Ва́рхал ’скандал, шум’ (Касп., Нас.). Ст.-бел. вархол ’бунт, склока’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Рус. (смал.) ва́рхал ’тс’. Запазычанне з польск. warchol ’тс’ (Булыка, Запазыч., 57). Аб магчымым паходжанні польск. слова гл. Брукнер, 601–602.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ва́рхыт ’вэрхал, бесталковы шум, гам’ (Бяльк.). Запазычанне з польскай мовы: ва́рхыт < *ва́рхат < *ва́рхот. Параўн. польск. warchotny, warchotliwy ’неспакойны’ (слова таго ж кораня, што і warchoł, адкуль бел. ва́рхал). Аб польск. гняздзе слоў гл. Брукнер, 601–602.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вераго́дны. Параўн. укр. вірогі́дний (у помніках і вернегодный), польск. wiarygodny, чэш. věrohodný. Да *godьnъ ’годны, дастойны’ і *věra ’вера’. Але, здаецца, можна ставіць пытанне аб запазычанні бел. і ўкр. слова з зах.-слав. моў (з польскай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аге́нт. Новае запазычанне праз рускую мову (гл. Крукоўскі, Уплыў, 78), дзе ў сваю чаргу з ням. Agent (XVII ст.) (Шанскі, 1, А, 39). Ст.-бел. аент (1666) (Булыка, Запазыч.) з ст.-польск. ajent (Фасмер, 1, 60).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашпэ́ціць, ашпэ́чываць ’зганіць, збрыдзіць’ (Нас.), ошпэтаты ’пераўзыйсці, абставіць’ (Клім.), ст.-бел. ошпетити ’зганіць’ з 1690 г. (Нас. гіст.), укр. ошпетити. Запазычана з польск. oszpecić ’зрабіць брыдкім, зганіць; забрудзіць’ ці cамастойна ўтворана ад шпэціць ’ганіць, псаваць, брыдзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жарло́чны ’пражэрлівы’ (Жд. 2) з польск. żarłoczny ’тс’, утворанага ад żarłok ’абжора’, з тым жа коранем, што жэ́рці (гл.). Жарлокъ ’абжора’ < польск. засведчана ў ст.-бел. на пачатку XVII ст. (Гіст. лекс., 96; Булыка, Запазыч., 113).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́йтар ’наёмны салдат кавалерыі ў арміях Зах. Еўропы, Польшчы і ВКЛ у XVI–XVII стст.) (Булыка, СІС). Ст.-бел. райтаръ (рейтаръ) ’кавалерыст; разбойнік’ < ст.-польск. rajtar < ням. Reiter і непасрэдна з ням. (Булыка, Лекс. запазыч., 62).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трацяго́лятні ‘пазалеташні’ (карэліц., Жыв. сл.), ст.-бел. третеголетний, трэтьеголетний побач з третелетний, третелетный ‘якому пайшоў трэці год’ (ГСБМ). Прыметнік утвораны са спалучэння *трэцяга лета (гл. трэці, лета) паводле ўзору сяголета (гл.), параўн. сяго́дня, сяго́летак і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ёкаць ’ёкаць’ (БРС, ТСБМ), ’ікаць’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк., Яруш., Гарэц.), рус. ёкать (у розных значэннях). Гукапераймальнае (рус. ёк‑ёк). Відавочна, не звязана з ікаць (гл.). Апошняе, магчыма, кантамінавалася з ёкаць (параўн. асноўнае значэнне бел. ёкаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляд 1 ’няшчасце, няўдача’ (Булг.). Роднаснае з рус. ляд ’д’ябал, нячысцік, якое выводзяць з ледачий ’шалапутны, нічога не варты’ або з польск. ladaczy (ladacy) ’д’ябал’. Гэта нібыта пацвярджаюць і бел. лядашчыц ’нячысцік’, лядашцік ’злы дух’ (Нас.). Паводле Карскага (Труды, 205), лядъ лічыцца таксама паланізмам, што можна аспрэчваць. Бел. ляд з’яўляецца працягам прасл. паўн. lędъ ’д’ябал’, які названы так паводле яго месцазнаходжання — на лядах, параўн. аналагічна хлеўнік, амшанік, балотнік (Талстой, Геогр., 142–143). Развіццё семантыкі ў адмоўным напрамку, як і ў бел. чартаўшчына ’што-небудзь незразумелае, неверагоднае, недарэчнае’, якое ад чорт. Бел. ляд мае адпаведнікі ў рус. народных гаворках са значэннямі: ’бяда, няшчасце’, ’хвароба, немач’, ’усё ні да чаго не патрэбнае’. Сюды ж маст. ляда ’цяжка’ (Сл. ПЗБ).
Ляд 2 ’прагаліна на полі, дзе не ўзышло збожжа або бульба’ (кам., ДАБМ, 957), ’поле на месцы высечанага лесу ці пажарышча’ (пруж., Яшк.). Роднаснае да ляда 1 (гл.). Прасл. lęd‑ъ (параўн. рус. валаг., калін. ляд ’нізкае балоцістае месца’, ’сырая паляна’, арханг. ’лядная сістэма земляробства’ ўжывалася разам з lęd‑a і lęd‑o, як і іншыя словы з суфіксамі на ‑nъ (‑na, ‑no) і ‑tъ (‑ta, ‑to), — больш падрабязна гл. Аткупшчыкоў (Из истории, 162, 163).
Ляд 3 у назве расліны мышый ляд ’гарошак мышыны, Vicia crassa L.’ (драг., Нар. лекс.). Да ля́да 2 (гл.) або да яд (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)