варон. ’ногі’, урал., перм. лыдка — ’даўганогі чалавек’, польск. łyda < łydka ’лытка’, славац. lida ’сцягно’. Паўн.-слав. lyda (Слаўскі, 5, 388) з менай д > г пад уплывам лексемы нага́. З прычыны экспрэсіўнасці ў некаторых гаворках г > ґ. Да лы́тка (гл.). Сюды ж лыгнуць ’выцяць, сцебануць’ (Бяльк.).

Лы́га3 ’віка’ (Жд. 1, Касп., Сл. Эп.-Шып.; маладз., Шчарб.; зэльв., Жыв. сл.), ’сумесь вікі і гароху, пасеяныя на корм жывёле’ (Сцяшк. Сл.). Польск. радзынск., падляш. łyga ’дзікі гарошак’, люблінск. łužyšýńi ’парасткі гароху’. З ві́ка > вы́ка > выґа > łyga > лыгa.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́нда1 ’неахайная, гультаяватая асоба’ (брэсц., Нар. лекс.), ’пасялуха’, ’дарослая, але не сур’ёзная дзяўчына’ (касцюк., Мат. Маг.), ’гультай’ (смарг. Сцяшк. Сл.), ’валацуга, абібок’ (пін., Нар. лекс.; ігн., шчуч., Сл. ПЗБ), лынду́ля, лынду́лька, лынду́ліна, лынду́лішча ’гультай’ (Юрч. Вытв.), а таксама лы́нда ’дзяўчына-падлетак на высокіх нагах’ (КЭС, лаг.), лы́нды, в.-дзв. лы́нты, шальч. ’лыткі’, шальч., воран., даўг. ’калені’ (Сл. ПЗБ), навагр., слонім., брасл. ’ногі’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’тоўстыя ногі’ (гродз., Мат. АС) у выразе: лынды біць ’гультаяваць, бадзяцца без справы, займацца непатрэбнай работай’ (Некр., Янк. БП і БФ, ТСБМ, Шат., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; бялын., Янк. Мат.), лынды збіваць ’тс’ (Гарэц., Дразд., Сл. ПЗБ) — да лы́ндаць (гл.).

Лы́нда2 ’страва з бульбы і льнянога семя’ (петрык., Мат. Гом.). Рус. белам., арханг., кольск. ли́нда ’мучная поліўка з рыбы або аленіны’, алан. ли́ндушка ’вадкая каша з проса і грэчкі’. З карэльск. linda ’поліўка’, фін. linta ’тс’ (Каліма, 152; Фасмер, 2, 498).

Лы́нда3 ’вузкая палоска зямлі, загон’ (шчуч., З нар. сл.; воран. Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, з ле́нта ’стружка’, параўн. рус. валаг. ле́нда, ле́нта ’палоска хваёвага лубу’ — так, як шнур ’адзінка вымярэння даўжыні’ стаў абазначаць плошчу. Пра лыка як мерку гл. Скурат (Меры, 21–22). Аднак не выключана, што лында3 звязана з лында1 ’нага’ — у якасці меры ўжываліся і іншыя назвы цела чалавека: галоўка, лантух, пядзь, лыткай (гл.). Пасля, калі носьбітамі мовы забылася ўнутраная форма слова, мера перайшла на прадмет, паняцце, для вымярэння якога яна служыла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нары́ца1 ’свішч, нарыў (звычайна ў коней)’ (Гарэц., Арх. Федар., Бяльк.; рэч., Нар. сл.; карэл., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), норыця ’хвароба скуры ў жывёл’ (Клім.), норыца ’хвароба коней; бліжэй неакрэсленая ўнутраная хвароба ў чалавека; пашкоджанне ў бульбе’ (ТС), укр. нориця ’фістула, свішч’, рус. норица ’язва на шыі ў каня ад намульвання; хвароба вымені ў каровы’, польск. norzyca ’свішчы і нарывы на шыі ў жывёл’, славен. погісе ’вятранка, ветраная воспа’. Праслав. *погіса, дэмінутыў ад *пога (гл. нара), што звязана з утварэннем паглыбленняў на скуры (норак) у выніку хваробы (Праабражэнскі, 1, 612; Фасмер, 3, 83; Махэк-2, 296; Бязлай, 2, 227); літ. пагусіа ’нарыў на хрыбце ў жывёлы’ з беларускай, насуперак Міклашычу, які хацеў бачыць крыніцу славянскіх назваў у літ. narys ’пухліна’, гл. таксама Фрэнкель, 484.

