Гімна́стыка (БРС). Рус. гимна́стика, укр. гімна́стика. Запазычанне з ням. Gymnastik (< лац. gymnastica < грэч.) або з лац. gymnastica (< грэч.) ці франц. gymnastique (< лац. < грэч.). Першакрыніцай з’яўляецца грэч. γυμναστική τέχνη. Гл. Фасмер, 1, 407; Шанскі, 1, Г, 75. Рус. гимна́ст (> бел. гімна́ст, укр. гімна́ст) з франц. gymnaste (< лац. < грэч.); Шанскі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)