Гімна́стыка (БРС). Рус. гимна́стика, укр. гімна́стика. Запазычанне з ням. Gymnastik (< лац. gymnastica < грэч.) або з лац. gymnastica (< грэч.) ці франц. gymnastique (< лац. < грэч.). Першакрыніцай з’яўляецца грэч. γυμναστική τέχνη. Гл. Фасмер, 1, 407; Шанскі, 1, Г, 75. Рус. гимна́ст (> бел. гімна́ст, укр. гімна́ст) з франц. gymnaste (< лац. < грэч.); Шанскі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дакляра́цыя ’абяцанка’ (БРС). У ст.-бел. мове деклярация, деклярацыя ’аб’яўленне, абвяшчэнне’ (засведчана з 1600 г., гл. Булыка, Запазыч., 90). З польск. declaracja ’тс’, а гэта з лац. declarātio. Параўн. даклярава́ць (гл.). Гл. яшчэ дэклара́цыя. Таксама запазычаннем з польск. мовы з’яўляецца рус. деклара́ция (якое прыйшло ў рус. мову ў Пятроўскую эпоху).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэльфі́н ’дэльфін’ (БРС). Рус. дельфи́н, укр. дельфі́н. У ст.-бел. мове слова делфинъ вядома з XVII ст., але дэльфі́н хутчэй новае запазычанне, магчыма, як і рус. дельфи́н, з ням. Delphin < лац. < грэч. Гл. Фасмер, 1, 497; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 63. Ст.-бел. делфинъ, здаецца, паланізм (так Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жані́х. Рус., укр. жених, польск. дыял. żenich, чэш. ženich, славац. ženích, славен. ženih, серб.-харв. жѐнӣх, же̏них, балг. женѝх. Ст.-слав. женихъ, ст.-рус. женихъ. Прасл. аддзеяслоўны назоўнік з суфіксам *‑x‑ъ і асновай *ženi‑ti (гл. жані́ць). Слаўскі, SP, 1, 73; Шанскі, 1, Ж, 285; Трубачоў, История терм., 95.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́леж ’цалінная або ворная зямля, якая даўно не апрацоўвалася’, за́лях (дакладней, відаць, за́ляг) ’аблога’ (гродз., З нар. сл.). Рус. за́лежь ’тс’. Назоўнік ад дзеяслова залегчы/залягаць, у форме залеж з пераходам г > ж перад ‑ь па 1‑й палаталізацыі. Іншае значэнне залеж (’месца залягання выкапняў’, ’заляжалы тавар’), магчыма, пад рус. уплывам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заслона ’тое, што прыкрывае, засланяе’. Рус. уст. дыял., укр. засло́на, польск. zasłona ’тс’, чэш. уст. záslona, сучаснае záclona ’заслона’, славац. zaclona, в.-луж. zasłona ’тс’, славен. zaslọ̑na ’заслонка’. Ст.-рус. заслона ’ахова’ (XVI ст.). Як і заслон1 (гл.), утворана як бязафіксны назоўнік ад дзеяслова zasloniti < *za + sloniti. Гл. сланяцца, аслон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зух ’хват’. Рус. дан., смал., укр. зух, польск. zuch (> чэш. zuch). Польск. zuch, якое, верагодна, з’яўляецца крыніцай усх.-слав. слоў, паводле Брукнера (657), скарачэнне ад zuchwały (гл. зу́хвал). Параўн. рус. дыял. вяцк., перм., паўд.-дзвін., урал. зу́хать, зу́хнуть ’крычаць’, аднак іншы рэгіён пашырэння не дазваляе гаварыць пра дзеяслоў як крыніцу назоўніка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памяра́нец ’субтрапічнае вечназялёнае цытрусавае дрэва з аранжава-чырвонымі пладамі; плод гэтага дрэва’ (ТСБМ). З рус. помера́нец ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 89), якое ў рус. мове запазычана з ням. Pomeranze ’горкі сорт апельсінаў’ ад італ. pomo ’яблыкі’ і arancia ’апельсін’. Апошняе слова з перс. (Мацэнаўэр, 280; Клюге-Гётце, 452; Фасмер, 3, 322).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папуга́й ’трапічная лясная птушка з яркім стракатым апярэннем, якая здольна пераймаць розныя гукі’ (ТСБМ). З рус. попуга́й ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 87 і наст.). У рус. мове праз зах.-еўрап. мовы са ст.-франц. papegai, ісп. papagayo ад араб. babaghā (гл. Фасмер, 3, 328; там жа і інш. літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасо́л ’чалавек, пасланы з якім-н. даручэннем, пасланец’, ’дыпламатычны прадстаўнік’ (ТСБМ, Федар. 6; КЭС, лаг., Нас.), ’сват’ (стаўб., Сл. ПЗБ). Укр., рус. посол, ст.-рус., ц.-слав. посълъ, польск. poseł, н.-луж. posoł, чэш. posel, славац. posol. Да po‑ і sъlati > слаць (гл.). Утвораны пры дапамозе суфікса ‑ъ (po‑sъl‑ъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)