Нары́ца2 ’норка’: злавіў карыцу (Некр.), ’Mustella lutreola’ (Некр. і Байк.), укр. норіця ’палёўка, Hypudaeus arvalis’, рус. норица ’норка, мыш’, польск. nornica ’палёўка’. Да *пога (гл. нара); паралелізм паміж назвамі хвароб і жывёл даволі часты, параўн. чэш. krtice ’нарывы на шыі, свішчы’ і krtice ’крот’ (Махэк₂, 296), дзе ў аснове ляжыць усё той жа вобраз нары (норкі), якая ўтвараецца пры хваробе. Адносіны пералічаных слоў да рус. норка, якое Трубачоў (гл. Фасмер, 2, 83) лічыць запазычаннем з фін. nirkka ’ласіца’, эст. nirk ’тс’, застаюцца няяснымі.

Нары́ца3 ’шкоднік’ (Ян.), норыца ’праныра’ (івац., Нар. сл.). Відаць, не звязаны з папярэднімі; корань нор/ныр‑ характэрны для слоў з адмоўным значэннем, параўн. кораць ’ныраць, даваць нырца’ (ТС) і праныра (Шныраць ’тс’, гл. Фасмер, 3, 375), карыцьбадзяцца’ (Бяльк.) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калаці́ць ’выклікаць дрыжанне чаго-н.; хістаць; трэсці; выклікаць дрыжыкі; часта і моцна стукаць, удараць і да т. п.’ (БРС, ТСБМ; навагр., З нар. сл.; Касп.; КЭС, лаг., Мат. Гом., Нас., Сержп., Шат.) ’малаціць’ (БРС; івац., Бір., Працы IM, 6; Мат. Гом., Сцяшк.), да апошняга, відаць, колотить мак — у гульні, дзе намагаюцца пакалаціць (Радч.), і ў Сержпутоўскага (Прымхі) — каб вераб’і не калацілі.., ’абтрэсваць, аббіваць сады’ (Касп., Нік., Оч.), ’упокат абшукваць’ (КЭС, лаг.), калаціць кішэні ’трэсці кішэні’, ’паласкаць (бялізну)’ (гродз., З нар. сл.). Звяртае на сябе ўвагу спецыялізаванае значэнне ’боўтаць, збоўтваць: боўтаць смятану, каб зрабіць масла’ (Вешт., КЭС, лаг.; Яруш.), колотыты ’рашчыняць цеста на бліны’ (бяроз., Шатал.), калаціць зацірку ’круціць калатоўку ў гаршку’ (КЭС, лаг.), ’гатаваць якую-н. страву, размешваючы калатоўкай’ (ТСБМ) у сувязі з тым, што паралелі да гэтага слова ў рус. гаворках з’яўляюцца, па сутнасці, беларускімі: колотить масло (у Растаргуева). Аднак колотовка ’прылада для збівання масла, цеста і да т. п.’ вядома шэрагу рус. гаворак, апрача таго, ёсць укр. колотити ’муціць’ і ’збіваць масла’, калаціцца ’збівацца (аб масле)’, па гэтай прычыне магчымая думка пра бел. семантычную інавацыю не з’яўляецца вельмі надзейнай. Польск. дыял. kłócić ’збіваць масла’. Відаць, тут, як і ў іншых выпадках з гэтым словам, або незалежнае ўзнікненне такіх семем (што наогул для значэння ’калаціць’ натуральна), або адлюстраванне даўняй полісемічнасці лексемы. Укр. колотити ’муціць; збіваць масла; сварыцца; папіхаць; распараджацца’, рус. колотить ’біць, калаціць і да т. п.’, ’малаціць’, ’збіваць (арэхі, чаромху)’, ’замешваць (цеста)’, ’забіваць жывёлу на мяса’, ’забіваць’, ’гаварыць, плявузгаць’, ’пляткарыць’, ’таргавацца, старацца выгадаць у цане’ і інш., польск. kłócić ’боўтаць, трэсці’, ’муціць, выклікаць непакой’, ’прыводзіць да сваркі’, дыял. ’збіваць масла’, ’сварыць, гневацца на каго-н.’ і інш., ’забіваць’, н.-луж. kłośiś ’збіваць, апушваць (з дрэў)’, ’біць’, ’малаціць (аббіваць лён)’, в.