Прасе́ў, прасеў ’агрэх, прапушчаны пры сяўбе ўчастак’ (лудз., Сл. ПЗБ, Выг., ТС), прасеў ’тс’ (Мат. Маг.). Рус. прасее ’прасейванне; сяўба ўсяго насення, якое ёсць у сеялцы’, польск. przesiew ’прасяванне; сяўба’. Нулявы дэрыват ад прасяваць, прасаваць. Семантыка слова развілася пад уплывам так іх слоў, як пралік і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гатаві́зна ’гатоўка’ (Нас.). Ст.-бел. готовизна ’тс’ (Булыка, Запазыч.). Укр. готови́зна ’тс’. Запазычанне з польск. gotowizna ’тс’ (да gotowy); так Булыка, Запазыч., 85. Трубачоў (Эт. сл., 7, 70) мяркуе, што гэтыя лексемы адносяцца да прасл. *gotovizna, але геаграфія слоў на ўсх.-слав. глебе сведчыць аб запазычанні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гіба́ла ’бабка, абрубак дрэва, на якім бондар гне абручы’ (Бяльк.). Рус. дыял. гиба́ло ’тс’. У іншых слав. мовах значэнне адпаведных слоў адхіляецца ад семантыкі ва ўсх.-слав. лексемах. Да *gybati ’гнуць’ (гл. гіба́ць), суф. *‑dlo. Прасл. тып утварэння, агляд у Трубачова, Эт. сл., 7, 216 (пад *gybadlo).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзірва́н ’неапрацаванае, зарослае травой поле’ (БРС, Сцяшк.). Старое запазычанне з літ. мовы. Параўн. літ. dirvónas (да dirvà; аб этымалогіі літ. слоў гл. Фрэнкель, 1, 97). Ужо ў ст.-бел. мове сустракаюцца формы дирванъ, дырванъ у значэнні ’аблога’ (формы гэтыя вядомы з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаёнка 1 ’адна асобай штука бялізны’ (Мядзв.), ’ануча (аб чалавеку)’ (Нас.). Да лайно 3 (гл.). Суф. ‑ёнка ў выніку намінацыі ⁺лаёная бялізна, адзежына (як бялёнка, цалёнка, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 103).
Лаёнка 2, ла́інка ’безупынны гоман, крык з брыдкіх, абразлівых слоў’ (КЭС, лаг.). Да ла́янка < ла́яць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вут-вут-вут ’падзыўныя словы для качак’ (КСТ); ’падзыўныя словы для гусей’ (карэліц., Шатал.). Ад ву́тва (памянш. ву́тоўка) або ву́тка ’качка’, перанос падзыўных слоў на гусей — з’ява другасная, параўн. вуль-вуль-вуль (гл.), магчыма, у выніку дээтымалагізацыі пасля выцяснення спрадвечнай назвы на частцы беларускай тэрыторыі паланізмам ка́чка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́явіць ’выкрыць’, выявіцца ’выкрыцца’ (КЭС, лаг.; БРС, Яруш.), выяўля́ць, сюды ж выя́ўны ’выразны, голасны’; ’што добра вызначаецца’ (Янк. Мат.; КЭС, лаг.), выя́ўна ’выразна, голасна, зразумела’. Усё да вельмі разгалінаванай групы славянскіх слоў, якія ўзыходзяць да *(j)av‑: *(j)aviti, *(j)avьnъ і г. д. Гл. я́ўны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бі́ржа 1 ’біржа’. Рус. би́ржа (раней і бирж), укр. бі́ржа. Крыніцай гэтых слоў з’яўляецца гал. beurs або ням. Börse ’тс’ < франц. bourse ’кашалёк; біржа’ (а гэта ад фаміліі купцоў van der Burse). Гл. Фасмер, 1, 166; Шанскі, 1, Б, 122.
Бі́ржа 2 ’высокая жанчына’. Гл. біржа́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вазваро́т ’месца павароту плуга’ (Выг. дыс.). Да (ваз)варачаць, (ваз)варочацца. З коранем *vort‑ у слав. мовах існуе шмат розных па ўтварэнню слоў са значэннем ’месца павароту плуга’; параўн. бел. заваро́т, зварата́, разваро́т, укр. зворота, славен. zvrát, zvrátnica, zvratnják і інш. (Выгонная, Лекс. Палесся, 45–50).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аза́рд ’запал’ (Бяльк.), азарт ’тс’ (БРС). Першая форма запазычана (XVII ст.) з польскай мовы (azard, hazard), у якую яно трапіла з французскай. Другая форма ў беларускую мову папала з рускай у найноўшыя часы. Першакрыніца гэтых слоў араб. az‑zahr ’косць для гульні’ Шанскі, 1, А, 53.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)