цьма 1, ‑ы, ж.

Адсутнасць святла; цемра. Ноч глухая. Ціха. Густа легла цьма. Колас.

цьма 2, ‑ы, ж.

1. Уст. У лікавай сістэме Старажытнай Русі — дзесяць тысяч.

2. Тое, што і процьма. Сітнякі стаяць, бы свечкі, Тут маліна і парэчкі — Розных ягад проста цьма. Колас. Ідзе машын па тракту цьма. Астрэйка.

•••

Цьма цьмушчая — вельмі многа, безліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чорнагало́вік, ‑а, м.

1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных. На купінах рос чорнагаловік і асака самага горшага гатунку. Крапіва.

2. Разм. Пра таго, хто мае цёмныя або чорныя валасы. Вось важаты першага звяна Лёня Ваўчок, энергічны, жвавы чорнагаловік. Краўчанка.

3. Разм. Разнавіднасць баравіка з цёмнай, чорнай шапкай. Тут — баравікі-прыгажуны, пераважна чорнагаловікі, і растуць яны сем’ямі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

-то, часціца вылучальная.

Ужываецца ў сказах пры вылучэнні, падкрэсліванні слова, да якога адносіцца. [Жданаў:] — Так-то яно так, але трэба нешта і нам рабіць. Гурскі. Брат-то ты мой, але еш хлеб свой. Машара. [Астап:] — А не дай жа ты ліха, зусім забыўся. Дзяўчына здарожылася, дзяўчына калі-то мела ў роце, а тут зубы загаварваю, даруй мне старому... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сям у выразах: то там, то сям; там і сям ’у розных месцах, усюды’ (ТСБМ), сям‑там ’дзе-нідзе’ (ТС), ст.-бел. семо ’сюды’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. сям, рус. там и сям, стараж.-рус. сѣмо, сямо, само, сѣмь ’сюды’, польск. дыял. siam, samтут’, в.-луж., н.-луж., чэш., славац., палаб. sem, старое серб.-харв. sjemo, semo, славен. sẹ̀m, балг. само, ст.-слав. сѣмо. Прасл. *sěmo ўтворана пры дапамозе суфікса ‑mo ад займенніка *sъ ’гэты’; a на месцы e пад уплывам *tamo ’там’; Фасмер, 3, 826; Бернекер, РФВ, 48, 224–225. Бязлай (3, 226) прасл. *sěmo*sěmъ) выводзіць не непасрэдна ад займенніка, а ад прыслоўя *sě ’сюды’, параўн. славен. ’тс’, тоеснага з літ. šèтут’, лат. še ’тс’, якія Фрэнкель (990) звязвае з і.-е. указальным займеннікам *ḱi‑, прасл. *sь. На роднасць разглядаемых прыслоўяў з гэтым займеннікам указвае яшчэ Міклашыч (297), з чым пагадзіліся пазней і іншыя: Махэк₂, 541; Скок, 3, 188; ESSJ SG, 2, 606–607. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1281; ЕСУМ, 5, 497; ESJSt, 13, 805.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глузд ’розум, развага’ (БРС). Рус. глузд, укр. глузд. Слова, якое вядома толькі ва ўсх.-слав. мовах (агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 155–156). Архаічнасць структуры слова (можна меркаваць, што тут маем вынік першапачатковай экспрэсіўнай гемінацыі: *glud‑d‑ > *gluzd‑; гл. у Трубачова, там жа), нягледзячы на тое, што даная лексема зафіксавана на абмежаванай тэрыторыі, дазваляе аднесці яе да ліку праславянскіх. Суадносіцца з лексемамі *gluda, *gluta (так ужо ў Бернекера, 1, 309). Параўн. яшчэ глузды́ ў Касп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гусце́ча ’густы зараснік’ (Янк. Мат.). Паводле Трубачова (Слав. языкозн., V, 178), магчыма, адлюстраванне прасл. дыял. *gǫstotja (параўн. галеча, малеча і да т. п.), дзе прасл. суфікс *‑otja, які мае паралелі ва ўкр. і ў паўд.-слав. мовах (у іх зах. групе). Мусіць, недакладнае тлумачэнне. Для бел. ‑еча (як і для ўкр. ‑еча) зыходным з’яўляецца ‑*etja (суфікс, які ўзнік на базе *‑eta, які меў тую ж функцыю, што і ‑ota; магчыма, тут было старое чаргаванне вакалізму е : о, ‑*eta : ‑*ота).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нітубіч ’бяссмертнік’ (ваўк., Сл. ПЗБ), ниту́ніч ’цмен пясчаны, Helichrysum arenarium’ (гродз., Кіс.), нятубіц ’пералёт мнагалісты, Anthyllis polyphylla’ (гродз., Кіс.). Цёмнае слова. Мяркуецца, што зыходнай была апошняя форма, якую можна разглядаць як табуізаваную назву расліны, што ўжывалася для лячэння ці чаравання: ⁺не‑ту‑быць, літаральна ’якой тут няма’, параўн. аналагічныя назвы: славац. neto бейкай расліна’, польск. nietota ’дзераза’ (Махэк₂, 397; Брукнер, 361–362: «bo roślin czarowniczych nie nazywa się po imieniu») і асабліва nieturośla ’myrosma’ (Варш. сл.). Параўн. нятупнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балагу́р, балагу́рыць, балагу́рлівы (Касп., Нас.). Рус. балагу́р, балагу́рить, укр. балагу́р, балагу́рити, балагу́ркати. Мабыць, складанае слова. Першая частка да бала‑ (параўн. бала́каць, балабо́ліць, балабо́ніць) або *bajati, другая — да гавары́ць (параўн. рус. дыял. гу́ркать ’гаварыць’). Бернекер, 40; Фасмер, 1, 112; Рудніцкі, 61. Іначай, але не зусім абгрунтавана, Шанскі, 1, Б, 19. Неверагодна Якабсон, Word, 7, 189, які выводзіў балагу́р з балагу́ла (гл. балаго́л1). Кноблах (, 1969 (2), 141) бачыць тут (як і ў слове баламут) экспрэсіўны прэфікс bala‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуду́каць ’нягучна размаўляць’ (БРС, Сл. паўн.-зах.), ’размаўляць’ (Касп.), ’глуха і павольна гаварыць’ (Янк. III). Відавочна, гукапераймальнае. Параўн. і рус. дуду́ка ’той, хто ўвесь час балбоча’, дуду́кать ’дудзець, выдаваць гук, як гук дудкі’, дуду́чыть ’гаварыць увесь час, балбатаць абы-што’ (СРНГ, 8, 251). Параўн. і літ. dudénti ’нягучна размаўляць’ (аб гэтым гл. Фрэнкель, 1, 84). Звяртае ўвагу, што бел. і літ. мовы ўтвараюць тут пэўную ізаглосную тэрыторыю (дакладней, літ. мова і паўн.-зах. гаворкі бел. мовы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́па ’pars posterior, anus’, укр. ду́па ’тс’. Кюнэ (Poln., 52) прыводзіць бел. слова з Дабравольскага і мяркуе, што, зыходзячы з гукавых і лінгвагеаграфічных момантаў, трэба лічыць гэту лексему запазычаннем з польск. dupa ’тс’. Параўн. ду́пка (гл.). Падрабязны агляд форм і семантыкі прасл. *dupa ’дзюрка, яма, дупло, anus і г. д.’ гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 157–158 (тут наогул не ставіцца пытанне аб магчымым запазычанні некаторых усх.-слав. слоў гэтай групы з польск. мовы; няпэўна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)