-луж. kłócić ’збіваць, струшваць’, чэш. klátiti ’трэсці, струшваць, махаць і інш.’, дыял. (у Юнгмана) ’збіваць масла’, klátiti se яшчэ і ’бадзяцца’, славац. klátiť ’трэсці і інш.’, славен. klátiti ’збіваць фрукты з дрэў’, серб.-харв. кла́тити ’хістаць’, ’стрэсваць фрукты з дрэў’, кла́тити себадзяцца’, дыял. кла́тити ’балбатаць, вярзці лухту, плявузгаць’, макед. клати ’хістаць’ і інш., балг. клатя ’хістаць і інш’. Праслав. koltiti, першаснае значэнне не вельмі пэўнае, магчыма, з самага пачатку полісемантычны дзеяслоў, або, як меркаваў Махэк₁ (201), з kol‑mǫ‑titi, kol‑o‑mǫ‑tati і пад., якія накладваліся на старое слова, роднаснае лац. quatio. Махэк₂ (252) пакінуў толькі супастаўленне з лац. quatio, quatere ’трэсці, біць і да т. п.’ З пункту гледжання фанетыкі такое супастаўленне не вельмі добрае. Паводле традыцыйнай версіі суадносяцца прасл. koltiti і kolti (гл. калоць), гл. Фасмер, 2, 296, са спасылкай на старую літ-ру. Слаўскі (2, 272) далучаецца да гэтай думкі і мяркуе, што значэннем, якое аб’ядноўвае прасл. лексемы, з’яўляецца ’біць’, адкуль ’трэсці і інш.’ Пры гэтым ён звяртае ўвагу на польск. kłócić się ’сварыцца’ (параўн. тое ж бел. калаціцца, укр. колотитися), якое параўноўвае з дэрыватамі ад kolti рус. колоться, славен. kláti se ’біцца, сварыцца’, серб.-харв. кла̏ти се ’біцца і інш.’ Відавочна, аднак, што такім чынам нельга вытлумачыць усю семантыку кантынгентаў слав. koltiti. Што датычыць словаўтварэння (kolti > koltiti), было меркаванне аб прамежкавай ступені: праз *koltъ; koltiti у такім выпадку дэнамінатыў ад гэтага назоўніка. Такое меркаванне азначае яшчэ больш вузкую семантыку першапачатковага ўтварэння. Іншыя версіі адносна паходжання слав. слова не пераконваюць, хоць заслугоўвае ўвагі прыведзеная думка Матцэнаўэра, LF, 8, 170–171, аб магчымай суаднесенасці слав. слова са ст.-в.-ням. *scaltan ’штурхаць’, с.-в.-ням. schalten ’штурхаць, соваць’, ст.-в.-ням. scelten ’сварыць, ганіць’ (калі дапускаць тут s‑mobile).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́рыцца (ты́рицьца) ‘церціся, ацірацца дзе-небудзь’, уты́рыцца ‘ўсунуцца, улезці’: утырився сюды (Нас.),ты́рыць ‘біць’: будзем ты́рыць суседняга хлопца (уздз., Жд. 3) Параўн. укр. разм. тиратися ‘гараваць, бедаваць’, ти́рити ‘цягнуць’, ‘піхаць, усучваць’, рус. ты́риться ‘ісці, прабіраючыся крадком’, ты́рить ‘красці’, сты́рить ‘украсці’, мажліва, сюды ж з т. зв. жгонскай мовы ти́рить у́паки ‘валіць валёнкі’. Цвяткоў (Запіскі, 2, 55) параўноўваў зваротны дзеяслоў з польск. terać się бадзяцца, ацірацца’, трактуючы змену першага галоснага пры запазычанні ў якасці працэсу «нахілення або сціскання», як у польск. rozterka ‘ўнутраны непакой, ваганне’; ст.-бел. ростырк, розтырк ‘сварка, разлад’ (1518 г., ГСБМ), аднак няяснымі застаюцца фармальныя і семантычныя адносіны паміж тыраць і тырыць. У рус. тырить, стырить ‘красці, скрасці’ Кіпарскі (Зб. Бернштейну, 418) бачыць «двухбаковае чаргаванне» ў аснове *tur‑ з першасным значэннем ‘схапіць, сцягнуць’, гл. турыць. Узыходзіць да прасл. *tyriti, адносна першаснай семантыкі якога існуюць розныя меркаванні; зыходнае значэнне ‘скрытна знаходзіцца дзе-н.’ (Іваненка, Студіі з ономастики та етимології. 2010, 72), што адпавядае семантыцы зваротнага дзеяслова ў Насовіча, параўн. і стырыць ‘стаяць, прысутнічаць, дзяжурыць’ (гл.), што ўрэшце можа быць звязана з гукапераймальным тыр (гл. тыр-тыр), параўн. рус. тыр да ёр ‘бязладдзе’, ст.-польск. tyr ‘папрок’, серб. тир ‘штуршок’ і інш., гл. тыркаць, тырчаць. Што да паходжання дзеяслова, то, відаць, яно звязана з прасл. *tirati (гл. тыраць), якое выводзіцца з *terti ‘церці’ (Сной₂, 766). Відавочна, на семантыку дзеяслова маглі паўплываць іншамоўныя запазычанні, сярод якіх для ўкр. ти́рити ‘цягнуць, валачы’ прапануецца запазычанне з рум. tîrî ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 572), а для рус. ты́риться ‘лезці, прабірацца’, тырить ‘красці’ — цыг. te terés ‘трымаць, мець, браць’ (Бараннікаў, Язык и литература, Ленинград, 1931, 7, 153; Шапавал, ВЯ, 2007, 5, 113).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́снуць1 ’кіснуць’ (ТСБМ). Укр. киснути, рус. киснуть ’тс’, балг. кисна ’мокнуць, кіснуць’, серб.-харв. ки̏снути ’тс’, славен. kísniti ’кіснуць’, польск. kisnąć, чэш. kysnouti, славац. kysnuť, в.-луж. kisnyć, н.-луж. kisnyś ’тс’. Узводзіцца да прасл. *kysti, kysnǫti ’мокнуць’. Бліжэйшай паралеллю лічыцца лат. kûsât ’кіпець’ (фармальна адэкватна прасл. kysati, параўн. рас‑кісаць). Нягледзячы на блізкасць славянскага і латышскага дзеясловаў, застаюцца сумненні наконт іх генетычнай тоеснасці. Тым больш што лексіка іншых балтыйскіх моў не адпавядае гэтай пары ні фармальна, ні семантычна. Няма таксама надзейных адпаведнікаў за межамі балта-славянскай моўнай глебы (Бернекер, 1, 678–679; Траўтман, 147). Згодна з іншай версіяй, прасл. kysti, kysati звязваюцца з літ. kaužóti, gaužóti ’кіснуць’ (Яначак, LF, 59, 419; Шпэхт, KZ, 55, 9; Махэк, Recherches, 83–86). Гэта этымалогія адпавядае канцэпцыі аб прыярытэце семантычнай адэкватнасці над фармальнымі адпаведнасцямі. Дублетнасць па звонкасці — глухасці зычных назіраецца ў самім балтыйскім матэрыяле. Адносіны галосных адпавядаюць розным ступеням якаснага і колькаснага аблаўта. Да таго ж першая версія не выключае семантычна і фармальна другой. Параўн. лат. kûsât ’кіпець, бурліць, уздымацца’ і літ. kiaužóti ’ўздымацца, выгінацца’, kaužóti ’падымацца пры браджэнні’. Больш шырокі дыяпазон адпаведнасцей прымае Тапароў (K–L, 357–360), які, у прыватнасці, уключае ў адну групу генетычных паралелей лат. kûsât і літ. kùšti ’рухацца, шавяліцца, кішэць’. Калі не ісці далей па шляху семантычнага расшырэння гэтай групы паралелей, мы павінны будзем суаднесці прасл. kysti, kysnǫti ’кіснуць’ і прасл. kyšěti ’кішэць’ (гл. кішэць). Фармальна яны суадносяцца на аснове рэфлексацыі і.-е. як славянскага s або x (Мартынаў, Слав. акком., 109–129). Семантычна яны звязваюцца паняццем ’браджэнне’: ’бязладны, хаатычны рух’ > ’браджэнне’. Параўн. рус. бродитьбадзяцца, блукаць’ і бродить ’брадзіць’.

