Скрыло́ ‘крыло’ (Ласт., Сл. ПЗБ, Стан.), скры́льлі ‘крылы’ (Ласт.), скры́лы ‘тс’ (Сл. ПЗБ), скры́лья ‘крылле’ (там жа). Варыянт з рухомым s‑ ад *skridlo/*kridlo (гл. ЭССЯ, 12, 153). Гл. крыло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спрадве́ку ‘здаўна; заўсёды’ (ТСБМ, Нас., Касп., Гарэц., Бяльк., Байк. і Некр., Стан.), спрадве́ку, спрадвяко́ў ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Адваротны дэрыват ад спрадве́чны ‘старадаўні, шматвяковы’ (гл. прадвечны), аформлены паводле прыслоўя спаконвеку (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суста́ў ’рухомае злучэнне касцей або храсткоў у арганізме чалавека, жывёлы’ (ТСБМ, Нас., Касп., Ласт., Байк. і Некр., Сцяшк.), суста́ва ’тс’ (Некр. і Байк.; ашм., Стан.; воран., шальч., Сл. ПЗБ), суста́вы ’тс’ (Ласт., Пятк. 2, Арх. Вяр.), сусто́ўка ’тс’ (Жд. 3), суста́ўкі ’суставы пальцаў’ (круп., чэрв., Сл. ПЗБ), суста́вец ’костачка’ (ТС), суста́во ’сустаў’ (Сцяшк.). Укр. суста́в, рус. суста́в, ц.-слав. сѫставъ ’тс’. У анатамічным значэнні прыставачнае ўтварэнне з *sǫ‑ (су-) ад прасл. *stavъ, *stava ’згіб, сустаў’, параўн. укр. дыял. ставець, польск. staw, чэш. stav, славац. stav ’тс’, в.-луж. staw ’канечнасць’, харв. stav(a) ’згіб, сустаў’, балг. става ’тс’, што да *staviti (гл. ставіць, параўн. стаў). У агульным значэнні прыставачнае ўтварэнне суста́ў ’цела, склад’ (Нас.) суадносіцца з макед. ставастан, фігура’, параўн. пастава, стан (гл.). Гл. Фасмер, 3, 810; Борысь, Czak. stud., 46; Борысь, 576.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вар’я́цтва, ‑а, н.

1. Страта розуму, стан псіхічнага расстройства.

2. Безразважнасць, неразумны ўчынак; недарэчнасць. [Вайтовіч:] — Я да такога вар’яцтва, каханы мой, не дайду. Знішчаць сваё, набытае працай... У мяне не расшчэмяцца вось гэтыя пальцы запаліць сярнічку. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азарэ́нне, ‑я, н.

Кніжн.

1. Дзеянне паводле дзеясл. азараць — азарыць (у 1 знач.) і стан паводле знач. дзеясл. азарацца — азарыцца.

2. Нечаканае праясненне свядомасці, разумення чаго‑н. Плылі думкі.. І раптам прыйшло азарэнне і радасць. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аздараві́ць, ‑раўлю, ‑ровіш, ‑ровіць; зак., каго-што.

1. Палепшыць стан здароўя каго‑н.; зрабіць здаровым. // Зрабіць больш спрыяльным для здароўя. Аздаравіць мясцовасць. Аздаравіць умовы працы.

2. перан. Зрабіць больш нармальным, правільным, здаровым, давесці да патрэбнага стану.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ана́рхія, ‑і, ж.

Такі стан грамадства, калі няма арганізаванай улады, законаў, абавязковых нормаў паводзін. // Адсутнасць планавай арганізацыі. Анархія вытворчасці. // Разм. Безуладдзе; беспарадак; хаос. [Бярозін:] У яго [Дулебы] зоне ўсе камбрыгі падпарадкоўваюцца яму, усякая анархія будзе строга карацца. Шчарбатаў.

[Грэч. anarchia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гібе́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. гібець. Народ не вінават у тым, што ён гібее ў невуцтве. Вінаваты тыя, хто кінуў яго ў цемру, асудзіў на фізічнае, маральнае і інтэлектуальнае гібенне. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́ладна,

1. Прысл. да галодны (у 1 знач.).

2. безас. у знач. вык., звычайна каму. Пра галодны стан, адчуванне голаду кім‑н. Было страшна, голадна, але Анатоль ніколі не хныксіў, ніколі не наракаў на цяжкасці. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жартаўлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан жартаўлівага. Сабастыян стараўся падаць свайму голасу як мага больш адценняў жартаўлівасці. Чорны. // Жартаўлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Нягледзячы на нешта нялёгкае ў сваёй душы, .. [Джулія] ахвотна паддавалася яго жартаўлівасці. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)