цвярдыня, ‑і, ж.
Крэпасць, умацаваныя пазіцыі. Брэсцкая цвярдыня. ▪ Гэта новая ў гісторыі войнаў перамога ля сцен волжскай цвярдыні, перамога савецкага чалавека над змрочнымі сіламі фашызму. «Полымя». Закончан слаўны наш паход. Цвярдыні ворага — у руінах. Таўлай. // перан. Апора. Тут генія грабніца. Два салдаты Стаяць заўжды на доблесным пасту. За імі Крэмль — людскіх надзей вястун, Цвярдыня міру, вораг войнаў клятых. Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)