Кі́снуць2 ’без упынку смяяцца’ (КЭС, лаг., Жд. 3), кіснуць са смеху ’нястрымна прыцішана смяяцца’ (ТСБМ, Юрч. Фраз. 2). Семантычна да першаснага значэння кіснуць1 ’мокнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

светII

1. (земля, вселенная) свет, род. све́ту м., мн. нет;

путеше́ствовать вокру́г све́та падаро́жнічаць вако́л све́ту;

стра́ны све́та краі́ны све́ту;

ча́сти све́та ча́сткі све́ту;

об э́том зна́ет весь свет (мир) пра гэ́та ве́дае ўвесь свет;

2. (общество) уст. свет, род. све́ту м.;

выезжа́ть в свет выязджа́ць у свет;

3. (верхушка привилегированных классов) свет, род. све́ту м.;

вы́сший свет вышэ́йшы свет;

свет (не) кли́ном сошёлся свет клі́нам (не) сышо́ўся; не то́лькі све́ту, што ў акне́;

бе́лый свет бе́лы свет;

бо́жий свет бо́жы свет;

бо́лее всего́ на све́те больш за ўсё на све́це;

яви́ться на свет з’яві́цца на свет;

ни за что на све́те ні за што на све́це;

на край све́та на край све́ту, за свет;

уви́деть свет уба́чыць свет;

све́та (бе́лого) не ви́деть све́ту (бе́лага) не ба́чыць;

бли́зкий (бли́жний) свет блі́зкі свет;

произвести́ на свет нарадзі́ць;

свет не мил свет не мі́лы;

сжить (согна́ть) со́ света (свету) зжыць (зве́сці) са све́ту;

броди́ть, слоня́ться по све́ту бадзя́цца па све́це;

на свет не гляде́л бы свет не мі́лы;

на чём свет стои́т на чым свет стаі́ць;

свет не производи́л (кого) свет не ба́чыў (каго);

свет затми́лся свет закры́ўся;

на тот свет отпра́вить на той свет адпра́віць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свет I (род. све́ту) м.

1. (земля, вселенная) свет, мир;

падаро́жнічаць вако́л ~ту — путеше́ствовать вокру́г све́та;

мы жада́ем мі́ру ва ўсім све́це — мы жела́ем ми́ра во всём ми́ре;

ча́сткі ~ту — ча́сти све́та;

2. (человечество) мир, свет;

ён вядо́мы ўсяму́ ~ту — он изве́стен всему́ ми́ру;

аб гэ́тым ве́дае ўвесь с. — об э́том зна́ет весь свет (мир);

3. (человеческое общество, объединённое определённым общественным строем) мир;

4. (круг людей, объединённых профессией; среда) мир;

5. (верхушка привилегированных классов) свет;

вышэ́йшы с. — вы́сший свет;

6. (область явлений, понятий; среда) мир;

неаргані́чны с. — неоргани́ческий мир;

жывёльны с. — живо́тный мир;

Но́вы с. — Но́вый свет;

Стары́ с. — Ста́рый свет;

геацэнтры́чная сістэ́ма ~туастр. геоцентри́ческая систе́ма ми́ра;

геліяцэнтры́чная сістэ́ма ~туастр. гелиоцентри́ческая систе́ма ми́ра;

бе́лы с. — бе́лый свет;

бо́жы с. — бо́жий свет;

з’яві́цца на с. — появи́ться на свет;

край ~ту — край све́та;

на край ~ту — на край све́та;

ні за што на све́це — ни за что на све́те;

уба́чыць с. — уви́деть свет;

пайсці́ ў с. — пойти́, куда́ глаза́ глядя́т;

за (блі́зкі) с. — за (бли́зкий) свет; к чёрту на кули́чки;

~ту (бе́лага, бо́жага) не ба́чыць — све́та (бе́лого, бо́жьего) не ви́деть;

не блі́зкі с. — не бли́зкий свет;

со́рам на с. глядзе́ць — сты́дно в глаза́ лю́дям смотре́ть;

с. не мі́лы — свет не мил, на свет не гляде́л бы;

с. завяза́ць — жизнь искове́ркать, свет заслони́ть;

з яго́ с. гары́ць — от него́ все напа́сти;

бадзя́цца па све́це — броди́ть (слоня́ться) по све́ту;

старо́е як с. — старо́ как мир;

зве́сці са ~ту — сжить со све́та (све́ту);

больш за ўсё на све́це — бо́лее всего́ на све́те;

на чым с. стаі́ць — на чём свет стои́т;

с. адкры́ўся — (каму) свет откры́лся (кому), свет уви́дел (кто);

адпра́віць на той с. — отпра́вить на тот свет;

с. (не) клі́нам сышо́ўся — свет (не) кли́ном сошёлся;

зжыць са ~ту — сжить со све́та (све́ту);

з-за ~ту — издалека́;

вы́йсці ў с.тип. вы́йти в свет;

з усяго́ ~ту — отовсю́ду;

адпра́віцца на той с. — отпра́виться на тот свет;

той с. — тот свет;

гэ́ты с.э́тот свет;

перавярну́ць (уве́сь) с. — переверну́ть (весь) мир;

перавярну́ць усё на све́це — переверну́ть всё на све́те;

пусці́ць на с. — произвести́ на свет;

на с. глядзе́ць не хо́чацца — на свет не гляде́л бы;

с. не ба́чыў — свет не ви́дывал, свет не производи́л;

смуро́дзіць с.пренебр. копти́ть не́бо;

сканчэ́нне ~ту — коне́ц све́та, светопреставле́ние;

~ту (бе́лага) не віда́ць — не ви́дно ни зги;

у бе́лы с. як у капе́йку — в бе́лый свет как в копе́йку;

як не з гэ́тага ~ту — не от ми́ра сего́;

не то́лькі ~ту, што ў акне́посл. свет (не кли́ном) сошёлся;

няпра́ўдай с. про́йдзеш, ды наза́д не ве́рнешсяпосл. непра́вдой свет пройдёшь, а наза́д не вернёшься;

банке́т на ўвесь с.погов. пир на весь мир

свет II: чуць с. чуть свет;

ні с. ні зара́ — ни свет ни заря́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)